Часопіс “Палітычная сфера”

Прапрацоўка камуністычнага мінулага ў Славакіі: асноўныя фактары і дынаміка

Аляксей Ластоўскі · May 5, 2016

№ 16-17(1-2), 2011 ISSN 1819—3625 № 16-17(1-2), 2011 © Беларусь уяўляе з сябе своеасаблі вы казус на еўрапейскай палітычнай карце. Нашая краіна ніяк не ўпісва ецца ў агульнапрынятыя нормы вя дзення ўнутры і замежнапалітычных справаў. Сталае парушэнне «правілаў палітычнай гульні» ставіць пытанне даверу і, найперш, даверу да публіч ных выступаў ды выказванняў. На наш погляд, гэта паказвае на неаб ходнасць павысіць даследчую ўвагу да суаднясення словаў і рэальнасці ў беларускай палітыцы. Гэта неабходна, каб зразумець статус і значэнне пу блічных выступаў як крыніцы інфар мацыі пры аналізе ўнутранай і вонка вай палітыкі Беларусі.

Разам з тым, стаўленне да публіч ных выступаў прадстаўнікоў белару скіх уладаў па ранейшаму пераважна будуецца ў рэжыме, калі 1) тлумачацца толькі самыя апошнія пасланні (без уліку гісторыі ды працэсу зменаў), 2) разглядаюцца выключна выступы Аляксандра Лукашэнкі, 3) выбіраец ца стратэгія або поўнага даверу, або поўнага недаверу да выказаных фак таў і намераў. Для даследаванняў бе ларускай палітыкі па ранейшаму за стаецца надзённаю задача шырокага і Аляксей Ластоўскі Вобразы ўлады, народу і « чужых » у публічных выступах вышэйшых дзяржаўных асобаў Беларусі перыяду « лібералізацыі » (2008– 2010 гады) 1 1 Гэты тэкст рэпрэзентуе вынікі даследавання «Прамаўляючы лібералізацыю: пу блічныя прамовы і курс беларускай палітыкі ў 2008–2010 гг.», ажыццёўленае Ін стытутам «Палітычная сфера» пры падтрымцы Беларускага фонду публічнай палітыкі. Працоўная група: Андрэй Казакевіч, Аляксей Ластоўскі, Дзяніс Мельян цоў, Міхаіл Нядзвецкі, Таццяна Чыжова, Алесь Шамякін.

51 Аляксяейяс Лал тяя Вобразы ўлады, народу і «чужых» выверанага аналізу публічных высту паў айчынных палітыкаў.

Акрамя таго, улічваючы надзвы чай высокую ступень цэнтралізава насці беларускага грамадства, калі дзяржава мае практычна поўную ма наполію на кантроль і ажыццяўленне інавацыяў унутры краіны, актуаль наю застаецца задача дэканструкцыі вобразу Беларусі, які ствараюць ула ды. Словы, метафары, прапановы, з якіх складаюцца палітычныя прамо вы, служаць афармленню і разумен ню беларускай сітуацыі ўладнымі элітамі ды адначасова маніфестуюць абраны і рэалізаваны курс для шыро кай публікі.

Да гэтага часу найчасцей у белару скіх медыя можна сустрэць кароткія аналітычныя тэксты, у якіх разбіра юцца апошнія публічныя выступы прадстаўнікоў уладаў Беларусі, часам з кароткаю гістарычнаю рэтраспек тывай або параўнаннем аднаго двух кейсаў 2 . Але наўрад ці такія экспер тныя ацэнкі могуць цалкам замяніць навуковы аналіз.

На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў краіне сфармавалася досыць моцная школа дыскурс аналі зу, якая ўвяла ў зварот прынцыповыя тэарэтычныя і метадалагічныя тэкс ты заходніх даследнікаў ды актыўна развівае гэтую методыку (Современ ный дискурс анализ…). Але, напэўна, за адзіным выключэннем даследаван ня дыскурсу беларускіх апазіцыйных палітыкаў (Ухванова Шмыгова ды інш., 2008), прадстаўнікі гэтай шко лы пазбягаюць разгляду актуальных праблемаў палітыкі ў Беларусі.

Крыху з іншых метадалагічных пазіцыяў да гэтага пытання падс тупаецца яшчэ адзін прадстаўнік БДУ Аляксандр Сарна, які аналіза ваў прэзідэнцкія выбары 2006 года менавіта як адлюстраванне розных стратэгіяў палітычнай рэкламы, вы лучаючы асноўныя вобразы, прапа гандаваныя ўладамі і апазіцыяй (Сар на, 2007). Відавочна, у ягоным пады ходзе назіраецца большы ўплыў ме тадалогіі візуальных даследаванняў, калі менавіта вобразы ўспрымаюцца як метафары, дзе закладаецца сэнс уладных дачыненняў.

Яшчэ з беларускіх даследаван няў варта згадаць магістарскую пра цу Юнэлі Сальнікавай (Сальнікава, 2009), абароненую ў Еўрапейскім гу манітарным універсітэце, якая аналі завала афіцыйны дыскурс на падста ве вывучэння тэкстаў газеты «Совет ская Белоруссия» (цяпер – «Беларусь Сегодня»), органа Адміністрацыі прэзідэнта, за 15 гадоў – з другой паловы 1994 года да 2009 года. Сама праца пабудаваная на моднай ця пер сацыяльна канструктывісцкай метадалогіі, адкуль вынікае інтарэс да інстытуцыялізацыі існай струк туры ўлады праз дыскурс. У працы прыводзіцца досыць цікавае апісан не розных механізмаў легітымізацыі афіцыйнага парадку. На жаль, яна мае істотныя метадалагічныя недахо пы: напрыклад, не зразумела, аналі зуецца дыскурс газеты або дыскурс 2 Шматлікія прыклады такіх бліц аналізаў можна знайсці на сайтах радыё «Свабода», інтэрнэт часопіса «Новая Еўропа», кансорцыуму «ЕўраБеларусь» і г. д.

52 Аляксяейяс Лал тяя Аляксей Ластоўскі прэзідэнта Беларусі, і гэта ў значнай ступені ўскладняе ўспрыняцце тэкс ту і вынікаў даследавання.

