Часопіс “Палітычная сфера”

Снарэ. Як палітычны аналітык можа уплываць на палітычны працэс

Чарльз Е · 2003

70 Тэхналогіі Як палітычны аналітык можа ўплываць на палітыкаў і палітычны працэс Чарльз Е. Снарэ Калі ўзнікае верагоднасць таго, што палітык (policymaker) будзе карыстацца палітычным аналізам як палітычнай інфармацыяй i як сродкам уплыву на выбаршчыкаў? Калі асобы, якія прымаюць рашэнні (decision-makers) найбольш схільныя змяняць свае палітычныя планы? Калі палітыкі наўпрост шукаюць інфармацыю, якая пацвярджае іх погляды? Якім чынам палітыкі змяняюць свае думкі па пэўных пытаннях? Калі спроба пераканаць робіцца эфектыўнай? Калі маніпуляванне палітыкамі можа быць эфектыўным? Якую ролю павінен іграць палітычны аналітык, каб мець найбольшы поспех?

Якая частка палітычнага працэсу найбольш падыходзіць для ўздзеяння на палітыка? Іншымі словамі, калі “дзверы магчымасцяў” адчынены для палітычнага аналітыка настолькі, каб ён меў уплыў на працэс прыняцця палітычных рашэнняў?

“ Калі ” і “ Што ” залежыць ад некалькіх фактараў. Гэта, перш за ўсё, тып чалавека, які прымае рашэнне, стадыя палітычнага працэсу і роля, якую выконвае палітычны аналітык. Найбольш часта паза ўвагаю пакідаецца тыпалогія палітыкаў. Вэбер (Webber 1987, p. 613) выявіў, што раней даследчыкі не прыймалі пад увагу ўплыў персанальных схільнасцяў палітыкаў у сферы выкарыстання палітычнай інфармацыі. Боземэн (Bozeman 1986, p.

527) адзначыў: “становіцца усё больш зразумела тое, што палітычныя аналітыкі не надаюць дастаткова ўвагі псіхалогіі тых, хто прымае рашэнне. Але трэба адзначыць, што для аналітыка жыццёва важным з’яўляецца ўменне разумець і прадказваць дзеянні палітыка. Гэтае ўсведамленне павінна спалучацца з разуменнем узаемазалежнасці асобы палітыка, палітычнага працэсу і ролі, якую прыймае аналітык. На палітычныя паводзіны палітыка ўплывае вялікая колькасць фактараў. Тым не менш, гэтыя фактары іграюць розную ролю ў кожным канкрэтным выпадку.

Гэты артыкул даследуе магчымасці. Яго першая частка вывучае ролю, якую можа выконваць палітычны аналітык. Наступная частка прысвечана двум асноўным тыпам палітыкаў - “прагматык” і “крыжаносец”. Даследванне таго, як розныя тыпы палітыкаў успрымаюць і разумеюць асобныя стадыі палітычнага працэсу змешчана ў трэцяй частцы. Апошняя частка вызначае поле магчымасцяў для палітычных аналітыкаў у працэсе прыняцця палітычнага рашэння.

Якую ролю можа іграць палітычны аналітык?

Навукоўцы вылучаюць некалькі роляў, якія могуць выконваць палітычныя аналітыкі. Гэта: палітычны прадпрымальнік (entrepreneur, Kingdon, 1984), спецыялiст (technician, Meltsner, 1976). Схема Мура (Moore, 1983) складаецца з трох магчымых роляў: адвакат, спецыяліст і палітычны брокер. Джынкінс-Сміт (Jenkins-Smith, 1982) вылучае наступныя ролі: бесстаронні спецыяліст (objective technician), адвакат па пэўных пытаннях (issue advocate) і адвакат пэўнай асобы (client’s advocate).

Апошнія дзве тыпалогіі вартыя ўвагі, бо дапускаюць, што палітычны аналітык можа іграць больш за адну ролю.

Мы прапаноўваем схему, якая ўтрымлівае некалькі роляў, якія могуць іграць аналітыкі. Гэта, як паказана ў Табліцы 1, палітычны эксперт, палітычны прыхільнік (policy advocate) і “спецыяліст па вырашэнні праблем” (troubleshooter).

Палітычны эксперт - гэта аналітык, які дае палітыку парады і інфармацыю. Такі эксперт можа таксама фармуляваць альтэрнатывы і акрэсліваць магчымыя негатыўныя наступствы кожнага варыянту паводзінаў. Палітычны эксперт імкнецца ведаць нават самыя дробныя дэталі праблемы. Іншымі словамі, эксперт канцэнтруе сваю ўвагу на сутнасці праблемы. Нязгода можа быць вельмі верагоднай у адносінах як да мэт, так і да сродкаў. Ты не менш, эксперт імкнецца быць у баку ад палітыкі. Палітыка справа іншых. Палітычныя эксперты аддаюць перавагу асяроддзю, у якім палітык не вызначыў свайго стаўлення да праблемы, а праблема з’яўляецца відавочнай. Чым больш цьмяная і аморфная © Палiтычная сфера ISSN 1819-3625 ¹ 2 (2003) 71 праблема, тым больш складана вызначыць наступствы і магчымыя страты, што з’яўляецца вялікай праблемай для эксперта. Роля палітычнага эксперта можа змяняцца ад “спецыяліста” (Meltsner, 1976) да “кансультатыўнага крытыка” (“consulting critic”.

Pal, 1985). Кансультатыўны крытык разглядае пытанні, якія вырашаюцца некалькімі палітыкамі. Спецыяліст, з іншага боку, не выступае ў такой ролі.

Таму спецыяліст, гэта “мінімальная” пазіцыя, якую можа займаць палітычны эксперт, кансультатыўны крытык, адпаведна, пазіцыя “максімум”.

Палітычныя прыхільнікі - гэта асобы, якія маюць мэту ці план. Прыхільнікі імкнуцца да ўнутранага бачання таго, якім павінен быць свет і шукаюць магчымасці накіраваць палітыку ў патрэбным ім напрамку. Гэты тып палітычных аналітыкаў засяроджвае свае намаганні на мэтах, а не сродках. У адрозненні ад экспертаў, прыхільнікі жадаюць быць актыўнымі ўдзельнікамі палітычнага працэсу.

Прыхільнікі арыентуюцца на выкананне задання, яны разважаюць: “давайце зробім гэта” (let’s do it).

Для падтрымкі свайго палітычнага выбару яны здольныя да фармавання мабілізацыйных кааліцый.

Прыхільнікі не толькі адкрыта кажуць пра свае погляды, але і ажыццяўляюць іх. Інфармацыя, якую яны атрымліваюць, павінна супадаць з іх палітычнымі пазіцыямі. Мяжа паміж тэорыяй і ідэалогіяй размытая. Ідэальнае асяроддзе для прыхільнікаў:

няўпэўнены палітык і (альбо) палітык, які мае блізкі светапогляд і палітычныя перакананні. Калі факты рэальнасці не адпавядаюць паглядам, то прыхільнікі аддаюць перавагу дастаткова аморфным праблемам.

Cпецыяліст па вырашэнні праблем (“ліквідатар”), як і прыхільнік з’яўляецца актыўным удзельнікам палітычнага працэсу. Але яго мэты крыху іншыя.

Замест вызначэння прычын, “ліквідатар” імкнецца забяспечыць палітыку хуткае і беспраблемнае адбыццё палітычнага працэсу. Такі аналітык цікавіцца працэсам, але не сутнасцю праблемы. “Ліквідатар” бычаць сябе неаб’емнай часткай групы якая прымае палітычныя рашэнні і займаецца пошукам прымальнага кампрамісу, калі ўзнікаць праблемы.

