61 ДАКУМЕНТ “ОТПОР!а” ІНСТРУКЦЫЯ ПА ПРАЦЫ З АКТЫВІСТАМІ (фрагменты) СЕРБІЯ 02.06.2000 Інструкцыя па працы з актывістамі руху ОТПОР!
з’яўлялася практычным дакументам, на аснове якога была арганізавана праца з людзьмі падчас выбараў прэзідэнта Сербіі ў 2000 г., якія скончыліся перамогаю дэмакратычнай апазіцыі над С. Мілошавічам (падрабязней гл. артыкул Андрэя Ягорава) . Дакумент меў шырокае выкарыстанне і ўтрымлівае апісанне цыкла працы з актывістамі ад першага сумоўя і навучання, да практычнай дзейнасці і падтрымкі актыўнасці. Ён таксама дакладна прапісвае мэта руху ОТПОР!, сістэмы працы з актывістамі, працэдуру планавання, структуру арганізацыі і механізмы прыняцця рашэнняў.
Структуру Інструкцыі складаюць наступныя раздзелы: рэкрутаванне актывістаў, навучанне актывістаў, размеркаванне іх па групах актыўнасці (маркетынг, прэсавая служба, “універсітэт”, “сярэдняя школа”, група знешняй падтрымкі), матывацыя, заахвочванне і захаванне актывістаў. Утрымліваюцца таксама праграмы адукацыі інструктараў, працы штабоў руху, рэкаментацыі па стварэнні эфектыўнай каманды і кантролю эфектыўнасці працы актывістаў і арганізацыі наогул. Ніжэй друкуюцца найбольш цікавыя, на нашу думку, фрагменты гэтых раздзелаў. “Тэарэтычную” аснову Інструкцыі складаюць тэхналогіі сучаснага маркетынгу і менеджменту, дастасаваныя да працы палітычнай арганізацыі ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму. Пэўны ўплыў аказалі таксама розныя канцэпцыі “негвалтоўнага супраціву” (у прыватнасці, Дж. Шарпа).
Інструкцыя можа быць выкарыстана як практычны дапаможнік па працы з актывістамі НДА, акрамя таго, дакумент можа быць крыніцай для даследвання палітычнай сістэмы Сербіі і палітычнага развіцця краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Андрэй Казакевіч І. РЭКРУТАВАННЕ Неабходна. Скласці падрабязны план патрэб ОТПОР!у ў новых рэкрутах і пачаць павелічэнне іх колькасці. Патэнцыяльнымі крыніцамі новых рэкрутаў з’яўляюцца:
· наяўныя рэкруты, якія рэкрутуюць людзей са свайго атачэння;
· грамадскія акцыі, дзе адбываецца працэс узаемадзеяння з публікай;
· спецыяльныя сходы, якія маюць на мэце прасоўванне (promotion) ідэй ОТПОР!у, дзе людзі вырашаюць далучыцца да нас (promotion на факультэтах універсітэтаў, альбо кампанія “ад дзвярэй да дзвярэй”);
· СМІ (агітацыйныя плакаты, улёткі, ролікі на тэлебачэнні, і г.д.);
· публічныя выступленні (падчас якіх нашы прадстаўнікі пакідаюць кантактныя тэлефоны і адрасы патэнцыяльна зацікаўленым асобам;
· грамадскія дзеячы, якія нас падтрымліваюць і меркаванне якіх з’яўляецца вырашальным для звычайных людзей;
· грамадскія месцы (універсітэты, класы, шпіталі і г.д.), дзе ёсць нашы прыхільнікі;
· памяшканні ОТПОР!а;
· Інтэрнет.
Акрамя аналізу патрэб у “агульных” крыніцах неабходна вызначыць і месца, дзе мы маем недастатковую колькасць актывістаў (факультэты, населеныя пункты), дзе неабходна мэтанакіравана весці наступ з дапамогай рэсурсаў з іншых месцаў (факультэтаў, гарадоў, дзе мы маем дастатковую колькасць актывістаў і г.д.). Асаблівую ўвагу трэба надаць аўтарытэтным асобам, чые імёны ўжываюцца ў кантэксце ОТПОР!а і ствараюць пэўны імідж (навукоўцы, артысты, спартсмены, спецыялісты, мясцовыя лідэры, прадстаўнікі цэркваў і г.д.).
ІІ. ПРАЦА З РЭКРУТАМІ:
Ад сумоўя да ўключэння ў групы З моманту першага кантакту з ОТПОР!ам кожны новы рэкрут для нас варты таго, каб мы прыклалі намаганні. Цыкл працы з рэкрутамі пачынаецца з сумоўя (што такое ОТПОР!), а завяршаецца іх навучаннем у пэўных групах (“Маркетынг”, “Прэса”, “Універсітэт” і г.д.). Гэты працэс складаецца з пяці наступных этапаў:
Сумоўе. Размеркаванне. Тлумачэнне. Адбор. Навучанне. Першыя чатыры этапы праводзяцца з усімі рэкрутамі. Этап пяты датычыцца тых рэкрутаў, якія выявілі, на думку інструктара, дастатковую ступень зацікаўленасці і неабходных здольнасцяў для таго, © Палiтычная сфера ISSN 1819-3625 ¹ 2 (2003) 62 каб быць уключанымі ў інфраструктуру.
Сумоўе (пачатковы этап).
Сумоўе - гэта сустрэча з групай новых рэкрутаў у пэўны час. Інструктар запрашае ўдзельнікаў па спісах картак рэкрутаў альбо па спісах, дасланых праз Інтэрнет. Лепш за ўсё запрашаць 12-15 чалавек за два дні да сустрэчы, каб на ёй прысутнічала група з 4-10 чалавек (гэта ідэальная колькасць для сустрэчы). Напачатку сустрэчы інструктар прадстаўляецца і тлумачыць, што ОТПОР! лічыць каштоўным кожнага рэкрута, што яго азнаямленне з праграмай і планам мае выключнае значэнне, ОТПОР! не мае іерархіі, органаў, мясцовых камітэтаў і адзіны прынцып яго функцыянавання - хуткае разуменне ўсімі актывістамі мэт і задач. Неабходна таксама, падкрэсліць розніцу паміж сябрамі (асобамі, якія ўключаны ў спісы арганізацыі) і актывістамі (асобамі, якія здольныя ўкласці ў ідэю сваю энергію і час) ОТПОР!у.