Даследнікі з за межаў Беларусі звычайна любяць параўноўваць «афі цыйны» і «апазіцыйны» дыскурсы.

Гэтак, Анна Бжазоўска разглядае два канкурэнтныя беларускія наратывы:

«нацыянальны» або «дэмакратычны» наратыў vs. «постсавецкі» або «пра лукашэнкаўскі» (pro Lukashenka) на ратыў (Brzozowska, 2003). Кожны з іх пры дапамозе блокаў розных узае мазлучаных сімвалічных прапазіцыяў выбудоўвае ўласны Міф, хто такія бе ларусы. Аўтарка разглядае і асноўныя метафары, якія выкарыстоўваюцца ў канкурэнтных наратывах. Пры гэтым абодва наратывы маюць аўтарытар ныя рысы і размаўляюць з народам з пазіцыі перавагі. Аб'яднаўчым факта рам для абодвух наратываў служыць таксама выкарыстанне метафары «Народу Сям'і» ў «бацькоўскай» версіі.

Праўда, наратыў Лукашэнкі выглядае куды больш адаптыўным і паспяхо вым, таксама шмат у чым дзякуючы эфектыўнай эксплуатацыі вобразу клапатлівага «бацькі». Акрамя таго, у прэзідэнта ёсць адна сур'ёзная пера вага – прысваенне моцнай метафары савецкай суб’ектывацыі, укаранёнай у грамадскім досведзе.

У падобным ключы Імке Гансэн (Гансэн, 2006) кажа пра два дыскурсы ў беларускай палітычнай прасторы:

уладна афіцыйны і апазіцыйны. Га лоўнымі рысамі афіцыйнага дыскур су яна лічыць аптымізм, даступнасць, сувязь з простым народам і раман тычны ўтапізм. Будучыня Беларусі тут малюецца з акцэнтам на экана мічны рост і дабрабыт. Пры гэтым у дыскурсе ўвесь час прысутнічаюць згадкі пра «ворагаў», якія ствараюць сталае пачуццё пагрозы існаму па радку. Іншыя найважнейшыя рысы афіцыйнага дыскурсу – яго шмат слоўе і канцэнтрацыя на постаці Лу кашэнкі. Сталыя спасылкі на гісто рыю зводзяцца галоўным чынам да гераізацыі Вялікай Айчыннай вайны праз стварэнне міфу пра моцны пар тызанскі рух. Адрозніваюцца гэтыя дыскурсы і сродкамі камунікацыі:

гэтак, апазіцыйны дыскурс практыч на выцеснены ў інтэрнэт. Але Імке Гансэн падкрэслівае, што яшчэ важ нейшае адрозненне мовы, на якой ажыццяўляецца камунікацыя: дыха тамія рускай/беларускай мовы набы вае палітычнае вымярэнне. У плане рыторыкі аўтарка вылучае два клю чавыя словы афіцыйнага дыскурсу:

«маладая дзяржава» і «стабільнасць».

Апроч гэтага, яна дэманструе, як па рознаму ў рамках двух дыскурсаў ін тэрпрэтуецца тэрмін «дэмакратыя».

Параўнанне ахопу публічнай прасто ры, у якой выяўляюцца дыскурсы, відавочна ідзе на карысць афіцыйна га: тут і высокая рэпрэзентатыў насць, і праца з адрасатам «пасланняў» на некалькіх узроўнях. Прысутнасць жа ў публічнай прасторы апазіцыйнага дыскурсу застаецца вельмі абмежа ванаю.

І, нарэшце, варта згадаць арты кул латвійскай даследніцы Салвіты Дэніс, якая прааналізавала навагод нія звароты Аляксандра Лукашэн кі за 2003–2009 гады (Денис, 2010).

Разглядаючы такія звароты як істот ную форму палітычнай камунікацыі, аўтарка вылучае тры найбольш важ ныя вымярэнні аналізу: легітымацыя 53 Аляксяейяс Лал тяя Вобразы ўлады, народу і «чужых» тэрыторыі (дом, зямля і г. д.), канцэпт народу (групавая ідэнтычнасць) і канцэпт палітычнага актара. Адзна чаецца, што найбольш ужыванаю ме тафараю для рэпрэзентацыі нацыя нальнай тэрыторыі ёсць вобраз дома, які дазваляе выбудоўваць пазітыў ныя канатацыі ўтульнасці і народу «гаспадара». Зноў жа, як і папярэднія даследнікі, Салвіта Дэніс падкрэслі вае, што паноўная стратэгія вызна чэння нацыі заключаецца ў надзя ленні яе рысамі сям’і, што нараджае патрэбу ў адзінстве і «бацькоўскім» клопаце. Таксама істотныя характа рыстыкі для аўтатрэнінгу нацыі – му драсць і працавітасць. І нарэшце, на вакольны свет апісваецца ў навагод ніх прамовах Аляксандра Лукашэнкі як падзелены на «нацыі ворагі» і «на цыі сябры», пры гэтым дамінуюць усё ж матывы вонкавай небяспекі, пагро зы Беларусі.

Тут мы прывялі найбольш істот ныя даследаванні, якія аналізуюць асаблівасці афіцыйнага дыскурсу.

Таксама некаторыя рысы ўладнага дыскурсу разглядаюцца ў шэрагу пу блікацыяў, прысвечаных розным пра ектам і стратэгіям пабудовы нацыя нальнай ідэнтычнасці ў Беларусі, але разгляд масіву гэтых тэкстаў патра буе адмысловага месца.

Асноўная праблема пералічаных публікацыяў – гэта адвольнасць базы крыніцаў, калі зусім не зразумела, якім чынам адбіраюцца тэксты і прывод зяцца цытаты (адзінае выключэнне – артыкул Салвіты Дэніс). Гэта ў знач най ступені павышае суб’ектыўную абумоўленасць аўтарскіх высноваў.

Відавочна, што паноўнаю метадало гіяй выступае акурат дыскурс аналіз, у межах якога асноўны акцэнт робіц ца на вылучэнне базавых метафараў і камунікатыўных стратэгіяў і амаль цалкам знікае актар (прамоўца) са сваімі інтэнцыямі ды матывамі, а так сама кантэкст выказвання.