Напрыклад, Сорэнсен (Sorensen, 1963, p. 61) адносіў да такіх дарадцаў тых, хто імкнецца быць пасрэднікам і гатовы зрабіць усё магчымае, каб вырашыць праблемы палітыка. Ідэальнае асяродзе для “ліквідатара” - упэўнены ці няўпэўнены палітык, які выбраў свой накірунак дзейнасці. “Рэалізацыя добрага варыянту лепей, чым нерэалізацыя лепшага”.

Ступень палітычнай няпэўнасці не мае значэння для такога аналітыка. “Ліквідатар” вельмі падобны да палітычнага брокера (гл. Sabatier, 1987). Адносіны паміж палітыкам і спецыялістам па вырашэнні праблем могуць прыняць выгляд, як гэта назваў Рыплі (Rypley 1985, pp. 208-217), клінічных адносінаў ці эвалюцыянаваць у форму даверанай асобы (гл. Goldhamer, 1978). Час ад часу “ліквідатар” можа дзейнічаць як “адвакат пэўнай асобы” ў тэрміналогіі Джэнкінса-Сміта (Jenkins-Smith, 1982).

Якія існуюць тыпы палітыкаў?

Базуючыся на шырокім коле эмпірычных даследванняў псіхолаг Шнайдэр, зрабіў выснову, што людзі імкнуцца мець ідэалістычнае (заснаванае на прынцыпах), альбо прагматычнае ўяўленне пра сябе. (Snyder & Campbell, 1982). Як адзначае Шнайдэр (Snyder & Campbell, 1982 p. 202), прагматык падыходзіць да сытуацыі з пытаннем: “Кім гэта сітуацыя вымушае мяне быць і якім чынам я магу адпавядаць чаканням іншых?” Па-іншаму сабе паводзць ідэаліст, які пытаецца: “Хто я і як я магу застацца сабою ў гэтай стуацыі”. Падобным чынам Герман (Hermann, 1984, 1989) Стаэсінгер (Stoessinger 1979) назіраў вялікую розніцу ў паводзінах палітычных лідэраў. З аднаго боку, шэраг лідэраў менш адсувальныя да абставінаў (“крыжаносцы” ў тэрміналогіі Стаэсінгера), у той час як іншыя імкнуцца ў большай ступені адчуваць сітуацыю (“прагматыкі”). Пашыраецца згода паміж шырокімі коламі даследчыкаў у тым, што некаторыя людзі (Р. Рэйган, Н. Гінгрыч, М. Тэчар, Муамар Кадафі, Аятола Хаміні) кіруюцца ў палітыцы рысамі свайго характару, уласнымі адносінамі, схемамі і дыспазіцыямі. У той час, як іншыя (Дж. Буш, Боб Доул, Б. Клінтан, Іарданскі кароль Хусэйн і прэзідэнт Ірана Хатамі) схільныя ў значна большай ступені да ведання сваёй ролі (Hermann, 1984,1989; D’Amato, 1967; Ring & Wallston, 1968;

Snyder, 1987; Stoessinger 1979; Snare, 1992a). Такая канцэптуалізацыя персанальных адрозненняў полісімэйкераў з’яўляецца правамерай не толькі з-за вялікай колькасці эксперыментальных дадзеных, але таксама таму, што іх вынікі пацвярджаюцца даследваннямі ў розных галінах ведаў.

Прагматыкі: прагматыкі лічаць сябе гнуткімі, здольнымі адаптавацца, здольнымі стаць сродкам альбо каталізатарам для арганізацыі працы. Такія асобы выкарыстоўваюць знешнія сігналы і (альбо) думкі іншых каб стварыць свае погляды на праблему. Вядома, вельмі важна ведаць што-небудзь пра меркаванні іншых (выбаршчыкаў, палітыкаў, лідэраў грамадскай думкі), але прагматыкі назіраюць за сваім атачэннем каб кіравацца яго інтэнцыямі ў сваіх паводзінах. Больш таго, калі прагматыкі маюць сваю пазыцыю па нейкім пытанні, усё адно знешняя інфармацыя ўплывае на прыняцце імі канкрэтнага рашэння.

У сваіх зносінах з людзьмі прагматыкі ацэньваюць іх з пункту гледжання адпаведнасці пэўнаму 72 занятку. Такія палітыкі выбіраюць асоб, што дапамагаюць граць выбраную ролю. Прагматыкі не маюць праблем у зносінах з іншымі па пытаннях выбару сродкаў вырашэння праблемы. Напрыклад, Герман і Прэстан (Hermann & Preston, 1994) адзначылі, што Буш змяняў сістэму аналізу праблемы ў залежнасці ад узроўню небяспечнасці. У той час, як арганізацыя сістэмы аналізу Клінтана напрамую залежала ад ступені яго дасведчанасці ў пэўнай сферы дзейнасці.

Прагматыкі не лічаць, што перакананні і дзеянні павінны абавязкова супадаць. (Syder, 1987, p.40).

Перакананні і асабістыя адносіны могуць змяняцца ад сітуацыі да сітуацыі, і кампраміс лічыцца станоўчым атрыбутам такіх палітыкаў. Тым не менш, у рэальных палітычных абставінах гэта не заўсёды забяспечвае поспех. Напрыклад, Клінтан мае імідж чалавека, якім можна кіраваць (Drew, 1994), і гэта, разам з выслоўем Буша “чытайце па вуснах - не трэба новых падаткаў”, пераследавала яго падчас выбарчай кампаніі.

Крыжаносец. Крыжаносец лічыць, што дзеянні і перакананні павінны супадаць (Syder, 1987, p.40).

Сацыяльны свет крыжаносцаў гамагенны, і яны не схільныя да вылучэння з яго розных сегментаў (Syder & Campbell, 1982, p.199). Такія палітыкі кіруюцца тэарэтычнымі ўяўленнямі і не жадаюць мець справу з інфармацыяй, якая гэтым уяўленням супярэчыць.

У адносінах з іншымі крыжаносцы ацэньваюць іх, зыходзячы з падабенства і ўласных адчуванняў.

Іншымі словамі, сябра той, каму ты падабаешся і хто падабаецца табе. (Syder, 1987). Крыжаносцы імкнуцца акружыць сабе людзьмі блізкіх ідэалагічных поглядаў і (альбо) асобамі, якія дапамагаюць Самарэпрэзентацыя Эксперт. Абаронца ідэі. Рамонтнік.

Вельмі верагодна. Залежыць ад абставінаў. Мінімізаваны канфлікт і Фокус увагі Сутнасць праблемы. Сутнасць уласных Палітычны працэс.

“Бліжэй да дэталяў (сутнасці) праблемы”.

Табліца 1 Роля палітычнага аналітыка Эксперт Прыхільнік Ліквідатар Функцыя Забяспечыць інфармацыяй, даць параду, пралічыць наступствы.

Гатовая інфармацыя і праграма дзеянняў, заснаваная на ідэалогіі.

“Ажыцяўляць зараз жа”.

Рэзанатар (sounding board) Ацэнка, а не прадуцыраванне мекаванняў. Міратворац.

Ідэальнае асяроддзе Палітык, які не вызначыў адносіны да канкрэтнай праблемы.

Палітык, які не вызначыўся, альбо палітык які мае блізкія погляды.

Палітык, які вызначыў сваю пазіцыю.

“Рэалізаваная добрая альтэрнатыва лепей, за нерэалізаваную лепшую”.

Лозунг “Неабходна ажыццявіць план”.

“Працэс павінен ісці без праблем”.

інтарэсаў.

íÿçãîäà.