Затым неабходна:
· прадстаўленне новых людзей з мэтай знаёмства;
· выступ інструктара (хвілін 15), ОТПОР! як рух, схема “ПРАГРАМА - ЛЮДЗІ - АКЦЫЯ”, значэнне актыўнасці для ОТПОР!у;
· кароткі дыялог з рэкрутамі, які разбурае магчымую маналагічнасць сустрэчы;
· пераход да мэт ОТПОР!у (тры фазы дзейнсці ОТПОР!у ад GOTV (Get Out the Vote - шырокая мабілізацыйная кампанія - да выхавання ў Сербіі генерацыі з новай палітычнай свядомасцю);
· пытанні рэкрутаў і адказы на іх (як мы можам гэта зрабіць, чаму гэта важна і г.д.).
Неабходныя заўвагі:
1. Адносіны павінны быць сяброўскімі, але з доляй аўтарытэтнасці.
2. Пытанні могуць быць зададзены ў любы момант, нават калі яны перапыняюць інструктара.
3. Неабходна пазбегнуць супрацьпастаўлення ІНСТРУКТАР - РЭКРУТ, на кожнае пытанне (нават правакацыйнае) неабходна адказваць спакойна і ўпэўнена (інструктар павінен добра вывучыць “МАНІФЕСТ” і “ПЫТАННІ-АДКАЗЫ”).
4. Калі ўзнікае спрэчка паміж рэкрутамі, неабходна даць ім некалькі хвілін, а затым у выглядзе заключэння вырашыць спрэчку і працягнуць сустрэчу па плану.
Падчас сумоўя неабходна падкрэсліць:
1. ОТПОР! не з’яўляецца ні палітычнай партыяй, ні студэнцкай арганізацыяй.
2. Калі б апазіцыя была нармальнай, не было б патрэбы ў існаванні ОТПОР!у.
3. Мы маем ПЛАН.
4. ОТПОР! - доўгатэрміновы праект для цэлай генерацыі.
5. Ад актывістаў мы чакаем шмат (ТЫ нам патрэбен).
6. Заўсёды кажы што-небудзь добрае пра астатніх сябраў ОТПОР!у, з якімі новы рэкрут, магчыма, будзе мець стасункі ў бліжэйшай будучыні. (Ну вось, гэта Слабадан, ён будзе вамі займацца на наступным тыдні, калі ты выбераш маркетынг. Ён добры хлопец…) 7. Перыядычна ўзгадвайце, што гэта толькі пачатак навучання і што сапраўдная праца яшчэ наперадзе (заахвочвайце іх да працы над сабою: “Наш праціўнік і наша праца сур”ёзныя”. Мы павінны падыйсці да гэтай справы арганізавана і добра падрыхтаванамі. Трэнінг - важная рэч, але ніхто акрамя нас у Сербіі гэтым не займаецца. Таму партыі маюць такі вынік, які маюць, а ОТПОР! за паўтары гады ахапіў 76 населеных пунктаў і 5 тыс. чалавек).
Глядзі на кожнага чалавека, як на карысную крыніцу актыўнасці і ідэй!
КРЫТЭРЫЙ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ: калі інструктар правёў 2 гадзіны з групай з 10-ці актывістаў, гэта дзве карысныя гадзіны для ОТПОР!у. Калі інструктар меў поспех і кожны з 10-ці актывістаў правёў толькі палову гадзіны распаўсюджваючы матэрыялы, якія ён атрымаў ад інструктара, - гэта ўжо ПЯЦЬ карысных для ОТПОР!у гадзін. Калі нехта з новых рэкрутаў прыводзіць свайго сябра альбо пасля навучання далучаецца да якой-небудзь групы, праца акупляецца шматразова. ІДЭІ І ПАЛІТЫЧНАЯ АКТЫЎНАСЦЬ (адрэналін) - гэта аснова ОТПОР!у.
МАТЭРЫЯЛЫ І КАРТКІ РЭКРУТА заўсёды раздаюцца па завяршэнні сумоўя.
Размеркаванне і тлумачэнне.
Зараз прыходзіць час вызначыць, які від дзейнасці найбольш цікавіць актывістаў. Паміж іх жаданнямі, з аднаго боку (для ўсіх найбольш прыцягальным з’яўляецца маркетынг), здольнасцямі (ці дастаткова яны падрыхтаваныя, каб прадстаўляць ОТПОР!
у СМІ) і нашымі патрэбамі (заўсёды памятайце, што вам патрэбныя людзі для працы на месцах, г. зн. ва універсітэтах і сярэдніх школах) неабходна знайсці ідэальны і, з выгляду, бесстаронні баланс.
Для гэтага кожны актывіст павінен:
1. Запоўніць картку на ўступленне.
2. Атрымаць поўную інфармацыю пра дзейнасць у кожнай групе.
3. Усвядоміць, што на шляху да любой з груп, ён павінен прайсці серыю трэнінгаў.
4. Быць зацікаўленым менавіта той групай, у якую ён на аснове адбору будзе размеркаваны інструктарам.
63 Заўвагі.
Пасля запаўнення картак і расказу пра існаванне груп, актывістаў вітаюць і ласкава звяртаюць іх увагу на тое, што трэнінгі працягнуцца на наступным тыдні і што інструктар запрашае іх на наступную сустрэчу.
Навучанне ў групах “Універсітэт” і “Сярэдняя школа” маюць фіксаваныя тэрміны, таму рэкрутам неабходна паведаміць аб гэтых тэрмінах (нягледячы на тое, што адказны інструктар у любым выпадку запрашае іх па тэлефоне).
ПАСЛЯ таго, як актывісты разыйшліся (з кішэнямі, поўнымі матэрыялаў), інструктар адразу апрацоўвае карткі, а менавіта:
ПАРАЎНОЎВАЕ звесткі картак уступлення з карткамі рэкрутаў (многія пакідаюць рэкрутскія карткі з няпоўнымі звесткамі альбо прыходзяць на першы без запаўнення карткі рэкрутаў).
ЗАПІСВАЕ на адваротным баку карткі ўступлення заўвагі, якія тычацца кожнага рэкрута (якой дзейнасці аддае перавагу, ці здаецца інструктару гэта рэальным, якімі асаблівымі здольнасцямі і ўменнямі валодае, ці працуе ў якой-небудзь карыснай фірме альбо на факультэце (жыве ў горадзе), дзе мы адчуваем недахоп актывістаў, ці прапанаваў ён якія-небудзь асаблівыя паслугі, ці з’яўляецца добрым аратарам, ці добра ведае палітычную сітуацыю і г.д.).
АЖЫЦЦЯЎЛЯЕ ўласны ўлік часу і ўдзельнікаў сходаў.
АДБОР.