У прапанаваным тэксце мы спра буем пазбегчы абедзвюх пастак. Па першае, будзе выкарыстоўвацца аб межаваны і дакладны корпус тэкстаў, што дазваляе таксама дапоўніць яка сныя інтэрпрэтацыі колькасным кан тэнт аналізам. Па другое, мы ўсё ж спрабуем вярнуць у даследчую прыз му матывацыю «спікераў» і сітуацый ны кантэкст.

Першая частка тэксту будзе пабу даваная на своеасаблівай праверцы высноваў, зробленых іншымі аўта рамі. Гаворка ідзе пра пабудову во бразаў улады і нацыі ў афіцыйным дыскурсе. Мы звяртаемся да канкрэт нага перыяду (2008–2010 гады) і б у дзем глядзець, ці сапраўды вылучаныя метафары прысутнічаюць у публіч ных прамовах прадстаўнікоў бела рускіх уладаў, ці можам мы назваць іх перманентнымі і характэрнымі.

Але каштоўнасці ў праверцы чужых гіпотэзаў няшмат, таму другая част ка даследавання выходзіць за межы сфармаванай літаратуры. Мы паспра буем ажыццявіць больш сітуатыўны аналіз, а менавіта, ухапіць дынаміку рэпрэзентацыі «чужых» для белару скай улады – рэпрэзентацыі, зада дзенай патрэбаю ажыццяўляць лібе ралізацыю ў разгледжаны перыяд.

54 Аляксяейяс Лал тяя Аляксей Ластоўскі І. Апісанне метадаў Пад публічнымі выступамі ў гэ тым тэксце разумеюцца выказванні, якія арыентаваныя на ўспрыманне максімальна шырокай публікай і рас паўсюджваюцца праз сродкі масавай інфармацыі. Усталяванне масавай дэмакратыі істотна паўплывала на патэрны паводзінаў уладнай эліты, бо канкурэнцыя за вышэйшыя службо выя пасады праз электаральны пра цэс патрабуе спрактыкаванага зваро ту да публікі, акрамя таго, узмацнен не значэння СМІ (што метафарычна адлюстроўваецца ў паняцці «чацвёр тая ўлада») таксама робіць неабход ным для сучасных палітыкаў частыя публічныя выступы, удзел у інтэрв'ю і каментаванне прынятых рашэнняў.

Былі ўведзеныя наступныя храна лагічныя рамкі для даследавання – з пачатку 2008 года да прэзідэнцкіх вы бараў у снежні 2010 года. Гэты перыяд досыць спецыфічны для беларускай палітычнай і сацыяльна эканамічнай сітуацыі: ён атрымаў вонкавае азна чэнне як перыяд «лібералізацыі». З па чатку 2008 года ў Беларусі ўстойліва і паралельна развівалася сацыяльна эканамічная лібералізацыя, выкліка ная ў першую чаргу неабходнасцю рабіць захады ў адказ на сусветны эканамічны крызіс, і палітычная лібе ралізацыя, калі на вышэйшым узроўні прагучала жаданне палепшыць узае маадносіны з Захадам, вынікам чаго сталася вызваленне палітвязняў. Гэты перыяд характарызуецца і спробамі ўладаў Беларусі дамагчыся міжнарод нага прызнання спачатку парламенц кіх выбараў 2008 года, а затым і прэзі дэнцкіх у снежні 2010 года. Але гвал тоўны разгон дэманстрацыі пратэсту на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года, арышты ўдзельнікаў акцыі і судовыя працэсы над «арганізатара мі беспарадкаў» прывялі да асуджэн ня палітыкі ўладаў Беларусі з боку між народнай грамадскасці і паслядоў нага згортвання беларускім дзярж апаратам папярэдніх «вольнасцяў», у першую чаргу ва ўнутрыпалітыч най сферы. Варта адзначыць, што гэта быў адносна спрыяльны перы яд для беларускай эканомікі, а пасля згортванне лібералізацыі ішло пара лельна з узмацненнем эканамічнага крызісу 2011 года (BISS Trends, 2011).

У новых умовах для беларускіх службоўцаў узнікае неабходнасць за даваць магчымасці і межы для зменаў, якія б прымаліся ў якасці інструкцыі да дзеяння і транслявалі б для шыро кай публікі афіцыйнае бачанне сітуа цыі. Але ва ўмовах лібералізацыі не менш важным было і вызначэнне ме жаў і допускаў, змякчэнне і мадыфіка цыя правілаў для дзяржаўнага апара ту, што ажыццяўлялася з дапамогаю публічных прамоваў.

Пры выбары для аналізу пазіцыяў палітычных актараў мы арыентавалі ся як на фармальныя крытэры (зама цаванне структуры дзяржаўнай ула ды ў Канстытуцыі Рэспублікі Бела русь), так і на ўсталяваныя практыкі палітычнага жыцця краіны. Паводле Канстытуцыі, кіраўніком беларускай дзяржавы з’яўляецца прэзідэнт, які фактычна стаіць над галінамі ўлады.

Выканаўчая ўлада ў краіне належыць 55 Аляксяейяс Лал тяя Вобразы ўлады, народу і «чужых» ураду (Савет міністраў), а закана даўчая ўлада ажыццяўляецца праз парламент, які складаецца з дзвюх палатаў. З аналізу давялося выклю чыць судовую ўладу, чацвёрты кан стытуцыйна замацаваны кампанент дзяржаўнай улады, бо судовая сістэ ма дэцэнтралізаваная, існуюць тры найвышэйшыя судовыя органы, якія маюць невялікае значэнне з пункту гледжання агучвання і фармулявання знешняй і ўнутранай палітыкі. З інша га боку, як адзначаў беларускі паліто лаг Віталь Сіліцкі, дзейнасць прэзі дэнцкай адміністрацыі ў Рэспубліцы Беларусь падмяняе дзейнасць іншых дзяржаўных органаў улады і кіраван ня, а вышэйшыя кіраўнікі адміністра цыі набываюць статус публічных палітыкаў (Сіліцкі, 2010: 9), таму ла гічна было б уключыць у наш аналіз кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Такім чынам, для аналізу былі абраныя публічныя выступы наступ ных службовых асобаў:

1) прэзідэнт Рэспублікі Бела русь (увесь даследаваны перыяд – Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка);

2) прэм'ер міністр Рэспублікі Беларусь (увесь даследаваны перы яд – Сяргей Сяргеевіч Сідорскі);

3) старшыня Савета Рэспублікі (з 31 кастрычніка 2008 года – Барыс Васільевіч Батура, з 24 траўня 2010 года – Анатоль Мікалаевіч Рубінаў);

4) старшыня Палаты прад стаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 27 кастрычніка 2008 года – Уладзімір Паўлавіч Анд рэйчанка);

5) кіраўнік Адміністрацыі прэзі дэнта Рэспублікі Беларусь (з ліпеня 2008 года – Уладзімір Уладзіміравіч Макей).