эфектыўна дасягаць мэт. Герман і Прэстан (Hermann & Preston, 1994) сцвярджаюць, што сістэма аналізу, якую выбудоўвае крыжаносец, адносна стабільная ў прасторы і часе.

Роля асобы палітыка ў палітычным працэсе Не павінна здзіўляць тое, што крыжаносцы і прагматыкі адрозніваюцца ў сваім успрыманні палітычнага працэсу, а таксама выбару прыярытэтаў і мэт.

Палітыкі розных тыпаў маюць розныя шляхі канцэптуалізацыі палітычнага працэсу. Гэта выявіў Грынштэйн (Greenstein, 1994, p.67) у сваёй гістарычнай рэканструкцыі сустрэчы Эйзенхаўэр-Кенэдзі на пачатку 1961г, дзе адлюстраваў шырокі спектр інтэрпрэтацый гэтага спецыфічнага эпізоду. Далей мы паспрабуем растлумачыць, як крыжаносцы і прагматыкі структуруюць чатыры стадыі палітычнага працэсу: фармаванне павесткі, фармуляванне альтэрнатыў, рэалізацыя задач, ацэнка і прыняцце рашэнняў пра будучую палітыку.

Фармаванне павесткі. Фармаванне павесткі - гэта стадыя, на працягу якой палітык вырашае, што ён павінен рабіць (Kotter & Lawrence, 1974, p.49). Як адзначана ў Табліцы 2 , крыжаносцы ствараюць план на падставе ўласных “унутраных інтэнцый”. Такія палітыкі вераць у тое, што ведаюць, якой павіна быць павестка, і не баяцца ўзяць на сабе рызыку пераадолець супраціўленне. Ідэалісты ідуць наперад і цягнуць людзей за сабою. Крыжаносцы абаронцы і прадпрымальнікі (entrepreneurs) кіруючай ідэй маюць свае ўласныя перакананні. Напрыклад, Ховард Бэйкер, які ўзначальваў каманду Рэйгана, адзначыў, што хутка зразумеў: многія перакананні Рэйгана закрытыя для 73 абмеркавання. (Heineman, Bluhm, Peterson & Kearny, 1990, p. 61).

Прагматыкі ствараюць і фармуюць павестку на аснове “мабілізацыйнай ініцыятывы”. Такія палітыкі шукаюць сігналы ў сваім атачэнні, каб аформіць план дзеянняў. Калі план дзеянняў складзены, прагматык пачынае падштурхоўваць сваю каманду да яго выканання. Іншымі словамі, адны вызначаюць план, а затым прагматыкі рухаюць справу ў жаданым накірунку. Яны бачаць сябе каталізатарам, які прымушае справу рухацца з месца. Такія палітыкі ствараюць уражанне людзей, якія рэдка маюць уласны пункт гледжання, у якасці прыкладу можна прывеці прэзідэнта Картэра (Bennis & Nanus, 1985, pp. 36-37).

Табліца 2 паказвае дзве стадыі працэсу стварэння плана: распазнанне праблемы і апісанне праблемы. Праблемы распазнавання адносяцца да працэсу прыцягнення ўвагі да той ці іншай праблемы (Kingdon, 1984, p. 121). Аднак і крыжаносцы, і прагматыкі з вялікай дакладнасцю распазнаюць небяспеку, крызіс і г.д. Крыжаносцы звычайна распазнаюць праблему зыходзячы з унутнаных сігналаў (гэта значыць, перакананняў), у той час як прагматыкі вызначаюць праблему праз знешнія імпульсы, назіраючы за тым, што Кінгдан (Kingdon, 1984) назваў “палітычнай плынню” (“настой” народа, паводзіны палітычных сіл, грамадская думка).

Стадыі Крыжаносцы Прагматыкі Уласная ініцыятыва, унутраная інтэнцыя, асабістае Я Мабілізацыйная ініцыятыва, знешнія інтэнцыі, атачэнне.

ІІ.Фармуляванне альтэрнатыў. Збор інфармацыі.

Прыняцце рашэння.

Увага да сродкаў, індуктыўны аналіз сродкаў, Арыентацыя на сутнасць праблемы Увага да вынікаў, аналіз вырашэння праблемы, арыентацыя на працэс.

ІІІ. Выкананне плану. Імкненне да падпарадкавання і лаяльнасці.

Жаданне ведаць, што адбываецца.

ІV. Ацэнка і вызначэнне будучай палітыкі.

Перакананні вышэй за ўсё. Ці рэалізаваныя мэты? Ці магчыма абвясціць пра поспех?

Выбаршчыкі вышэй за ўсё. Ці ўсе задаволены? Ці трэба перафармуляваць праблему?

І. Складанне павесткі дня.

Выяўленне праблемы.

Вызначэнне праблемы.

Табліца 2.

Стадыі палітычнага працэсу і тыпы палітыкаў На стадыі выяўлення праблемы, праводзіцца аналіз таго, чым рэчы павінны быць і таго, чым яны з’яўляюцца ў рэчаіснасці (Billing, 1989). Білінг далей сцвярджае, што калі адрозненне відавочнае, палітыкі павінны змяніць свае паводзіны і свае адносіны да праблемы. Малаверагодна, каб крыжаносцы змянілі свае погляды, таму такія палітыкі будуць схільныя бачыць разрыў паміж рэчаіснасцю і належным станам як праблему, якую трэба мець на ўвазе. З іншага боку, прагматыкі маюць схільнасць звяртаць увагу на тое, якімі рэчы з’яўляюцца на самой справе. Калі бракуе кансэнсусу, альбо калі палітыкі больш засяроджаныя на інфармацыі чым на асобах, пытанне можа быць аднесена да рэчы, з якой неan варта мець справу. Напрыклад, у 1991 і пачатку 1992 Джордж Буш-старэйшы быў задаволены тым, што ў краіне не было прыкмет эканамічнага спаду.

Аналітычная інфармацыя запэўніла яго ў гэтым, адначасова многія выбаршчыкі мелі супрацьлеглае меркаванне.

Вызначэнне праблемы - другая стадыя фармавання плану. Тут праблема рэпрэзентуецца і апісваецца. Як адзначылі Каплан і Нэльсан (Caplan, Nelson, 1973), вызначэнне праблемы аказвае вялікі ўплыў на яе вырашэнне. Асабліва гэта тычыцца крыжаносцаў.

Для крыжаносцаў адэкватным з’яўляецца пытанне: “Ці супадае праблема з поглядамі і схемамі?” Калі так, і існуе неадпаведнасць паміж тым, што ёсць і тым, як павінна быць, урад павінен дзейнічаць, нават калі дзеянні будуць супярэчыць існуючай палітыцы. Неабходна дзейнічаць не толькі таму, што існуе несупадзенне, але таму, што існуе супадзенне паміж праблемай і поглядамі на яе.

Менавіта таму праблема вызначаецца ў тэрмінах уласных перакананняў. Такім чынам, крыжаносец ведае свае мэты і ведае, што яны маюць іерархічную структуру. Вынікі таксама вядомыя, прынамсі, крыжаносец лічыць, што яны вядомыя. І мэты, і вынікі легітымізаваныя. Іншымі словамі, наўпрост вызначаючы праблему ў вузкім асяродку, крыжаносец выкарыстоўвае свой досвед і перакананні каб імгненна прыйсці да легітымізаваных мэт і выні- 74 каў. Вызначэнне праблемы практычна эквівалента яе вырашэнню. Гэта “пачатак завяршэння” палітычнага працэсу. Засталося толькі знайсці патрэбныя сродкі і метады ажыццяўлення.