Аналіз картак уступлення і ўражанняў інструктара - тэма наступнага збору трэнінг-каманды (групы інструктараў). Для дыференцыяцыі далейшага навучання, кожны актывіст прымяняе наступны метад:
· “Маркетынг” і “Прэса”: накіроўваюцца толькі тыя рэкруты, якія выявілі жаданне і атрымалі добрую рэкаментацыю інструктара. Інструктары па маркетынгу і прэсе пасля гэтага запрашаюць іх на далейшае навучанне.
· “Універсітэт” і “СШ”: усе, хто выявіў жаданне, і большасць тых, хто меў нявызначаную пазіцыю.
· Група знешняй падтрымкі (ГЗП): усе, хто адзначыў у картках працу з грамадскімі дзеячамі альбо валодае камп’ютарам.
· “Сметніца” (Recycle bin): для незацікаўленых і тых, хто пэўна памыляецца.
НАВУЧАННЕ.
Працэс навучання складаецца з наступных кампанентаў:
1. Уводная палітычная лекцыя.
2. Лекцыя па асобных службах.
3. Навучанне інструктараў (палітычнае).
4. Навучанне інструктараў (як праводзіць трэнінг).
СХЕМА НАВУЧАННЯ РЭКРУТАЎ.
Навучанне палітычнай актыўнасці. Якія кампаненты складаюць палітычны суб’ект (партыю альбо арганізацыю)? Тры аспекты: ПРАГРАМА (дзе ўтрымліваюцца мэты дзейнасці арганізацыі), ЛЮДЗІ (якія дзейнічаюць ў арганізацыі) і ДЗЕЙНАСЦЬ (як вынік намаганняў па здзяйсненні праграмы).
1. Праграма ОТПОР!у:
Праграмныя прынцыпы ОТПОР!у ўтрымлівае Дэкларацыя “За будучыню Сербіі”, якую ў сярэдзіне верасня ( пэўна 1999 года - заўвага А. К.) склалі сябры Рады ОТПОР!у (37 аўтарытэтных дзеячаў). Гэтыя прынцыпы падзяляюць 11 студэнцкіх арганізацый па ўсёй Сербіі. Асноўны змест Дэкларацыі - патрабаванне адстаўкі Мілошавіча, арганізацыя свабодных выбараў, абавязак арганізацыі і прыватных асоб, якія падпісалі гэтую Дэкларацыю, не ўдзельнічаць у несправядлівых выбарах, арганізаваных Мілошавічам. Асобная ўвага надаецца спыненню рэпрэсіўных мер, перш за ўсё Закона “Аб універсітэтах”.
2. Людзі:
Пра арганізацыю думаюць па людзях, якія яе прадстаўляюць. ОТПОР!, акрамя актывістаў (студэнты з усіх універсітэцкіх цэнтраў, актывісты ў гарадах Сербіі), мае і сяброў Рады ОТПОР!у, сярод якіх, акрамя шматлікіх прафесараў універсітэтаў, як прыхільнікі ідэі фігуруюць і грамадскія дзеячы (Драгаслаў Аврамавіч, Мілан Ст. Протіч. Сяргей Трыфунавіч і іншыя).
3. Дзейнасць:
Як заканамерны вынік у формуле ПРАГРАМА + ЛЮДЗІ, дзейнасць прадстаўляе сутнасць ОТПОР!у. Сама ідэя (і як сімвал - сціснуты кулак) паказвае на тое, што ўсё большая колькасць людзей схіляецца да таго, каб асабіста аказаць супраціўленне (АДПОР) усім тым, хто не дае ім нармальна жыць. Абавязак актывістаў ОТПОР!у (а значыць, заданні іх дзейнасці) - быць у гэтым прыкладам.
Таму абодва віды дзейнасці ОТПОР!у:
· інфармацыйная дзейнасць, мэта якой уздзеянне праз мас-медыя;
· і дзейнасць на месцах, мэта якой непасрэднае ўздеянне на людзей, распрацоўваюцца, перш за ўсё, як прыклады для пераймання. На практыкцы гэта значыць, што сябры ОТПОР!у робяць тое, што жадае зрабіць (сказаць) большасць людзей, але не адважваюцца. Высокі рэйтынг ОТПОР!у падтрымліваецца менавіта з-за гэтай асаблівасці яго дзейнасці.
АСНОЎНЫ ПАСТУЛАТ: “Не размаўляй - 64 дзейнічай!” - які ОТПОР! паслядоўна прымяняе ў сваёй дзейнасці з момонту свайго ўзнікнення, прывёў да адзінай магчымай пазіцыі “Отпара”, як палітычнага суб’екта, які грамадзяне ўспрымаюць не як палітычную партыю, і не як студэнцкую арганізацыю.
ПЕРАВАГІ (СІЛА) “ОТПОР!у” - ГЭТА:
· Студэнцкая аснова, да якой грамадзяне праяўляюць большы давер, чым да палітычных партый і прафесійных саюзаў.
· Лёгка пазнавальны сімвал (сціснуты кулак, які адлюстроўвае настроі большасці насельніцтва).
· Дакладная пазіцыя (ОТПОР! як абсалютны праціўнік рэжыму і зла, які апошні нясе з сабою).
· Энергічнасць і эфектыўнасць.
НЕДАХОПЫ (СЛАБАСЦІ) “ОТПОР!у” (на сённяшні дзень) - недастатковая масавасць і слабая інфраструктура ў Бялградскім Універсітэце (у той час, як тэрытарыяльныя структуры ў Сербіі ўжо дастаткова развітыя).
ЗАРАЗ МЭТА “ОТПОР!у” - гэта дакладна спланаваная і эфектыўная дзейнасць, якая складаецца з трох этапаў.
Першы этап уключае перыяд да пачатку магчымых выбараў і значыць:
· Шчыльную агітацыйную кампанію ўздзеяння, накіраваную супраць рэжыму;
· Стварэнне надзейнай інфараструктуры (у рэгіёнах і на факультэтах);
· Выбар стратэгічнай палітычнай пазіцыі (негвалтоўнае супраціўленне рэжыму ў саюзе з астатнімі апазіцыйнымі сіламі.
Другі этап уключае перыяд выбарчай кампаніі і самі выбары, тут ОТПОР! паспрабуе ажыцявіць тое, што да гэтага часу ў Сербіі ніхто не рабіў, а менавіта шырокую і масавую мабілізацыйную кампанію.