Для адбору выступаў выкарыстоў валіся пераважна наступныя крыні цы: афіцыйныя інтэрнэт сайты (Афі цыйны партал прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Афіцыйны сайт Палаты прадстаўнікоў), матэрыялы інфар мацыйнага агенцтва БЕЛТА, най буйнейшых дзяржаўных выданняў:

«Беларусь Сегодня», «Звязда», «Рэспу бліка» (газета Савета міністраў), а таксама часопіса «Беларуская думка», у якім часта публікуюцца разгор нутыя тэксты выступаў і артыкулы вышэйшых беларускіх службоўцаў.

Акрамя таго, для пошуку асобных выступаў, якія не былі прадстаўленыя ў асноўных крыніцах, спарадычна выкарыстоўваліся і іншыя крыніцы.

Праверка рэпрэзентатыўнасці гэтых крыніцаў праз найбольш папулярную пошукавую інтэрнэт сістэму «Google» засведчыла іх дастатковасць, фак тычна ўсе значныя тэксты трапляюць у гэтую выбарку (некаторае выклю чэнне складаюць толькі тэлевізійныя інтэрв'ю, якія не заўсёды падлягаюць тэкставай расшыфроўцы, і часцяком у выкарыстаных крыніцах толькі па ведамляецца пра факт інтэрв'ю і га лоўныя ўзнятыя тэмы).

З адабраных крыніцаў была сфар маваная база выступаў паводле пяці ўладных пазіцыяў і паводле гадоў, якія даследаваліся (2008, 2009, 2010).

Гэта дазволіла выкарыстоўваць элек тронныя тэхналогіі пошуку паводле ключавых словаў (напрыклад, «на род» або «апазіцыя»). Пасля гэтага аналізаваліся асноўныя характары стыкі апісання базавых катэгорыяў 56 Аляксяейяс Лал тяя Аляксей Ластоўскі для ўладнага дыскурсу (вылучаныя на аснове папярэдніх даследаванняў) як у статыцы, так і ў дынаміцы за тры гады. На наступным этапе для пра веркі высноваў, зробленых на падста ве якаснай інтэрпрэтацыі, выкары стоўвалася праграма кантэнт аналізу «ВААЛ». 3 Падрабязнае апісанне маг чымасцяў праграмы і метадаў працы можна знайсці на афіцыйным сайце (Проект ВААЛ).

II. Народ – улада – прэзідэнт: формула адзінства Адною з цэнтральных задачаў да следавання быў аналіз фармавання і трансляцыі вобразаў улады, народу і «чужых» у выступах беларускіх дзяр жаўных асобаў перыяду лібераліза цыі. Калі гаворка ідзе пра палітычную ідэнтычнасць палітычных актараў, то важным у першую чаргу ўяўляецца вобраз «Я – МЫ» і групы аднясення, з якой актары сімвалічна знаходзяц ца ў адзінай прасторы і падзяляюць агульныя каштоўнасці. Вывучэнне корпусу тэкстаў дазваляе казаць пра складаную структуру сімвалічнай прасторы, у якой вылучаюцца ўзае маспалучаныя ключавыя элементы УЛАДА – НАРОД – КРАІНА, што пацвярджае высновы іншых даслед нікаў афіцыйнага дыскурсу.

Найбольш устойлівая асабістая ідэнтыфікацыя з уладаю назіраецца ў Аляксандра Лукашэнкі. У ягоных пра мовах вызначэнні «Я», «Лукашэнка», «прэзідэнт» выглядаюць сінаніміч нымі і ўзаемазамяняльнымі, такім чынам, адбываецца семантычная трансфармацыя самога вызначэння «прэзідэнт»: абіраная пасада (якую тэарэтычна могуць займаць розныя людзі) ператвараецца ў персанальны атрыбут, неаддзельны ад асобы Аляк сандра Лукашэнкі. Цалкам лагічнаю выглядае і афіцыйная забарона на ўжыванне ў Рэспубліцы Беларусь слова «прэзідэнт» у адносінах да ін шых пасадаў, акрамя кіраўніка дзяр жавы. У сістэме ўяўленняў, створанай беларускімі ўладамі, можа быць толь кі адзін прэзідэнт у краіне.

Народ у публічных выступах бела рускіх палітыкаў выступае фактычна сакральнаю катэгорыяй (у навагоднім віншаванні Лукашэнкі ў 2008 годзе народ Беларусі папросту вызначаец ца як «святое адзінства» (Лукашенко, 2008а), галоўнаю крыніцаю легітым насці ўладаў (і парламент, і прэзідэнт фармальна абіраюцца самім наро дам). У гэтым выпадку відавочнае пазычанне досведу выкарыстання катэгорыі «народ» у Савецкім Саюзе, дзе камуністычныя ўлады паводле афіцыйнай версіі «служылі» народу, які быў крыніцай улады. Ажыццяўля лася поўная інверсія рэальнага стану рэчаў, калі Камуністычная партыя цвёрда кантралявала ўсе палітычныя і сацыяльна эканамічныя працэсы ў краіне. Жыццёвы досвед шматлікіх 3 Аўтар дзякуе за магчымасць скарыстацца гэтай праграмай Беларускаму фонду пу блічнай палітыкі, а таксама персанальна Надзеі Яфімавай і Мікалаю Лявонаву за дапамогу і парады ў асвойванні і выкарыстанні дадзенай праграмы.

57 Аляксяейяс Лал тяя Вобразы ўлады, народу і «чужых» прадстаўнікоў сучаснай беларускай палітычнай эліты наўпрост злучаны з набыццём слоўніка і праксісу ў ка муністычнай сістэме, таму не павінна дзівіць значная доля пераемнасці з савецкіх часоў, якая назіраецца і ў пу блічнай рыторыцы.