Для прагматыкаў вызначэнне праблемы - гэта толькі “завяршэнне пачатку”. Такія палітыкі вызначаюць праблемы праз іншых. Тое, што павінна быць заснавана на поглядах іншых, можа змяняцца. Прагматыкі імкнуцца адсочваць змены настояў і паводзінаў у межах палітычнай сістэмы (Hermann, Hermann & Hagan, 1987, p. 325). Прагматыкі схільныя ўсведамляць два аспекты: ступень супадзення фактаў рэчаіснасці і поглядаў астатніх і ступень, да якой існуе агульна прымальнае вызначэнне праблемы альбо агульна прынятае вызначэнне, што праблема існуе (гэта значыць, “мы ведаем, што ёсць праблема, але мы проста не можам яе вызначыць). Калі ніводная з гэтых двух умоў не існуе, прагматыкі будуць чакаць зручнага моманту. Вялікае значэнне мае наяўнасць іншых прыярытэтаў, што можа паставіць пад пытанне, ці нават выкрасліць праблему з плану дзеянняў. Акрамя таго, на гэтай стадыі прагматыкі імкнуцца, хутчэй, трымаць праблемы і прыярытэты нявызначанымі, каб атрымаць максімальна шырокую падтрымку. Так рабіў Клінтан пры вызначэнні бюджэту ў пачатку 1995 г.. З 1992 да выбараў 1994 года Клінтан бачыў праблему бюджэту як праблему зніжэння запазычанасцяў, што з’яўлялася, як ён меркаваў, нацыянальным разуменнем праблемы (ці разуменнем праблемы яго электаратам). Тым не менш, Гінгрыч зазначыў, што праблема запазычанасцяў зводзілася да збалансавання бюджэту, што і з’яўляася ідэяй Клінтана.

Фармуляванне альтэрнатыў. Наступная стадыя палітычнага працэсу - фармуляванне альтэрнатыў - уключае два працэсы: збор інфармацыі і прыняцце рашэння. Крыжаносцы (вызначыўшы праблему, прычыны, наступствы і шляхі яе вырашэння) падыходзяць да гэтай стадыі як выканаўцы, якія жадаюць ведаць лепшы метад і сродак. Такія палітыкі шукаюць аптымальны шлях для ажыцяўлення ўласных мэт. Астатнія, каго яны будуць прыцягваць да працэсу прыняцця рашэнняў, дапамогуць ім сабраць інфармацыю і выбраць сродкі. Крыжаносцы адкрытыя і гнуткія, пры абмеркаванні сродкаў якія плануюць выкарыстоўваць і яны будуць выкарыстоўваць крайнія сродкі, каб абараніць свае погляды.

Напрыклад, Рэйган звяртаўся да іншага саветніка, калі не атрымліваў жаданай парады ад свайго атачэння, як гэта было падчас іранскай ініцыятывы.

Вэйнбергер і Шульц не падтрымалі Рэйгана, і ён даверыўся саветнікам органаў дзяржаўнай бяспекі (Meltsner, 1990, p. 100). Больш за тое, калі абмеркаванне скончана, памылкова думаць, што ўсе бакі праблемы былі ўзятыя пад увагу.

Прагматыкі, якія больш увагі надаюць вынікам, з’яўляюцца прагнымі зборшчыкамі інфармацыі. Час ад часу гэта можа быць шкодным у тым сэнсе, што прагматык можа проста “патануць” у інфармацыі, як гэта было у выпадку з Картарам. Інфармацыя, якую збіраюць прагматыкі, тычыцца наяўнасці (верагоднасці) шырокай падтрымкі палітычнага рашэння, а таксама шляхоў вырашэння праблемы як такой. На стадыі збору інфармацыі палітык можа перафармуляваць праблему, такім чынам розніца паміж стадыяй вызначэння праблемы і зборам інфармацыі бывае няпэўнай і ўмоўнай.

На стадыі прыняцця рашэнняў палітык пачынае прымаць да ўвагі палітычны працэс. Прагматык шукае легітымізацыю, каб не быць ахвярай палітычнага выбуху. Калі існуе шмат канфліктных альтэрнатыў, прыняцце рашэння суправаджаецца доўгімі перамовамі, гандлем і кампрамісамі. Прагматыкі імкнуцца гуляць адну з двух роляў: брокер альбо стваральнік кааліцый. Як брокеры, яны заключаюць палітычныя дамовы і замацоўваюць падмуркі ўлады. У ролі стваральнікаў кааліцый, яны імкнуцца выставіць свае ўласныя прыярытэты і шукаюць шырокай падтрымкі. Калі кампраміс не дасягнуты, малаверагодна, што рашэнне будзе прынята. Калі супярэчнасці ўзрастаюць, прагматыкі зробяць мэты яшчэ больш цьмянымі, каб задаволіць усіх, альбо саступяць пэўныя першапачатковыя пазіцыі. Напрыклад, Біл Клінтан пступова здаваў пазіцыі ў адносінах да свайго плану па рэформе сістэмы аховы здароўя, калі падтрымка плану пачала падаць. Прагматыкі больш схільныя да таго, каб падхапіць працэс, чым канцэнтраваць свае намаганні на яго ажыцяўленне.

Ажыцяўленне плану. Ажыцяўленне з’яўляецца трэцяй стадыяй палітычнага працэсу і ўключае ў сябе пэўныя дзеянні па рэалізацыі створанага плану. Крыжаносцы звычайна іграюць тут аўтарытарную ролю і “шукаюць пакорлівасці” з боку атачэння. Таму гэты этап вельмі важны, калі не вырашальны, для крыжаносца. Палітык-крыжаносец павіннен быць альбо дастаткова спрытным, каб цягнуць, падганяць і пераступаць праз іншых для выканання плану, і (альбо) акружыць сябе камандай, якая здольная гэта зрабіць.

Крыжаносцы імкнуцца ігнараваць перашкоды, прымушаючы праграму працаваць (гл. Kotter & Lawrence, 1974, p. 234). Яны будуць працаваць у атмасферы напружанасці не паддаючыся знешнему ціску, але падрыхтаваныя да змены сродкаў.

Гінгрыч у адносінах да праблемы запазычанасцяў прыйшоў да высновы, што адстаўка ўраду не была сродкам збалансавання бюджэту, як гэта было пададзена грамадству.

75 Прагматыкі жадаюць ведаць, што адбываецца.

Яны жадаюць мець зваротную сувязь пры вызначэнні таго, якімі канктрэтнымі рэсурсамі яны валодаюць і якія інтарэсы можа закрануць іх палітыка. Ці існуе супраціўленне альбо напружанасць?

Ці тычыцца гэтая праблема каго-небудзь яшчэ?

Калі праблема закранае некалькі асобаў, альбо ўзнікае некалькі асяродкаў канфрантацыі, прагматыкі ўважліва вывучаюць гэту праблему.

Прагматыкі не выступаюць проста супраць тактыкі прымусу. У сітуацыі кансенсуса (гэта значыць блізкіх поглядаў на праблему і нізкага ўзроўню няпэўнасці), прагматыкі будуць выкарыстоўваць простыя метады. У гэтым выпадку, сродкі прымусу могуць быць прымальнымі і нават верагоднымі, асабліва калі сацыяльна-палітычныя нормы дазваляюць іх прымяненне. Напрыклад, рэпрэсіўныя меры прэзідэнта Сірыі Хафеза аль Асада можна было прадбачыць. Яны былі падтрыманыя прынамсі тымі, хто мае ўладу, гэта значыць тымі, хто ў гэтым выпадку з’яўляецца выбаршчыкам.