Трэці этап пачынаецца пасля перамен у Сэрбіі, якія непазбежны. ОТПОР! працягне працу над выхаваннем наступнай генерацыі з іншай палітычнай культурай (і перш за ўсё менталітэтам), бо гэта з’яўляецца правам і абавязкам нашай генерацыі. У якой форме гэта выявіцца: у форме палітычнай партыі, культурнага руху альбо арганізаванай групы сябраў - вырашаць у будучыні самі адпораўцы. З заканчэннем эры Мілошавіча павінен знікнуць і нееўрапейскі, “лакальны” і ізаляцыянісцкі погляд на свет.
Дадатак: Пяць найбольш распаўсюджаных міфаў пра ОТПОР!.
1. ОТПОР! - студэнцкая арганізацыя. Няпраўда: ОТПОР! - гэта перш за ўсё ідэя, якую прынялі ўсе незалежныя студэнцкія арганізацыі Сербіі.
2. ОТПОР! - палітычная партыя. Няпраўда:
палітычныя партыі - зарэгістраваныя арганізацыі, якія змагаюцца за ўладу. ОТПОР! не зарэгістраваны і яго мэты зразумелыя. Акрамя таго, у партый ёсць лідэры, у ОТПОР!у ёсць ІДЭЯ.
3. ОТПОР! фінансуюць кіраўнікі НАТА. Няпраўда: “Отпар” фінансуецца выключна за кошт добраахвотных ахвяраванняў НАШЫХ ЛЮДЗЕЙ, якія жывуць як у Сербіі, так і за яе межамі, якія паступаюць праз Веча “За дэмакратычныя змены” (самае масавае аб’яднанне сербскай дыяспары). Тыя, хто заклапочаны такім сродкам фінансавання, проста занадта многа глядзяць РТС (Радыё і Тэлебачанне Сербіі).
4. ОТПОР! існуе толькі ў коле маршрута другога трамвая . Няпраўда: зараз ОТПОР! мае інфраструктуру ў 16 гарадах Сербіі і пашыраецца хуткімі тэмпамі (на сённяшні дзень акцыі ОТПОР!у праводзяцца ў 75 гарадах Сербіі).
5. ОТПОР! - філіял Саюза “За перамены” альбо Сербскага руху аднаўлення. Няпраўда: у ОТПОР! прыходзяць людзі, якія не належаць да палітычных партый, разам з людзьмі практычна з усіх апазіцыйных партый (Дэмакратычная партыя, Сербскі рух аднаўлення, Грамадзянская партыя Сербіі, Хрысціянска-дэмакратычная партыя Сербіі).
З картак рэкрутаў ОТПОР!у бачна, што ідэя даволі прыцягальная для ўсіх, таму што сяброўства ў ОТПОР!ы не выключае сяброўства ў палітычных партыях. Палітычная дзейнасць ОТПОР!у ахоплівае больш шырокія пласты насельніцтва, чым дзейнасць якой-небудзь партыі: не толькі сябраў і прыхільнікаў, але і тых людзей, якія расчараваліся ў партыях, альбо тых, хто не цікавіцца палітыкай.
ІІІ. ФАРМАВАННЕ ГРУП З РЭКРУТАЎ, ЯКІЯ ПРАЙШЛІ НАВУЧАННЕ Каб ОТПОР! функцыянаваў эфектыўна, неабходна не проста навучыць людзей у палітычных і тэхнічных адносінах, але і сфармаваць з іх эфектыўныя групы. У адпаведнасці са сферамі дзейнасці і характарам навучання, лагічна выбудоўваюцца некалькі груп:
1. “Прэса”, якая ў адпаведнасці з навучаннем займаецца прэзентацыяй дзейнасці і поглядаў ОТПОР!у” (фарміруецца на кожным узроўні арганізацыі, паколькі нават у маленькіх населеных пунктах існуюць мясцовыя СМІ альбо карэспандэнты нацыянальных мас-медыя).
2. “Маркетынг” (дзейсны від каманды): фармуецца на кожным узроўні арганізацыі і займаецца аналізам і правядзеннем акцый, стварэннем мясцовага агітацыйнага матэрыялу, складаннем і распаўсюджваннем паведамленняў, накіраваных на мэтавыя групы.
3. Група “Сярэдняя школа”, паколькі школьнікі прысутнічаюць у якасці актывістаў ОТПОР!у і ў месцах, дзе адсутнічаюць універсітэц- 65 кія цэнтры, іх дзейнасць адбываецца ў любым асяроддзі.
4. Група “Універсітэт”: фармуецца на месцах, дзе існуюць факультэты універсітэтаў. У месцах, дзе няма факультэтаў, пасля аналагічнага навучання фармуюцца МЯСЦОВЫЯ ГРУПЫ. Розніца ў навучанні тычыцца пратоды “карты факультэтаў”, якая ў мясцовых групах можа разглядацца як “карта” вёскі альбо населенага пункту, у той час як формы актыўнасці (акцыі, друкаваныя матэрыялы, выступленні, сходы) выкарыстоўваюцца аналагічна і ў малых населеных пунктах. Давераныя асобы на факультэтах, характэрныя для універсітэтскіх цэнтраў, тут замяняюцца даверанымі асобамі альбо групамі, якія прайшлі навучанне рэкрутаў з якога-небудзь мясцовага населенага пункту, і якія ажыцяўляюць сваю дзейнасць па прынцыпу тэрытарыяльнай адказнасці.
5. Група знешняй падтрымкі (Internet press & marketing): яе складаюць актывісты, які здзяйсняюць камунікацыю праз Інтрэнет, незалежна ад памераў населенага пункту. Трывалая камунікацыя з ГЗП у краіне і за яе межамі карысны сродак як унутранага інфармавання ці абмену інфармацыяй, так і перадачы інфармацыі з пераферыі ў буйныя цэнтры і Бялград (напрыклад, фотаздымкаў з акцыі ў малых населеных пунктах). Па Інтэрнеце найбольш кароткім шляхам трапляюць на сайт ОТПОР!у і ў рэдакцыі цэнтральных СМІ, калі ў месцах іх правядзення няма фотажурналістаў.
Супрацоўніцтва груп: стварэнне штаба і эфектыўнай каманды.
Узбагачэнне інфармацыяй, ідэямі і ініцыятывамі - вырашальны фактар нармальнага функцыянавання ОТПОР!у. Гэта з’яўляецца прычынай таго, што актывісты навучаюцца, а потым аб’ядноўваюцца на мясцовым узроўні ў орган, які ўмоўна называецца ШТАБ. Функцыянаванне штаба заснавана на наступных прынцыпах:
1. Размеркаванне адказнасці і абавязкаў паміж прадстаўнікамі груп.
2. Пастаянная камунікацыя паміж прадстаўнікамі груп.