Гэта ж датычыць і выкарыстання слова «народ», якое мусіць адносіц ца да ўсіх грамадзянаў краіны, але на практыцы мае цалкам вызнача ныя якасныя характарыстыкі, што працуюць як механізмы ўключэння і выключэння. Народ у Беларусі – «просты»: « Наш народ, это самое главное, не расколот на кучку сверх богатых олигархов и нищее боль шинство » (Лукашенко, 2008b). Адпа ведна, улады прапагандуюць вобраз гамагеннасці і згуртаванасці, таталь нага адзінства, і з гэтага паслядоўна выцякае адсутнасць разыходжанняў, спрэчак і адрознення меркаванняў «унутры» народу. Латышская даслед ніца Салвіта Дэніс таксама адзначае, што адзінства выступае галоўнаю камунікацыйнаю стратэгіяй для зва ротаў прэзідэнта: « Происходит свое образный аутотренинг единства нации, причем легитимация необ ходимости единства достигается преимущественно через создание образа того, что произойдет, если белорусский народ не будет единым.

Выявляется формула "единство стабильность уверенность в буду щем". Причем ключевым понятием коммуникатора является именно единство » (Денис, 2010: 83 84).

Іншым важным наступствам вы карыстання формулы «простага» на роду ёсць праграмаванне заніжаных сацыяльных стандартаў, калі багацце не можа быць надзвычайным; у мяк кай версіі яно можа быць апраўданае толькі дзякуючы цяжкай працы. З ін шага боку, менавіта ў гэтым стаўлен ні крыецца радыкальны разрыў з савецкаю сістэмаю каштоўнасцяў, у якой, у адпаведнасці з марксісцкаю філасофіяй гісторыі, існавала досыць устойлівая сістэма апазіцыяў працоў ныя/бедныя (станоўчае) – паразіты/ багацеі (негатыўнае). У публічных выступах А. Лукашэнкі яшчэ чутныя водгукі гэтай сістэмы каштоўнасцяў, у якой галоўнай якасцю народу ўяўля ецца працавітасць. Прывядзем ка роткія формулы, якія сустракаюцца ў розных прамовах: « Больше всего тру дился народ »; « Наш народ – народ труженик ». Але галоўнаю стратэгіяй кіраўніцтва краіны на доўгія гады абвяшчаецца павышэнне ўзроўню жыцця і дабрабыту насельніцтва, што вядзе да частковай рэабілітацыі ба гацця як жаданага ідэалу – але толькі ў той ступені, наколькі яно не спеку ляцыйнае, а «заробленае». « Эта идео логия минимального, но стабильного потребления стала новой народной верой, пропитала собой всю социаль ную жизнь » (Горных, 2008: 180).

Важным нам уяўляецца той факт, што ў выступах А. Лукашэнкі часта адбываецца зварот да падзеяў 1994 года, калі ён упершыню перамог на прэзідэнцкіх выбарах. Сітуацыя на пачатку 1990 х апісваецца як апа каліпсічная, калі краіна стаяла на краі бездані і разруха панавала ў боль шасці сфераў жыцця. Толькі мудрае рашэнне народу (абранне А. Лука шэнкі прэзідэнтам) уратавала краіну 58 Аляксяейяс Лал тяя Аляксей Ластоўскі ад катастрофы. Адпаведна, Лукашэн ка – не толькі выбраннік народу, але і яго ратаўнік, які з цягам часу тран сфармаваўся ў абаронцу: « Я для того и Президент, чтобы защищать на род » (Лукашенко, 2010d).

З іншага боку, сталыя адсылкі да прэзідэнцкіх выбараў 1994 года і пра ктычна поўнае ігнараванне наступ ных выбараў у выступах 2008–2010 гадоў сведчаць пра тое, што выбар народу быў зроблены толькі адзін раз – але назаўжды. Наступныя вы бары могуць толькі пацвердзіць зро блены выбар, рытуальна абнавіць непасрэдную сувязь паміж народам і прэзідэнтам, але не ў стане гэтую су вязь разарваць. Таму сама працэдура прэзідэнцкіх выбараў успрымаецца Аляксандрам Лукашэнкам як пацвер джанне ягонай легітымнасці, а не як спаборная працэдура з адкрытым вынікам.

У гэтай сувязі цікавай уяўляец ца і выснова, зробленая расійскімі даследнікамі на падставе кантэнт аналізу выступаў А. Лукашэнкі ў 2001–2003 гадах, пра тое, што ў яго істотна зменшылася такая характа рыстыка прамоваў, як «Жаданне ўла ды», і вырас «Страх улады». « То есть он уже не так стремится к новым источникам власти, к подчинению окружения для достижения собст венных целей, а больше озабочен не удачами в использовании собствен ных властных полномочий и боязнью их потерять » (Шалак, 2004: 92).

Нягледзячы на тое што Лукашэн ка неаднаразова падкрэслівае ў сваіх выступах наўпроставую залежнасць не толькі прэзідэнта, але і парламен та – і ўсёй улады – ад народу, іншыя палітычныя актары вельмі асцярож на выкарыстоўваюць гэтую катэго рыю. У чыста прагматычным маўлен ні Сяргея Сідорскага слова «народ» выкарыстоўваецца вельмі рэдка, толькі ў рытуальных віншаваннях (напрыклад, у віншаваннях да Дня Перамогі, дзе сам тэкст сатканы са стандартных формулаў яшчэ савецкіх часоў). Для старшыняў парламента вельмі важна падкрэсліць інтымную і непасрэдную сувязь народу з прэзі дэнтам, тады як дэпутаты сувязь з на родам могуць мець толькі апасродка вана праз кіраўніка дзяржавы, выкон ваючы ягоныя даручэнні: « Решения всенародного форума, убедительная победа Александра Григорьевича Лу кашенко продемонстрировали твер дую приверженность белорусского народа политическому курсу, на деле доказавшему свою эффективность » (Андрейченко, 2010).