Ацэнка вынікаў і вызначэнне далейшай палітыкі. Крыжаносцы інтэрпрэтуюць гэтую стадыю з пазіцый сваіх перакананняў і ідэалаў. Яны вельмі адчувальныя да пацверджанняў таго, што мэты былі дасягнуты паспяхова. Крыжаносцы жадаюць ведаць, наколькі свет “стаў лепшым” пасля дасягнення мэт, калі праблема не вырашана па сутнасці, то працэс павінен зноў быць вернутым на стадыю фармулявання. Крыжаносцы могуць прыняць факт, што палітыка не дасягнула сваёй мэты, але не прымуць факту неадэкватнасці ўласных перакананняў. Іх погляды практычна не пранікальная для іншых сфер, неабходны красамоўныя сведчанні, каб падарваць іх. Вядома, для нацыі здзяйсненне ідэалаў/ мэт крыжаносцаў, якія не супадаюць з інтэнцыямі грамадства, не можа мець пазітыўнага выніку.

Тым не менш, стадыя ацэнкі вынікаў палітыкі мае ў адносінах да крыжаносцаў два аспекты. Па-першае трэба зрабіць падлікі. Крыжаносцы жадаюць кантраляваць арганізацыі і людзей, якія адказныя за выкананне плану. Па-другое, крыжаносцы шукаюць эфектыўныя сродкі для абвяшчэння перамогі і поспеху. Апошняе можа ўключаць “ударныя” даследванні эканамічнага дабрабыту, альбо “якасці жыцця” ў тэрміналогіі Рыплі (Ripley, 1985, р. 176).

Што тычыцца прагматыкаў, то яны выкарыстоўваюць розныя тэхнікі для ацэнкі вынікаў палітыкі.

Найбольшае значэнне для іх маюць настроі выбаршчыкаў і аналіз інфармацыі. Такія палітыкі выяўляюць: “Ці ўсе задаволеныя?”. “Ці задаволеныя палітычныя суб’екты і грамадста ў цэлым?” Задачы стадыі ацэнкі для прагматыкаў таксама маюць два аспекты. Па-першае: “Ці трэба перафармуляваць свае мэты?” Гэта можа адбыцца, калі новая інфармацыя не даступна ці калі палітычныя суб’екты змянілі свае пазіцыі. Гэта можа быць вельмі карысным. Па сутнасці, гэта тое, што Прэсман і Вілдавскі (Pressman, Wildavsky, 1984, рр. 255-256) назвалі “навучальным ацэньваннем”, якое зарыентавана на выяўленне памылак у аналізе і палітыцы. Тым не менш, слабы бок такога навучання таксама добра бачны. Сканцэнтраванасць прагматыкаў на іншых і на інфармацыі прыводзіць да розных вынікаў. Замест навучання яны могуць высветліць, што іх выбаршчыкаў хвалюе іншая, больш актуальная праблема, і першая праблема пакідаецца ўбаку. Акружэнне павінна захоўваць цікавасць да праблемы (альбо, прынамсі, лічыць яе важнай) у адваротным выпадку пра яе забудуць. Іншая пагроза для прагматыкаў - загрузнуць у дробнай інфармацыі і ніколі не атрымаць дастаткова інфармацыі для руху ў вырашэнні пэўнай праблемы.

Другі аспект стадыі ацэнкі выяўляе жаданне прагматыкаў паўплываць на знешняе палітычнае атачэнне і спробы перахапіць магчымыя адказы апанентаў. “Даследванне адносінаў”, як гэта назваў Рыплі (1985) з’яўляецца вельмі важнымі для дзейнасці прагматыкаў. Такія даследванні выяўляюць, як палітыка ўплывае на выбаршчыкаў і іншых суб’ектаў палітычнага працэсу. Прагматыкі, у адрозненне ад крыжаносцаў (якія больш сканцэнтраваныя на мэтах), маюць тэндэнцыю да ацэнкі палітычных дзеянняў з міжасабовых пазіцый.

Дзе існуюць магчымасці і да якой ступені яны рэальныя?

Першапачаткова палітычны аналітык імкнецца мець шырокую перспектыву для сваёй дзейнасці іншымі словамі, шукае доступ да палітыка, які будзе слухаць кожнага. Тым не менш, як мы вызначылі, існуе много фактараў, якія ўплываць на паводзіны аналітыка. Падчас працэсу абмеркавання магчымасці для ўплыву залежаць ад тыпу палітыка і ролі, якую іграе палітычны аналітык. Першая частка параграфа апісвае факты, якія закранаюць пазіцыю палітычнага аналітыка наогул, другая апісвае кожны з трох тыпаў палітычных аналітыкаў асобна.

Агульныя назіранні: два моманты маюць найбольшае значэнне для палітычнага аналітыка. Калі адбываецца навучанне крыжаносца і прагматыка? Ці магчыма перакананне і маніпуляванне ў адносінах да абодвух тыпаў палітыкаў?

Навучанне ў крыжаносцаў і прагматыкаў адбываецца на розных стадыях палітычнага працэсу.

Гэта азначае наяўнасць некалькіх стратэгій паводзінаў палітычнага аналітыка. Менавіта на стадыі стварэння плану адбываецца навучанне і карэкцыя пазіцыі крыжаносца. Яшчэ адна магчымасць адкрываецца, калі ён вызначае праблему. Тым не 76 менш, калі крыжаносец інтэрпрэтуе праблему ў межах жорсткай класіфікацыйнай схемы, змяніць што-небудзь будзе складана. Для гэтага патрэбны відавочныя сведчанні, што здараецца на палітычнай арэне досыць нячаста. Змены могуць адбыцца, калі разыходжанне паміж уяўленнямі пра сітуацыю і інфармацыяй пра яе недвухсэнсоўнае, яснае і стабільнае (Fiske & Taylor, 1984, p. 178). Гэта можна праілюстраваць зменай палітыкі Рэйгана ў адносінах да Маркаса, калі грамадскасць, Кангрэс і прэзідэнцкія дарадцы выказалі негатыўнае стаўленне да яго палітыкі (гл. Jentleson, 1990).

Калі крыжаносец ужо вызначыў праблему, два шляхі могуць быць выніковымі для аказання ўплыву на яго. Першы ўключае стварэнне новых катэгорый. Узмацненне дыферэнцыяцыі дазволіць змяніць перакананні крыжаносца ў новым вымярэнні і, адначасова, дазволіць яму працягваць бачыць аб’ект/ праблему ў старой сістэме каардынат (Schlegel & DiTecco, 1982, p. 46). Іншымі словамі, адбываецца “перакадыроўка”, як гэта мела месца у адносінах Рэйгана да Гарбачова. Іншы шлях, які можна выкарыстоўваць - радыкальная нязгода каштоўнай асобы. Гэта можа значыць пералом сітуацыі альбо адстаўку. Снідэр і Дэ Бона ( Snyder & DeBono,1985, р.

590) зазначылі, што крыніца, якая заслугоўвае даверу, можа мець свой эфект. Але гэты эфект магчымы толькі калі аналітык мае вельмі блізкія адносіны з палітыкам, якія развіваліся некалькі гадоў і (альбо) калі размова ідзе з асобай, якая займае роўную альбо больш высокую пазіцыю. Тактыку “радыкальнай нязгоды” нельга выкарыстоўваць часта, гэта значна зніжае яе эфектыўнасць. Карысны супрацоўнік, які быў лаяльны на працягу доўгага часу, таксама можа ўплываць на палітыка. Напрыклад, Джалойд, другі пасля Кадафі чалавек у Лівіі, пакінуў Лівію ў знак пратэсту супраць агрэсіўнай палітыкі. (гл. “Arabia”, 1987, p. 23). Кадафі пераканаў Джалойда вярнуцца, зразумеўшы неабходнасць змен у знешняй палітыцы.