3. Планаванне дзейнасці па мадэлі Action planner.
Паседжанне штаба праводзіцца, звычайна, за два тыдні да падзеі (акцыі), а затым з перыядычнасцю, якую вызначае Action planner. Штаб - гэта месца, дзе ідэі ініцыятывы, высунутыя актывістамі - прадстаўнікамі розных груп, абмяркоўваюцца і ацэньваюцца, каб у выніку быць рэалізаванымі ў аптымальным выглядзе.
Ператварэнне штаба ў эфектыўную каманду залежыць ад шэрагу фактараў, на якія інструктарам неабходна звярнуць увагу:
1. Ініцыятывы асобных актывістаў неабходна прааналізаваць і аформіць на сходзе групы (да накіравання ў штаб).
2. У працы штабу ўдзельнічаюць прадстаўнікі некалькіх груп.
3. Сэнс паседжання штаба заключаецца ў размеркаванні абавязкаў, замацаванні дынамікі і асабістай адказнасці за пэўную дзейнасць (пра гэта варта весці запісы і кантраляваць выкананне работы, каб акцыя не правалілася з-за непаспяховасці пэўнага чалавека).
4. Існуе небяспека ўзурпацыі пазіцый у штабе:
прадстаўнікі груп, якія прыходзяць у штаб, НЕ З’ЯЎЛЯЮЦЦА ФУНКЦЫЯНЕРАМІ (гэтага ў ОТПОР!ы няма), а людзмі, якія прыйшлі каб прадстаўляць ініцыятывы груп і ўзяць на сябе частку адказнасці за выкананне работы. Таму прысутнасць вялікай колькасці актывістаў, нягледзячы на групы, у якіх яны дзейнічаюць, на паседжаннях штаба не толькі дазволена, але і пажадана.
ЭФЕКТЫЎНУЮ КАМАНДУ, такім чынам, мы можам стварыць толькі пастаянным прыцягненнем вялікай колькасці людзей, дакладным вызначэннем абавязкаў і асабістай адказнасці за асобныя сегменты (сферы) дзейнасці. Калі нашы актывісты нарэшце ўсведамляюць, што поспех любой акцыі залежыць ад УСІХ ГРУП, яны пачынаюць ставіцца адзін да аднаго адказна і з большаю павагаю, і будуць ЭФЕКТЫЎНАЙ КАМАНДАЙ.
ЗАЎВАГА: паседжанні штаба неабходна пачынаць матывацыйнай прамовай, у якой неабходна асобна падкрэсліць значэнне акцыі, якая з’яўляецца тэмай паседжання і ролю асобных груп менавіта ў гэтых акцыях.
Аналіз паспяховых акцый - самы лепшы спосаб рэкламы (promotion) каманднай працы, і гэта трэба пастаянна падкрэсліваць.
МАТЫВАЦЫЯ Актывісты, якія аддаюць свой час і намаганні нашай арганізацыі, хочуць адчуць сябе часткай гэтай арганізацыі, актыўнымі ўдзельнікамі, з якімі раюцца і якія могуць уплываць на рашэнні, што прымаюцца ў арганізацыі. Факт таго, што іншыя люді цікавяцца іх меркаваннем, паважаюць пункт гледжання, паказвае, наколькі сурьёзна іх успрымаюць. Нават калі актывісты не працуюць кожны дзень, не варта аддзяляць іх ад групы, у якой яны працуюць. Калі актывісты выступаюць з прапановай перамен у арганізацыі, неабходна выслухаць тое, што яны хочуць сказаць. Добры сродак зрабіць гэта - “скрыня для прапаноў”, якая павінна быць адкрыта для ўсіх актывістаў.
66 Магчымасць паўплываць нават на самыя малыя рэчы ў рабоце арганізацыі прадстаўляе сабою від матывацыі, з-за таго, што дапамагаюць актывісту адчуць сябе часткай гэтай арганізацыі і асобай, якая здольна паўплываць на прынцыпы яе функцыянавання.
Многія людзі адчуваюць сабе некамфортна, калі прыходзяць у новае асяроддзе. Таму важна, каб арганізацыя азнаёміла актывістаў з іх працай, падрабязна апісаўшы яе. Неабходна таксама забяспечаць прыемную атмасферу і ў адпаведным парадку растлумачыць стан рэчаў у арганізацыі. З актывістамі неабходна правесці “экскурсію” па арганізацыі і пазнаёміць іх з людзьмі, з якімі яны будуць супрацоўнічаць. Гэты акт, часта сімвалічны, мае вялікае значэнне. Тым самым актывісту паведамляюць: “Мы ўспрымаем цябе як паўнавартснага сябра нашай арганізацыі, з гэтага моманту ты - адзін з нас”.
Толькі калі арганізацыя, нарэшце, набывае магчымасць для больш шырокага разумення сваіх патрэб і характару асобы, якую шукае, разумення таго, як навучаць, падрыхтоўваць, падтрымліваць і заахвочваць гэтую асобу, яна можа думаць пра тое, як знайсці сапраўднага актывіста.
Матывацыйная прамова.
Напачатку любой сустрэчы з інструктарамі, новымі рэкрутамі альбо камандай актывістаў пажадана сказаць невялікую матывацыйную прамову.
Калі гаворка ідзе пра групу людзей, ад якой чакаюць удзелу ў якой-небудзь акцыі, лепш за ўсё напачатку павіншаваць актывістаў з поспехам у правядзенні папярэдніх акцый. Статыстычныя дадзеныя, напрыклад пра колькасць рэкрутаваных у гэтым месяцы дапамогуць актывістам адчуць сябе карыснымі і паважанымі. Тое, што іх працу ацэньваюць, лепш за ўсё паказвае адзначэнне асобных актывістаў за актыўную дзейнасць.
Далей выносяцца прапановы аб будучай дзейнасці, трэба растлумачыць: “Чаго мы дасягнём, калі здзейснім наступную акцыю” (колькасць новых рэкрутаў, інфармацыйную прастору альбо падтрымку).
Затым падкрэсліваюць неабходнасць сур’езнай падрыхтоўкі да наступнай акцыі і каротка выкладаюць план падрыхтоўкі.
Напрыканцы матывацыйнай прамовы неабходна яшчэ раз матываваць людзей прапановай кшталту “Я ведаю, што наша група зможа здзейсніць гэта”.
Матывацыйную прамову пажадана прамаўляць і перад важнымі падзеямі (масавымі грамадскімі сходамі, пачаткам кампаніі).