Варта адзначыць і тую тэндэнцыю, што ў сваіх выступах Лукашэнка па стаянна выкарыстоўвае ярка выяўле ныя станоўчыя характарыстыкі для вызначэння катэгорыі «народ»: « Бе лорусы – это героический и гордый народ » ; « Наш народ умный » ; « Наш народ настолько толерантный »;

« Белорусы – цивилизованные, тру долюбивые и крепкие духом люди ».

Адпаведна, любы слухач мае магчы масць ідэнтыфікаваць сябе з гэтаю калектыўнаю супольнасцю, якая мае выключна пазітыўны вобраз, што псіхалагічна палягчае працэдуру ата ясамлення сябе з «народам». З іншага боку, сталае напамінанне пра веліч і мудрасць беларускага народу таксама 59 Аляксяейяс Лал тяя Вобразы ўлады, народу і «чужых» кладзецца ў падмурак легітымнасці А. Лукашэнкі, бо лішні раз падкрэ слівае ўніверсальную правільнасць абрання яго прэзідэнтам: « Уверен, мудрый белорусский народ в очеред ной раз сделает правильный выбор » (Лукашенко, 2008e).

Пры гэтым слова «народ» выкары стоўваецца часцяком у якасці замен ніка слова «краіна» або «Беларусь». І ў прамовах Лукашэнкі часцяком гэтыя катэгорыі, падзеленыя аналітычна (народ выбірае прэзідэнта, а той яго абараняе), змешваюцца і набыва юць статус узаемазамяняльных. Пры аналізе сімвалічнага парадку агіта цыйных плакатаў Павел Баркоўскі адзначыў, што іх галоўнае пасланне складаецца ў замацаванні тоеснас ці: Беларусь + дзяржава = народ = прэзідэнт, ці ў формуле Беларусь = дзяржава для народу = народны прэзідэнт (Баркоўскі, 2007: 100–101).

Такім чынам, логіка выкарыстання адносінаў «народ – прэзідэнт» ды ферэнцаваная: яны могуць укладацца ў зададзеную схему ўзаемаадносінаў (народ выбірае прэзідэнта, а той яго абараняе), або атаясамлівацца. Але, так або інакш, у публічных выступах дзяржаўных актараў, у працы апа рату беларускіх масмедыя, у серыях агітацыйных плакатаў і г. д. зноў і зноў прайграецца ўсё тое ж замкнёнае кола, калі катэгорыя народу набывае ключавое значэнне для легітымацыі не проста беларускіх уладаў, але аса біста А. Лукашэнкі.

Пры гэтым важна падкрэсліць, што фактычна вызначальнаю рысай і базаваю характарыстыкаю для бела рускага народу выступае яго лаяль насць уладзе. Адпаведна, крытэрам для выключэння з калектыўнага цела народу ёсць праява апазіцыйных на мераў, шкоднае жаданне пайсці насу перак агульнай мэце. Не дзіўна, што галоўным процілеглым полюсам для народу ў публічных выступах прэзі дэнта Беларусі выступае палітычная апазіцыя: « 10 миллионный народ – несколько сотен человек оппозиции »;

«“ Свядомыя” будоражат народ ».

IІІ. Стаўленне да знешніх « чужых » :

ЗША і Еўрапейскі звяз у прамовах перыяду « лібералізацыі » Вышэй ішла гаворка пра сталыя і нязменныя пазіцыі для выступаў, у першую чаргу, Аляксандра Лукашэн кі. Але пры вывучэнні гэтага перы яду (2008–2010 гады) нас цікавіла, ці ўплываў узяты курс на лібералізацыю на змест і форму публічных выступаў вышэйшых палітычных актараў у Бе ларусі.

Мы прапанавалі гіпотэзу, што лі бералізацыя мусіла выяўляцца і ў пу блічных тэкстах, дзе яна абумоўлівае некалькі ўзаемазлучаных працэсаў:

адмову ад стратэгіі ізаляцыі ды спада рожнае зніжэнне канфрантацыйнасці і агрэсіўнасці ў адносінах да тых, хто традыцыйна ўспрымаецца «чужымі» ў выбудоўванні інстытуцыйнай ідэн тычнасці.

Шматлікія даследнікі адзначалі, што пры арыентацыі ва ўнутры палітычнай прасторы такім «чужым» для беларускіх уладаў выступае 60 Аляксяейяс Лал тяя Аляксей Ластоўскі палітычная апазіцыя (для ўладаў гэта адзіны суб'ект, нягледзячы на раз настайнасць і ўнутраную канфлік тнасць розных палітычных сілаў, якія аб'ядноўвае толькі негатыўнае стаўленне да існага рэжыму). Пры гэтым у сферы міжнародных адносі наў такую ролю выконвае Захад (які можна дыферэнцыяваць на ЗША і Еўропу/Еўрапейскі звяз). Гэтак, Ган на Васілевіч піша, што « “ворагамі” з’яўляюцца краіны Захаду, якія пра соўваюць ліберальныя каштоўнасці, што нібыта прадстаўляюцца імі як адзіна слушныя » (Васілевіч, 2011: 195;

гл. таксама Гужон, 2007: 7–8).

Значна больш складаная функцыя прыпісваецца Расіі, бо стаўленне да гэтай краіны ў беларускіх уладаў амбівалентнае. Доўгі час шматлікія аналітыкі прыпісвалі А. Лукашэнку гарачае жаданне зліцца з Расіяй у аб дымках, і сам дзяржаўны праект ідэн тычнасці разглядаўся як прарасійскі, праславянскі, прасавецкі (Нордбэрг, Кузё, 2001; Гансэн, 2006). Адпавед на, у « постсавецкім наратыве Рас ія была заўсёды дарыльнікам, аба ронцай і крыніцай пазітыўнага » (Brzozowska, 2003: 55). Тым не менш, прабуксоўка інтэграцыйнага праек та з Расіяй і відавочнае нежаданне прэзідэнта Беларусі паступацца хоць часткай улады ў «сваёй» краіне віда вочна паўплывалі на оптыку экспер тнага разгляду гэтых прарасійскіх настрояў. Было прызнана, што Расія для беларускіх уладаў выконвае, хут чэй, складаную ролю «свайго чужо га»: ён мае як агульныя рысы, што дазваляюць канстытуяваць сімваліч ную агульнасць на ўзроўні вонкавай рэпрэзентацыі, так і незнішчальныя адрозненні. Наталля Лешчанка такім чынам апісвае гэтую трансфарма цыю: « Як толькі працэс інтэграцыі пачаў пагра жаць падарваць неабме жаваную ўладу прэзідэнта Лукашэн кі ў Беларусі, апошні хутка змяніў кірунак і пачаў падкрэсліваць тэмы беларускай суверэннасці і незалеж насці. Амаль за ноч прэзідэнт Лука шэнка ператварыўся са « славянскага інтэгратара » ў прынцыповага аба ронцу беларускай нацыянальнай не залежнасці » (Leshchenko, 2008: 1421;

гл. таксама Рудлінг, 2010: 100–101).