З іншага пункту гледжання, стадыя ацэнкі - гэта стадыя, калі прагматыкі таксама навучаюцца і карэктуюць свае пазіцыі. Як мы адзначылі раней, гэта адна з нешматлікіх магчымасцяў. Гэтая стадыя вельмі важная, каб трымаць прагматыкаў сканцэнтраванымі. Галоўная задача аналітыка - трымаць прагматыка ад дрэйфу ў накірунку вырашэння іншых праблем, якія сталі важнымі для выбаршчыкаў. “Дрэйф” менш верагодны, калі праблема нейкім чынам персанальна закранае палітыка.

Прыведзенае вышэй меркаванне прыводзіць да таго, што кожны тып палітыка навучаецца толькі на пэўнай стадыі. Але гэта не так, гэта значаць толькі тое, што на пэўных стадыях навучанне найбольш верагоднае. Розныя палітыкі навучаюцца парознаму. Напрыклад, крыжаносцы могуць навучацца на стадыі ацэнкі, у гэтым выпадку навучанне тычыцца сродкаў, а не мэт. Крыжаносцы могуць быць падрыхтаванымі да таго, каб прызнаць сродкі неадэкватнымі.

Што тычыцца прагматыкаў, то іх навучанне адбываецца на стадыі распрацоўкі плану і фармулявання альтэрнатыў калі яны адкрытыя для новых і стваральных ідэй. Але з-за таго, што прагматыкі могуць хутка перафармулёўваць праблему, доўгатэрміновы эфект навучання можа быць мінімальным. Навучанне і змена пазіцый прагматыка непасрэдна звязана са зменамі настрою электарату.

Снідэр (Snyder, 1987, р. 52) заўважыў, што прагматыкі будуць дзейнічаць, толькі калі гэта мэтазгодна ў пэўных абставінах і адпавядае сацыяльным нормам і каштоўнасцям. Калі палітык перкананы, што словы павінны супадаць з дзеяннямі, ён будзе прытрымлівацца такой стратэгіі паводзінаў.

Іншы фактар звязаны з адносінамі-паводзінамі электарату і ўзроўням няўстойлівасці атачэння палітыка. Калі існуе адносна ясная і ўстойлівая згода электарту па пытанні таго, што трэба рабіць, як рабіць, ад прагматыка чакаюць, што ён падхопіць мяч і рушыць з ім наперад. Здаецца, менавіта гэта мела месца ў выпадку з прэзідэнтам Рузвельтам і яго прапановамі ў час “вялікай дэпрэсіі” (гл.

McElvaine, 1984), Гэтыя прапановы супярэчылі тым, якія ён адстойваў на працягу 20-х гадоў ХХ ст..

Другое назіранне, важнае для ўсіх тыпаў палітычных аналітыкаў, адносіцца да выбару эфектыўнай тактыкі ўплыву. Што з’яўляецца больш эфектыўным: перакананне ці маніпуляванне? Маніпуляванне ўключае сутнасць пытання (Moaz, 1990).

Такая тактыка можа ўключаць арганізацыю сустрэч, на якіх адсутнічаюць апаненты. Тактыка пераканання значыць прысутнасць іншых асоб і (альбо) дадатковай інфармацыі (дадзеных), што змяняе прыярытэты. Выкарыстанне шырокага кола асоб і (альбо) разнастайнай інфармацыі вырашальны фактар у выяўненні легітымнасці пэўных поглядаў.

Ці мае значэнне тактыка? Вядома. Тактыка пераканання больш падыходзіць для прагматыкаў, у той час як пры справе з крыжаносцамі больш эффектыўная тактыка маніпулявання. Артыкуляцыя праблемы найбольш паслядоўна выяўляе, якім чынам крыжаносцы інтэрпрэтуюць сітуацыю і праблему крыжаносцы імкнуцца пацвердзіць сапраўднасць уласных перкананняў і схем. Тактыка пераканання для змены поглядаў крыжаносца будзе марнай.

Напрыклад, Дэвід Стокмен (David Stockman/ 1986), які ўзначальваў дэпартамент па кіраванні і бюджэце ў камандзе Рэйгана, зазначыў, што яго тактыка пераканання ў адносінах з Рэйганам была цалкам безвыніковая. Рэйган і Вэйнбергер былі пе- 77 ракананыя ў неабходнасці павелічэння абароннага бюджэту, у той час як Стокмен быў заклапочаны дзяржаўнай пазыкай. Стокмен быў упэўнены ў лічбах, ён верыў, што лічбы бездакорна прадэманструюць што ён мае рацыю. У рэшце рэшт, Стокман прайграў. Яго тактыцы было наканавана быць правальнай у зносінах з Рэйганам-крыжаносцам.

Для Стокмэна быў шанц паўплываць на палітычнае рашэнне, ён павінен быў прыняць захады, каб сфармуляваць праблемы ў іншым кірунку, нібыта яна не тычацца расходаў на абарону.

Зусім іншая справа з прагматыкамі, для якіх тактыка пераканання з большай верагоднасцю будзе эфектыўнай. Напрыклад, Гарысан (Garrison, 1994) забяспечвае дэталёвае даследванне дзейнасці дарадцаў у адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джымі Картэра, калі на Кубе былі выяўлены савецкія брыгады падчас крызісу 1979 г. Яна апісавае, як Кірус Ванс і Збігнев Бржэзінскі выкарыстоўвалі розныя тактыкі маніпулявання і пераканання. Даследванне гэтага выпадку цікава, бо яно ілюструе, якой важнай можа быць тактыка перканання. Ведаючы пра тое, што Картэр - прагматык, вынік нельга лічыць нечаканым.

У той час, як Ванс і Бржэзінскі спрабавалі перафармуляваць пытанне, тактыка маніпулявання была марнай, бо прагматыкі імкнуцца шукаць розныя шляхі вызначэння праблемы. Больш таго, нішто так не важна для прагматыка, як меркаванні выбаршчыкаў ці ўплывовых палітыкаў.

Розныя тыпы палітычных аналітыкаў. Тыпы палітычных аналітыкаў можна даследваць на двух узроўнях: апісальным і прадпісальным. Існуе тэндэнцыя сярод аналітыкаў лічыць пэўныя ролі (ролю) найбольш прыдатнымі для выканання.

Джэнкінс-Сміт (Jenkins-Smith, 1982, р. 91) адзначыў, што найбольш распаўсюджаны і крытыкуемы стыль паводзінаў аналітыкаў - вузкі спецыяліст.

Лестэр (Lester, 1993, р. 269) сцвярджае, што калі аналітык жадае мець значны ўплыў на палітыку, ён павінен забыць пра ролю “нейтральных спецыялістаў” і замест гэтага прыняць ролю “адваката па пэўным пытанні”(issue advocate). Такія сцвярджэнні пакідаюць па-за ўвагай складаныя адносіны паміж аналітыкам, палітыкам і палітычным працэсам. Не існуе ўніверсальнай ролі, якую б аналітык мог выконваць у розных сітуацыях з дастатковай эфектыўнасцю. Больш за тое, кожная з роляў дае аналітыку ўнікальны набор магчымасцяў.

Палітычны эксперт . Палітычны аналітык, асабліва той, хто забяспечвае “кансультатыўную крытыку” будзе запатрабаваны прагматыкамі. Станоўчыя адносіны прагматыка да крытыкі прадстаўляюць аналітыку магчымасць сфармуляваць праблему ці нават паставіць яе актуальнасць пад пытанне. Нават “тэхнічны эксперт” можа мець магчымасці ўплыву ў пытаннях, якія дастаткова цьмяныя для прагматыкаў на стадыі фармулявання павесткі і праблемы. Прагматыкі высока ацэньваюць інфармацыю, якая дапамагае зрабіць аналіз праблемы і (альбо) атрымаць шырокую падтрымку на стадыі фармулявання праблемы. Тым не менш, для прагматыкаў, інфармацыя ігае другасную ролю ў адносінах да таго, што жадае іх электарат. Іншымі словамі, палітычныя эксперты часта не ўлічваюцца ў палітычным працэсе.