УДЗЯЧНАСЦЬ Фрыдэрык Херцберг пазяліў чалавечыя патрэбы на два віды:
1. Патрэбы ў падтрымцы, звязаныя з пачуццём упэўненасці, умовамі працы, адносінамі з іншымі людзьмі і з грашыма. Херцберг вынайшаў, што самі па сабе гэтыя факты не матывуюць людзей, але іх адсутнасць, безумоўна, будзе мець наступствамі недахоп матывацыі. Напрыклад, забеспячэнне адпаведных умоў працы само па сабе не падштурхне людзей да працы. Стол альбо стул, які атрымлівае валанцёр, не падштурхне яго застацца і працаваць лепей, адсутнасць гэтых выгод, аднак, можа прывесці да таго, што ён пакіне арганізацыю.
2. Патрэба ў матывацыі, якая звязана з пошукам і дасягненнем задавальнення. Фактары матывацыі гэта:
· Дасягненні.
· Прызнанне заслуг.
· Новыя выклікі.
· Большая адказнасць.
· Сталенне і развіццё.
Штодзённае атачэнне маладых людзей не можа задаволіць усе іх патрэбы. Таму дзейнасць ОТПОР!у можа быць добра ўспрынята з-за таго, што дазваляе пазбегнуць руціны і надакучлівых штодзённых абавязкаў. Звычайна мы схільныя рабіць тое, што здаецца нам важным для задавальнення нашых асабістых патрэб. Аднак рэкрутаванне можа таксама задавальняць патрэбы ў кантактах з іншымі людзьмі, у блізкіх зносінах, у самаўдасканаленні і дэклараванні пэўных каштоўнасцяў. З іншага боку, АКТЫЎНАСЦЬ - рэдкая якасць, якая не можа быць аплочана грашыма. Добраахвотнікі могуць выконваць працу, якую мы ўвогуле ніколі не змаглі б аплаціць. Як, скажыце, можна аплаціць ідэю актывіста, якая рэалізавана ў акцыі ОТПОР!у і займае першую паласу “Бліца?” Заахвочванне актывістаў ОТПОР! павінен увесь час мець на ўвазе сродкі, якімі могуць быць заахвочаны актывісты. Людзі вельмі часта забываюць пра тое, наколькі важна каб людзі з якімі яны працуюць былі зацікаўлены ў дзейнасці. Падтрымка паказвае, якім чынам арганізацыя выяўляе ўдзячнасць за працу людзей.
Інструктар павінен стварыць у актывіста адчуванне, што яго цэняць. Самае важнае “заахвочванне” - сказаць “дзякуй”. Але заахвочваннем для актывіста з’яўляецца і стварэнне прыемнай для працы атмасферы, веданне яго імя, прысвячэнне яму свайго вольнага часу.
Час ад часу інструктару неабходна арганізаваць сустрэчы з усімі актывістамі, каб “раздаць узнагароды”. Тут неабходна нагадаць пра місію, структуру і палітыку арганізацыі. Гэта дазваляе актывістам 67 заразумець сваё месца ў яе агульнай структуры.
Для паспяховай матывацыі неабходна бачыць самога сябе ў кантэксце карыснасці і поспехаў усёй арганізацыі.
Іншыя віды заахвочвання актывістаў:
· узнагароджанне бэджам з сімвалам арганізацыі;
· узгадванне імя актывіста як станоўчага прыкладу;
· запрашэнне актывіста на нефармальныя сустрэчы каманды;
· дапамога ў развіцці і атрыманні новых здольнасцяў і звычак.
Удзячнасць прывядзе да пажаданага выніку, калі вы будзеце ведаць, што неабходна:
· дастакова часта дзякаваць людзям;
· выкарыстоўваць розныя віды ўдзячнасці;
· быць шчырым;
· выяўляць задавальненне не толькі вынікамі працы, але і асобай актывіста;
· заахвочванне павінна быць адэкватным дасягненню;
· выкарыстоўваць адны і тыя, альбо падобныя ўзнагароды для заахвочвання аднолькавых дасягненняў;
· прывсячаць асаблівую ўвагу тым дасягненням, якія актывіст цэніць больш за ўсё.
Разам з заахвочваннем да дзейнасці (матываваннем) узнагароды садзейнічаюць добрай працоўнай атмасферы і павышэнню эфектыўнасці.
ПРЫЧЫНЫ Чаму людзі далучаюцца да груп?
Існуюць чатыры асноўныя прычыны, па якіх людзі далучаюцца да груп:
1. удзел у групах задавальняе якую-небудзь з асабістых патрэб;
2. ім падабаюцца людзі, якія знаходзяцца ў групе;
3. ім падабаецца накірунак, якім займаецца група;
4. яны вераць у ідэю, за якую змагаецца група.
Што робіць групы прыцягальнымі?
· Яны прэстыжныя (“кулак” модны, быць “отпараўцам” у Сербіі - значыць выказваць смеласць);
· Яны маюць поспех (кожная наша акцыя мае поспех);
· Новых сябраў добра прымаюць (ты нам патрэбны);
· Яны добра арганізаваныя (вядома, што калі і як робяць);
· Людзі маюць выдатнае ўзаемадзеянне (няма лідэра, значэнне мае толькі КАМАНДА);
· Гэта магчымасць пазнаёміцца з новымі людзьмі (з пяццю тысячамі ў 76-ці месцах);
· Прыцягальнасць мэты (ідэя ОТПОР!у ўніверсальная);
· Мы заўседы спраўляемся з цяжкасцямі (мы маем план);
· Яны не патрабуюць занадта шмат часу (а калі патрабуюць, то гэта таго вартае);
· Яны адкрытыя для новых ідэй, кожны чалавек сустракаецца добразычліва;
· Існуе шмат відаў цікавай працы якую неабходна выканаць.
ІV. НАВУЧАННЕ - “Універсітэт”.
УВОДЗІНЫ: дзейнасць актывістаў ОТПОР!у на факультэтах Бялградскага універсітэта перш за ўсё ўлічвае рэальнае становішча: неарганізаванасць існуючых студэнцкіх (прафсаюзных) арганізацый, агульны недавер студэнтаў да палітычнай дзейнасці, рэпрэсіўныя меры і г.д.
МЭТЫ дзейнасці ОТПОР!у ў БУ могуць разглядацца так:
1. Кароткатэрміновыя: павелічэнне колькасці актывістаў і іх навучанне, асобныя акцыі, прысутнасць у СМІ.
2. Прамежкавыя: складанне “карты” Універсітэта, пастаянная работа з маладымі людзьмі, работа з выкладчыкамі, супрацоўніцтва з сяброўскімі студэнцкімі арганізацыямі.