Ужо адзначалася, што найважней шаю мэтаю лібералізацыі абвясцілі паляпшэнне адносінаў з Захадам. З гэтай мэты лагічна мусілі б выця каць пэўныя наступствы для публічнай рыторыкі ўладаў Беларусі:

1) належала адмовіцца ад нега тыўнага вобразу Захаду і перайсці да рыторыкі канструктыўнага дыялогу і супрацы;

2) для заходніх краінаў найваж нейшую ролю ў такім паляпшэнні адносінаў грае выкананне дэмакра тычных стандартаў унутры краіны, таму трэба было б чакаць змякчэння агрэсіўнасці і ваяўнічасці ў адносінах да «апазіцыі», замены ваяўнічай ры торыкі рыторыкай агульнай справы.

Разгледзім спачатку, ці змянялася ў 2008–2010 гады танальнасць ацэнак ЗША.

У першай палове 2008 года ў вы ступах Лукашэнкі ЗША выглядаюць ледзь не галоўным ворагам Беларусі, які мэтанакіравана праводзіць варо жую палітыку, пры гэтым прэзідэнт паслядоўна дэмаскуе «сапраўдную» 61 Аляксяейяс Лал тяя Вобразы ўлады, народу і «чужых» падаплёку гэтай палітыкі: « Соединен ные Штаты Америки, ставшие по сле краха Советского Союза единст венной сверхдержавой, взяли, к сожа лению, жесткий курс на построение однополярного мира. Противовесом этой имперской стратегии в сов ременных условиях может быть и Россия, и Китай, и Индия, и страны Латинской Америки поднимаются.

В этом я убедился после своего по следнего визита туда. Да и Африка не будет молчать. Появляются но вые центры силы, которые могут спасти нашу планету. И один из та ких центров силы находится здесь, на перекрестке путей России и Бела руси. Отсюда и такое отношение к нам » (Лукашенко, 2008b). Адпаведна, адзін з галоўных чыннікаў варожага стаўлення да Беларусі – гэта падтры манне саюзніцкіх адносінаў з Расіяй і актыўнае ўключэнне ў інтэграцый ныя працэсы на постсавецкай пра сторы, якія могуць стварыць проці вагу амерыканскаму імперыялістыч наму панаванню. Таксама Лукашэнка часта згадвае эканамічныя чыннікі негатыўнага курсу ЗША ў адносінах да Беларусі, у якім дамінуюць матывы канкурэнцыі, выкліканыя актыўным прасоўваннем беларускіх тавараў на міжнародных рынках. Усе гэтыя ўто еныя матывы павінны дэзавуяваць публічную стратэгію крытыкі з боку Злучаных Штатаў, якія вінавацяць улады Беларусі ў парушэнні правоў чалавека і незахаванні дэмакратыч ных стандартаў.

У 2008 годзе гучаць і заклікі да перагляду адносінаў і ўсталявання добразычлівых стасункаў, але важ на адзначыць, што ў такіх выступах выразна паказваецца адзіны сэнс па ляпшэння ўзаемаадносінаў – экана мічная выгода: « Мы могли бы иметь 10 миллиардов с Америкой товароо борота, и перспективы в этом от ношении, повторяю, очень большие » (Лукашенко, 2008g). Своеасабліва фармулююцца і ўмовы для такога па цяплення стасункаў: адмова ЗША ад падтрымання беларускай апазіцыі ды прэтэнзіяў на кантроль за ўзроўнем развіцця дэмакратыі ў Беларусі.

Калі ЗША паказваюцца ў высту пах галоўным ворагам краіны, які ўводзіць санкцыі і стымулюе экстрэ місцкую дзейнасць апазіцыі, то да Еўразвязу стаўленне значна больш добразычлівае. З аднаго боку, час цяком у Лукашэнкі Еўразвяз і ЗША сімвалічна злучаюцца, асабліва калі гэта датычыць санкцыяў: « Вот Вам пример двойных стандартов и поли тики Европейского союза, которая, в общем то, является продолжени ем политики Соединенных Штатов Америки » (Лукашенко, 2008d). Але пры гэтым ЗША ў публічных высту пах прэзідэнта Беларусі разглядаюц ца як асноўны ініцыятар увядзення палітыкі санкцыяў у адносінах да Беларусі і з боку Еўразвязу, адкуль выцякае, што ў «звычайным» рэжы ме, без падбухторвання з боку ЗША, еўрапейскія структуры павінны быць зацікаўленыя ў паляпшэнні адносінаў з Беларуссю (ізноў жа, галоўным чы нам гэта абумоўлена эканамічнымі чыннікамі, найперш патрэбай нарош чвання таваразвароту).

У 2009 годзе адбываецца істот ная змена танальнасці рыторыкі ў 62 Аляксяейяс Лал тяя Аляксей Ластоўскі адносінах да Злучаных Штатаў, звяза ная ў тым ліку з прыходам да ўлады ў гэтай краіне новай адміністрацыі (з 30 студзеня 2009 года пасаду прэзідэн та ЗША займае Барак Оўбама). Пра ктычна адразу ж А. Лукашэнка зрабіў сур'ёзную стаўку на падкрэсліванне «мудрасці» новаабранага амерыкан скага прэзідэнта, якая павінна пры весці яго да ўсведамлення неабход насці паляпшэння адносінаў з Бела руссю: « Барак Обама – очень логич ный, умный, восприимчивый человек.

Он понимает, умеет слушать, де лать определенные выводы. Если он такой, чего он должен драться с Бе ларусью? Какой уж большой вред от Беларуси может получить Америка?