На стадыі выканання прагматыкі заклапочаны тым: “Што здарыцца?” (Ripley 1985 р. 138). Даследванні зарыентаваны на вывучэнне фактараў, якія ўплываюць на ажыццяўленне палітычнага рашэння. Прагматыкі могуць прыслухацца да аналітыка на стадыі ацэнкі вынікаў палітыкі. Як вызначана ў папярэднім абмеркаванні адносна прагматыкаў, яны могуць шукаць шляхі для перафармулявання мэт.

Менавіта тут палітычны аналітык можа прыцягнуць палітыка да навучання і змены першапачатковых пазіцый. Вядома, аналітык павінен быць асцярожным. Зусім не абавязкова, што навучанне дасць нейкі вынік, гэта можа здарыцца толькі ў спрыяльных умовах.

У супрацоўніцтве з крыжаносцамі, малаверагодна, што палітычныя эксперты будуць іграць нейкую ролю на стадыі фармулявання павесткі. Іх будуць выкарыстоўваць пасля таго, як праблема вызначана. Крыжаносцы не цікавяцца ацэнкай страт і наступствамі, іх больш цікавіць падтрымка іх палітычнай пазіцыі. Ідэалогія можа мець большае значэнне, чым інфармацыя. Для таго, каб эксперт меў уплыў на фармуляванне праблемы, асабістыя стасункі з палітыкам маюць выключнае значэнне.

Крыжаносцы таксама прыцягваюць эксперта на стадыі фармулявання праблемы для аналізу сродкаў. Гэта можа гучаць іранічна, але менавіта тут эксперты могуць мець неабмежаваны і працяглы ўплыў на палітычны працэс. Больш за тое, крыжаносцы могуць лічыць карысным удзел эксперта ў працэсе ацэнкі вынікаў палітычнага дзеяння. Крыжаносцы цікавяцца інфармацыяй, якая тычыцца лаяльнасці.

Палітычны прыхільнік (Poilcy advocate). Палітычны прыхільнік можа іграць значную ролю ў палітычным працэсе, калі яго перакананні і перакананні крыжаносца супадаюць не толькі эпізадычна. У гэтым выпадку прыхільнік і палітык будуць вызначаць палітыку ў аднолькавым накірунку.

Аналітык, які іграе ролю палітычнага прыхільніка, можа быць карысным для мабілізацыі людзей і стварэння кааліцый, для абвяшчэння поспеху праекту на стадыі ацэнкі. Тым не менш, такі аналітык не зможа пагаджацца з крыжаносцам па кожным палітычным пытанні, таму час ад часу ён будзе ста- 78 яць перад выбарам: альбо выхад з каманды, альбо захаванне лаяльнасці (Calvert, 1985).

З адного боку, малаверагодна, што палітычны прыхільнік, які мае іншыя погляды стане ўдзельнікам палітычнага працэсу, бо крыжаносцы наўпрост не будуць выкарыстоўваць такіх людей. Калі аналітык-прыхільнік першапачаткова быў уключаны ў палітычны працэс, то ён хутка будзе з яго выведзены (гэта быў modus operandi M. Тэчэр).

Прагматыкі прадстаўляюць розныя магчымасці для такіх аналітыкаў-прыхільнікаў. Першапачаткова прыхільнікі могуць траціць шмат сваёй энергіі ў перыяд стварэння плану, спадзеючыся сфармуляваць пытанне ў адпаведнасці з уласным разуменнем праблемы, але гэта малаэфектыўна.

Прыхільнікі звычайна не ўдзельнічаюць у палітычным працэсе на стадыі фармулявання і вырашэння праблемы. Тут прагматыкі могуць хутка перавызначыць праблему альбо дасягнуць кампрамісу з апанентамі. Тым не менш, яны могуць зноў з’явіцца на стадыі ацэнкі, калі прагматыкі цікавяцца рэакцыяй на свае дзеянні з боку выбаршчыкаў.

“Ліквідатар” (Troubleshooter). Спецыяліст, якія вырашае канкрэтныя праблемы, мае вузкае дачыненне да фармулявання павесткі, таму ён не будзе мець ідэалагічных канфліктаў з крыжаносцамі. Адпаведна крыжаносцы шукаюць тых, хто будзе ажыццяўляць іх ідэі, гэта значыць тэхнічных супрацоўнікаў, якія здолеюць зрабіць так, каб працэс ішоў гладка. Тым не менш такія аналітыкі маюць дзве галоўныя праблемы ў зносінах з крыжаносцамі. Для крыжаносцаў важнай з’яўляецца сутнасць, для тэхнічнага спецыяліста - працэс. Крыжаносцы не гнуткія, тэхнічныя спецыялісты шукаюць, хутчэй, карысць у кампрамісе, у адэкватнай другой ці трэцяй альтэрнатыве, чым у лепшай першай, якую немагчыма выканаць. Нават з такімі адрозненнямі крыжаносец можа прапанаваць ліквідатару магчымасць актыўна ўдзельнічаць у працэсе, пакуль ён дэманструе сваю лаяльнасць. Калі лаяльнасць захоўваецца, то крыжаносец схільны давяраць адной і той жа групе асоб у розных палітычных сітуацыях.

Прагматыкі прапануюць тэхнічным супрацоўнікам магчымасць удзельнічаць у дасягненні кампрамісу паміж канфліктуючымі групамі. Зарыентаванасць прагматыкаў на працэс супадае з інтэнцыямі тэхнічнага супрацоўніка. У той час, як у працы з прагматыкамі аналітыкі маюць больш спрыяльныя ўмовы для сваёй актыўнасці, яны адпаведна нясуць большую адказнасць, чым падчас працы з крыжаносцамі. Час ад часу прагматыкі будуць падобнымі на маятнік і цалкам знаходзіцца пад уплывам меркаванняў выбаршчыкаў і новай аналітычнай інфармацыі. Яшчэ больш важным з’яўляецца тое, што прагматыкі маюць схільнасць часта мяняць сваіх дарадцаў і аналітыкаў у адпаведнасці з абставінамі. Таму дастаткова цяжка доўга заставацца ў іх блізкім атачэнні альбо ўдзельнічаць у вырашэнні шырокага кола праблем. Час супрацоўніцтва з прагматыкамі можа быць вельмі кароткім, як гэта здарылася з Дэвідам Гергенам у адміністрацыі Клінтана.

Зараз добра зразумела, чаму розныя тыпы аналітыкаў часам адчуваюць расчараванне, фрустрацыю і пагарду. Эксперты могуць быць расчараваны крыжаносцамі, якія вызначалі праблему няправільна, альбо прагматыкамі, якія адкрыта вызначалі праблему толькі для таго, каб змяніць яе праз день.

“Прыхільнікі” могуць хутка адчуць незадаволенасць і ў рэшце рэшт будуць вымушаны выбіраць паміж звальненнем і праявамі лаяльнасці. Тэхнічныя супрацоўнікі могуць спазнаць пагарду і адчужэнне ад палітычнага працэсу (альбо пэўнай яго стадыі), асабліва пры супрацоўніцтве з прагматыкмі, якія будуць прыцягваць розных людей на розных стадыях працэсу. Адначасова тэхнічны супрацоўнік можа без праблем працаваць з крыжаносцам, калі з’яўляецца часткай набліжанага атачэння.