3. Доўгатэрміновае: разуменне дзейнасці ў Бялгарадскім універсітэце ў святле таго факту, што студэнцтва - гэта будучыня нашай краіны. Палітычная асвета і заахвочванне ўзяць свой лёс у свае рукі (усе студэнты з’яўляюцца выбаршчыкамі, а большасць з іх у гэтым годзе будуць галасаваць першы раз), уплыў на сваякоў і сям’ю (зафіксавана шмат выпадкаў, калі “дзеці” прыводзілі бацькоў на выбарчыя ўчасткі), падрыхтоўка да мабілізацыйнай кампаніі (GOTV), падрыхтоўка да будучай дзейнасці - аснова выхавання ў Сербіі пакалення з іншай палітычнай свядомасцю.
ПАМЯТАЙ!
Сённяшнія студэнты, верагодна, адзіная магчымасць пабудаваць у Сербіі цывілізаванае грамадства. Нават пры ўмове, што адбудзецца змена ўлады, для змен сістэмы і перамен у свядомасці патрэбны доўгія гады. Праз 5 гадоў студэнты скончаць навучанне на факультэтах, таму іх будучы вобраз мае вялікае значэнне для палітычнай сістэмы Сербіі.
КРОКІ ПАБУДОВЫ ІНФРАСТРУКТУРЫ 1. Стварэнне “карты” факультэта: для добра спланаванай і арганізаванай дзейнасці неабходна, перш за ўсё, на аснове асабістых апытанняў скласці “карту” факультэта, якая павінна ўтрымліваць:
· Спіс існуючых арганізацый, умоўна падзеленых на “сяброўскія” (студэнцкія саюзы і федэра- 68 цыі, калі-нікалі Рада студэнтаў) і “варожыя” (філіі Саюза студэнтаў Бялграда, якія звычайна працуюць на адміністрацыю універсітэтаў і супраць студэнтаў для атрымання ўласных выгод).
· Спіс існуючых праблем (карупцыя сярод асобных прадстаўнікоў адміністрацыі і ў афіцыйных арганізацыях, несправядлівыя выплаты ССАД, патрабаванні асобных груп “альбо год на змякчэнне умоў, альбо ўвядзенне сесій”, магчымыя рэпрэсіўныя меры супраць непажаданых студэнтаў і выкладчыкаў, несправядлівае размеркаванне месцаў у інтэрантах, затрымка крэдытаў і г.д. - усё, што хвалюе студэнтаў вашага факультэта і што можа іх мабілізаваць).
· Расклад заняткаў з указаннем аўдыторый і памяшканняў для навучання (неабходна ведаць, калі факультэт перапоўнены, каб акцыя мела поспех і наадварот). Гэтая мэта дасягаецца простым перапісваннем раскладу заняткаў з улікам памераў асобных групаў, каб можна было ацаніць колькасць студэнтаў у будынку факультэта на працягу тыдня. Неабходна таксама вызначыць аўдыторыі, якія найбольш часта выкарыстоўваюцца для правядзення масавых мерапрыемстваў і г.д.
· Вызначэнне лідэраў: у кожнай групе ёсць найбольш аўтарытэтная асоба, якую пажадна вызначыць. Такія асобы звычайна камунікабельныя, “гарластыя”, прыроджаныя лідэры (часты выпадак сярод першакурснікаў) альбо заваёўваюць аўтарытэт пры дапамозе іншых якасцяў (так званыя “ціхія” альбо “спакойныя”). Такія патэнцыяльныя лідэры, якія могуць прадстаўляць інтарэсы пэўнай колькасці людзей - неабходны элемент у арганізацыі ОТПОР!у на вашым факультэце.
· Карта выкладчыкаў: адносна просты аналіз выкладчыцкага корпусу (хто з’яўляецца прамым прадстаўніком рэжыму, хто да гэтага часу удзельнічаў у пратэстах і г.д.). “Непажаданыя” выкладчыкі складаюць хрыбет падтрымкі студэнцкіх сходаў, выступаў і патрабаванняў.
МЕТАДАЛОГІЯ Кожны з выкладзеных ніжэй метадаў павінен быць дастасаваны да пэўнай асобы альбо сітуацыі.
Метады прымяняюцца камбінавана, у адпаведнасці з ацэнкай сітуацыі актывістамі ОТПОР!у на месцах, і могуць быць падзелены на:
1. Асабісты (непасрэдны) кантакт , які ўяўляе сабой не толькі прапаганду ідэй ОТПОР!у, але і распаўсюджванне інфармацыі (напрыклад “Ты чуў (чула), што рыхтуецца на наступным тыдні?”). Такая добра распаўсюджаная інфармацыя звычайна разыходзіцца з каэфіцыентам 8-10 (чалавек, які атрымаў інфармацыю, такім чынам паведаемляе яе 8-10 сваім калегам).
2. Друкаваныя матэрыялы - перш за ўсё плакаты і ўлёткі. Існуюць два асноўныя віды плакатаў і ўлётак: плакат/улётка з паведамленнем, сціснутым “to the point”, звычайна ўтрымлівае некалькі сказаў, лепей адзін. Такі плакат/улётка паказвае на якую-небудзь канкрэтную праблему альбо сітуацыю. Аптымальны варыянт - выкарыстанне сказаў, якія вядомыя з нейкага іншага кантэксту (фільм, тэлебачанне, жаргон, партыйная прапаганда, рэклама, СМІ ўвогуле і г.д.) і ў любым выпадку гучных. Мэта - прыцягнуць увагу і дасягнуць эфекту “драматычнага” указання на пэўную праблему.
Другі тып плаката/улеткі - больш агульны, з падрабязнай інфармацыяй (як, чаму, з якога і да якога часу, з якой мэтай і г.д.). Мэта - прадставіць інфармацыю і/альбо высунуць патрабаванні.
3. Студэнцкія мітынгі і сходы. Ім папярэднічаюць пункты 1,2. Яны патрабуюць уважлівай падрыхтоўкі як мінімум на працягу некалькіх дзён. Мітынг пажадана праводзіць у аўдыторыі адпаведнага памеру (каб яна не выглядала “пустой”), ён не павінен быць вельмі працяглым і павінен мець якую-небудзь мэту (залежна ад сітуацыі). Неабходна каб аратары былі падрыхтаваныя, казалі коратка і пераканаўча, і так, каб мітынг вынес рашэнне альбо пастанову. У залежнасці ад сітуацыі аратар можа быць спакойнага альбо імпульсіўнага тыпу. У любым выпадку, ён павінен быць дакладным, выглядаць здольным і адказным (так званы “прыроджаны” лідэр), а не як чалавек, які атрымлівае асалоду ад увагі альбо сваёй ролі “лідэра”. Астатнія віды сходаў - гэта акцыі пратэсту, выступленні і г.д., якія ідуць пасля мітынгаў і, звязаныя з актыўным дзеяннем (байкот, пратэст), спрабуюць накаліць атмасферу на факультэце.
4. Правакацыйныя акцыі. Калі дасягаецца пэўная ступень арганізаванасці і даверу (нават у малых групах людзей), неабходна пачынаць акцыі для большасці студэнтаў. Гэта самая цікавая але і самая небяспечная дзейнасць на факультэтах. Такія акцыі павінны быць: а) добра спланаванымі, з акрэсленым і правакацыйным характарам (падтэкстам), б) добра арганізаванымі, вялікая колькасць людзей і прысутнасць СМІ гарантуюць бяспеку і паспяховае правядзенне.
Мэта акцыі - прыцягненне ўвагі тых студэнтаў, якія актыўна не ўдзельнічаюць у падзеях (заклік далучыцца), папярэджанне настаўнікаў і адміністрацыі факультэта, што ад патрабаванняў не адмовяцца і пойдуць да канца, прыцягненне ўвагі СМІ эксклюзіўнасцю і арыгінальнасцю (аб’явы ў газетах дапамагаюць і ў большай ступені даюць станоўчы вынік). Акрамя таго, акцыі - гэта найлепчы сродак “to get your point across” і найбольш эффектыўны спосаб даць штуршок падзеям і паскорыць іх. Сама “правакацыйнасць” павінна адпавядаць ацэнцы сітуацыі, таму дыяпазон вагаецца ад сімпатычных да 69 самых радыкальных (блакіроўка будынку факультэта, уварванне ў дэканат і г.д.) акцый.
Узгаданыя акцыі можна планаваць на аснове двух прынцыпаў, а менавіта:
1. Як перманентную акцыю (пастаяннае закрананне асобных праблем праз асабісты кантакт, распаўсюджванне друкаваных матэрыялаў, рэкрутаванне і г.д.).
2. Як падрыхтоўка да канкрэтнай падзеі (інтэнсіўная кампанія па падрыхтоўцы грамадскіх сходаў, студэнцкіх мітынгаў і правакацыйных акцый).
V. НАВУЧАННЕ - “Сярэдняя школа” УВОДЗІНЫ: дзейнасць актывістаў ОТПОР!у ў сярэдніх школах павінна ўлічваць існуючае становішча, агульную адсутнасць сярод школьнікаў цікавасці да палітычных тэм, рэпрэсіўныя меры і перш за ўсё той факт, што да гэтага часу ніводная палітычная сіла не працавала ў школах і з настолькі маладымі людзьмі.
КРОКІ ПАБУДОВЫ ІНФРАКСТРУКТУРЫ 1. Складанне “карты” сярэдніх школ, якая павінна ўтрымліваць:
· Карту існуючай інфраструктуры (дзе мы маем актывістаў, колькі іх прайшло навучанне, наколькі развітая камунікацыя паміж імі). ПАМЯТАЙ: кожны чалавек праяўляе актыўнасць, калі ён адчувае сябе часткай арганізаванай групы.
· Спіс існуючых праблем (карупцыя сярод прадстаўнікой адміністрацыі, прыняцце ў школу “па блату”, магчымыя рэпрэсіўныя меры супраць непажаданых настаўнікаў і вучняў, занадта вялікі аб’ём праграм, несправядлівыя адзнакі і г.д. (усё, што хвалюе вучняў старэйшых класаў і што можа іх мабілізаваць).
· Вызначэнне лідэраў. Такія патэнцыяльныя лідэры, якія могуць прадстаўляць інтарэсы пэўнага кола асоб, - неабходны элемент арганізацыі ОТПОР!у ў школе.
· Карта настаўнікаў: адносна просты аналіз выкладчыцкага штату. “Непажаданыя” настаўнікі з’яўляюцца асноваю для падтрымкі патрабаванняў навучэнцаў.
Напамін: у працэсе працы з рэкрутамі ЗАЎСЁДЫ дэманструй які-небузь план (напрыклад, як арганізаваць свята для “сваіх”).
ПАМЯТАЙ:
1. Твой голас важны, барацьба за лепшае жыццё - натуральная якасць маладых людзей. Таму больш за ўсё іх хвалюе пытанне: “Да якога часу ты будзеш дазваляць вырашаць твой лёс пенсіянерам?” 2. Знаёмыя, які навучаюцца ў школе - твае натуральныя саюзнікі. Не сварыся з імі.
3. Падлетак, які мае план і мэту, прыроджаны лідэр.
4. Кожны отпаравец - частка масы, і ён нам неабходны.
5. Выкладчыкі і настаўнікі заўсёды губляюцца, калі даведваюцца пра падрыхтоўку акцыі, перш за ўсё таму, што хвалююцца за сваіх навучэнцаў. Але і яны стануць смелымі, калі вучні будуць дзейнічаць рашуча і свядома.
6. Бацькі на нашым баку, ім толькі трэба ўсё растлумачыць. Паспяховая праца з бацькамі заўсёды акупляецца, якой бы цяжкай яна ні была. Кожны можа сказаць, што падлеткаў “замбіруюць”, таму ў адзінстве вучняў, бацькоў і настаўнікаў хаваецца вялікая сіла.
7. Ніхто не можа забараніць табе мець свой бэдж альбо раздаваць матэрыялы. Гэта кантытуцыйнае права кожнага грамадзяніна Сербіі, незалежна ад яго ўзросту і полу.
8. Будь добра інфармаваным, твае сябры з твайго класа чакаюць ад цябе гэтага. Калі ты ім не скажеш, што яны павінны атрымаць пашпарт і зарэгістравацца ў спісе выбаршчыкаў, як толькі ім споўніцца 18 гадоў, яны, магчыма, гэтага не зробяць.
9. Твая школа - гэта ТВАЁ месца. Дырэктар і настаўнікі сядзяць там таму, што атрымліваюць заробак, а ты прыйшоў у яе па ўласным жаданні, каб атрымаць неабходныя веды.
10. ТВАЕ АСАБІСТЫЯ АДНОСІНЫ - лепшая рэклама ідэй ОТПОР!у, твае сябры і родныя бачаць ОТПОР! такім, якім яго прадстаўляеш ты.
Пераклаў з сербскай: Мікалай Дрэнь паводле:
Приручнік за рад са активистима. Србиjа.
02.06.2002.