Для усіх тыпаў палітычных аналітыкаў ёсць адна стадыя палітычнага працэсу, якая з’яўляецца для іх другаснай. У адносінах да экспертаў гэта стадыя выканання, для “прыхільнікаў” - стадыя фармулявання, для тэхнічных супрацоўнікаў - стадыя ставарэння плану. Але, кожны тып эксперта іграе розную ролю і прадстаўляе розную стадыю палітычнага працэсу па рознаму.

Высновы Далейшыя даследванні могуць быць праведзены ў некалькіх сферах. Цікава акрэсліць падсістэмы двух тыпаў палітыкаў (крыжаносцы і прагматыкі).

Гэта будзе асабліва каштоўна для прагматыкаў, бо існуе вялікая розніца паміж тымі, хто арыентуецца на іншых, і тымі, хто арыентуецца на праблему і інфармацыю. Другое даследванне можа ўключыць шырокі спектр сумежных праблем: колькасць ігракоў, працягласць супрацоўніцтва з палітыкам (“мядовы месяц”), доступ да палітыка, асаблівыя адносіны (ідэя Коэрніга (Koenig, 1960) пра “дарадчыка фаварыта”). Трэцяе даследванне павінна адказаць на пытанне, ці можа палітычны аналітык выконваць больш за адну ролю. Хес (Hess, 1976, р. 23) сцвярджае, што гэта здараецца вельмі рэдка.

Я не адстойваю пункт гледжання, што палітычны аналітык павінен кантраляваць свае даследванні ці паводзіны, каб стасавацца з палітыкамі. Я выступаю за тое, каб было разуменне таго, калі і як даследванні і палітычны аналіз могуць уплываць на палітычны працэс. Потым, аналітык можа на- 79 Бібліяграфія.

Arabia. (1987, May). The Islamic World Review, p. 23.

Barber, J/ (1965). The Lawmakers. New Haven, CT: Yale University Press.

Bennis, W. and Nanus B. (1985). Leaders: The strategies for taking charge. New York: Harper and Row.

Billings, R. S. (1989, November). Notes on a chapter for The Factors Shaping the Decision to Change Course in Foreign Policy. Paper presented at Mershon Center Conference, Columbus, OH.

Bozemen, B. (1986). The credibility of policy analysis: Between method and use. Policy Studies Journal, 14. 519-539.

Calvert, R. (1985). The value of biased information: A rational choice model of political advice. Journal of Politics, 47(2), 530-555.

Caplan, N. and Nelson, S. (1973). On being useful: The nature and consequences of psychological research on social problems. American Psychologist, 28, 199-211.

Cobb, R., Ross, J., Ross M, (1976). Agenda building as a comparative political process. American Political Science Review, 70, 126-138.

Crabbe, C. and Mulcahy, K. (1995). George Bush’s management style and Operation Desert Storm. Presidential Studies Quarterly, 25(2), 251-265.

D’Amato, A. (1967). Psychological constructs in foreign policy behavior. Journal of Conflict Resolution, 11. 294-311.

Drew, E. (1994). On the edge: The Clinton presidency. New York: Simon and Schuster.

Fiske, S. T. and Taylor, S. (1984). Social cognition. Reading, MA: Addison-Wesley Publishing Company.

Gaenslen, F. (1992). Decision-making in groups. In E. Singer and V. Hudson (Eds.), Political psychology and foreign policy (pp. 219-245).

Boulder, CO: Westview Press.

Garrison, J. A. (1994, September). Disunity between all the president’s men: Political games among presidential foreign policy advisers.

Paper presented at the meeting of the American Political Science Association, New York, NY.

Goldenberg E. (1983). The three faces of evaluation. Journal of Policy Analysis and Management, 2(4), 515-525.

Goldhamer, H. (1978). The adviser. New York: Elsevier.

Greenstein, F. (1994). Taking account of individuals in international political psychology: Eisenhower, Kennedy, and Indochina/ Political Psychology, 15(1), 61-74.

Greenwald, A. (1980). The totalitarian ego: Fabrication and revision of personal history. American Psychologist, 35(7), 603-618.

Heineman, R. Bluhm, T., Peterson, E., and Kearny, A., (1990)/ the world of political analyst: Rationality, values and politics. Chatham, NJ: Chatham House.

Hermann, M.G. (1984). A study of 53 heads of government. In D. Sylvan and S. Chan (Eds.), Foreign policy decision-making (pp. 53-80)/ New York: Harper and Row.

Hermann, M.G. (1989, May). Leaders and foreign policy decision-making. Paper presented at the Comparative Foreign Policy Workshop, University of Stockholm, Sweden.

Hermann, M., Hermann, C., and Hagan, J. (1987). How decision units shape foreign policy behavior. In C. Hermann, C. Kegley, J.

Rosenau (Eds.) New directions in the study of foreign policy (pp. 307-333). Boston, MA: Allen and Unwin.

Hermann, M.G. and Kegley, C. (1995). Rethinking democracy and international peace: Perspectives from political psychology. International Studies Quarterly, 39, 511-533.

Hermann, M.G. and Preston, T., (1994). Presidents, advisors and foreign policy: The effect of leadership style on executive arrangements.

Political Psychology, 15(1), 75-96.

Hess, S., (1976). Organizing the presidency. Washington DC: The Brookings Institutions.

Jenkins-Smith, H. C. (1982). Professional roles for policy analysts: A critical assessment. Journal of Policy Analysis and Management, 2(1), 88-100.

Jentleson, B. W. (1990). Discrepant responses to falling dictators: Presidential belief systems and meditating effects of the senior advisory process. Political Psychology, 11(2), 353-384.

Jones, C. (1984). An introduction to the study of public policy. Monterey CA: Books/Cole.

Kingdon, J. (1984). Agendas, alternatives, and public policies. Boston, MA: Little, Brown, & Company.

Koenig, L. (1960). The invisible presidency. New York: Rinehart.

Kotter, J. and Lawrence, P. (1974). Mayors in action. New York: Wiley.

Larson, D. W. (1994). The role of belief systems and schemas in foreign policy decision-making. Political Psychology, 15(1), 17-33.

Lester, J. (1993). The utilization of policy analysts by state agency officials. Knowledge, 14(3), 267-290.

McElvaine, R. S. (1984). The great depression. New York: times Books.

Meltsner, A. J. (1976). Policy analysts in the bureaucracy. Berkley, CA: University of California Press.

Meltsner, A. J. (1990). Rule of the rules. Philadelphia, PA: Temple University Press.

Moaz, Z. (1990). Framing national interest: The manipulation of foreign policy decisions in group settings. World Politics, 43, 77-110.

Moore, M. H. (1983). Social science and policy analysts: Some fundamental differences. In D. Callehan and B. Jennings (Eds.), Ethics, the social science and policy analysts (pp. 271-291). New York: Plenum Press.

Pal, L. A. (1985). Consulting critics: A new role for academic policy analysts. Policy Sciences, 18, 357-369.

Pressman, J. and Wildavsky, A. (1984). Implementation. Berkley, CA: University of California Press.

Пераклад Андрэя Казакевіча паводле Windows of Opportunity: When and How Can the Policy Analyst Influence the Policymaker During the Policy Process.

Political Studies Review, Autumn/Winter 1995/1996, 14:3/4.

ўпрост спытаць сабе: ці жадае ён мець рэальны ўплыў на пэўную сітуацыю. Гэты артыкул - спроба праліць святло на той факт, што адносіны паміж палітычным аналітыкам, палітыкам і палітычным працэсам дастаткова складаныя, і гэтая тэма вартая ўвагі.