Никакой. А пользы гораздо больше » (Лукашенко, 2009c). Фактычна ўсе згадванні новай адміністрацыі ЗША яшчэ з канца 2008 года вытрыманыя ў станоўчым ключы, падкрэсліваец ца, што змена курсу міжнароднай палітыкі ЗША пры новым прэзідэнце абавязкова павінна прывесці і да па цяплення адносінаў з Беларуссю: « Я склонен полагать, что у Президента Обамы взгляд на мир более адеква тен и демократичен, не обременен пережитками холодной войны и аг рессивными идеологическими под ходами к решению международных вопросов. Такой подход полностью созвучен принципам межгосударст венного сотрудничества, которыми руководствуется Беларусь. С нынеш ней администрацией мы уже начали осторожный разговор и готовы про тянуть руку дружбы американским партнерам » (Лукашенко, 2010a).

Ува ўсіх выступах А. Лукашэнкі 2009–2010 гадоў прасочваецца адзі ная рытарычная стратэгія: падкрэ сліваецца негатыўнае мінулае белару ска амерыканскіх адносінаў (віна за такі стан ускладаецца ў першую чаргу на адміністрацыю Буша), пры гэтым сучаснасць разглядаецца як адкрытая прастора, дзе добрая воля кіраўнікоў дзвюх дзяржаваў мае прывесці да наладжвання цеснай і ўзаемавыгад най супрацы – ізноў маецца на ўвазе пераважна эканамічная сфера. Усе згадванні ЗША ў гады лібералізацыі вытрыманыя менавіта ў гэтым клю чы, які можна звесці да наступнай формулы: « Беларусь готова оста вить все обиды в прошлом и начать плодотворное сотрудничество с Со единенными Штатами не только в экономической, но и в других сферах » (Лукашенко, 2010a).

Натуральна, прэм'ер міністр С. Сі дорскі, чые выступы практычна заўсёды канцэнтраваліся на экана мічнай сферы, таксама падтрымліваў гэтую лінію на развіццё эканамічных адносінаў. Але ў цэлым іншыя афі цыйныя асобы ў перыяд «лібераліза цыі» як быццам пазбягалі згадвання ЗША ў сваіх выступах (згадкі толькі эпізадычныя і без ацэначных мерка ванняў): відавочная змена дзяржаў най палітыкі ў гэтым аспекце не атры мала з іх боку адкрытай падтрымкі.

Здаецца, у тэкстах выступаў гэта га перыяду можна знайсці пацверд жанне вышэйпрыведзенай гіпотэзы, што адным з ключавых параметраў лібералізацыі мае зрабіцца паніжэн не агрэсіўнасці рыторыкі. Гэта са праўды пацвярджае аналіз публічных 63 Аляксяейяс Лал тяя Вобразы ўлады, народу і «чужых» выступаў у дачыненні да ЗША. З ін шага боку, у знешне спрыяльным курсе хаваецца пастка, якая потым эфектыўна спрацавала: паляпшэнне беларуска амерыканскіх адносінаў разглядаецца выключна як перагляд амерыканскім бокам сваіх каштоў насцяў і стандартаў у вобласці абаро ны дэмакратыі ды правоў чалавека і пераключэнне на прагматычны курс, накіраваны на дасягненне эканаміч най выгады.

Шмат у чым ідэнтычная карціна назіраецца і ў рэпрэзентацыі адносі наў з Еўразвязам, але тут адбыўся не настолькі радыкальны пераварот, як у выпадку ЗША. У цэлым, ужо з 2008 года назіраецца ўмацаванне і замацаванне ў публічных выступах рыторыкі дыялогу і супрацы. Пра блемы або тлумачацца амерыканскім уплывам (2008 год), або прызнаюцца віной еўрапейскай бюракратыі: « Хочу подчеркнуть, что не мы были иници аторами ухудшения политических отношений с Европейским союзом.

Европейские чиновники сами себя загнали в угол в связи с надуманны ми темами политзаключенных и прав человека. Но мы и тут пошли навстречу » (Лукашенко, 2008b). Пра блемы таксама тлумачацца інтрыгамі беларускай апазіцыі. Ізноў падкрэслі ваецца тое, што цяжкасці ва ўзаема адносінах абумоўленыя «надуманымі» пытаннямі выканання дэмакратыч ных працэдураў: « Я думаю, что то, как ставит Европейский Союз во прос перед нами, и выеденного яйца не стоит » (Лукашенко, 2008с).

І тут назіраецца тая ж стратэгія «разрадкі», якая акцэнтуе, што Бе ларусь максімальна адкрытая да па ляпшэння адносінаў (бо праблемы паўсталі з за фантазіяў еўрапейскіх чыноўнікаў і не маюць пад сабою рэальнага падмурку). Фактычна пра паноўваецца гандаль: Еўропа мусіць заплюшчыць вочы на сітуацыю ў Бе ларусі як на ўнутраныя справы дзяр жавы, у якіх адзіным гаспадаром ёсць беларускі народ. А Лукашэнка прапа ноўвае Еўразвязу атрымаць ад гэтага свае прагматычныя выгоды – вядома ж, у першую чаргу рост таваразвароту.

Тым часам яшчэ адным публіч ным спікерам у пытанні паляпшэння адносінаў з Еўропаю робіцца кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, які ў цэлым падтрымліваў лінію, пазначаную кіраўніком дзяр жавы, але ўносіў у яе таксама і до сыць істотныя змены. Гэтак, у поўнай адпаведнасці з такою стратэгіяй ён у выступе на адкрыцці Мінскага фору му 4 лістапада 2009 года заявіў, што « против нас не должны применяться брутальные методы кнута и пря ника », але пайшоў далей за кіраўніка дзяржавы, прызнаўшы, што « Беларусь полностью разделяет европейские ценности и готова к постепенному развитию и модернизации » (Макей, 2009). Зрэшты, гэтая цікавая лінія так і не атрымала свайго развіцця. На на ступным Мінскім форуме 2010 года Макей агучыў ужо стандартныя ар гументы: « Нас еще упрекают в том, что мы "недостаточно демокра тичны", что мы "не соответствуем общеевропейским ценностям", что у нас наметился "регресс" в отно шениях с Евросоюзом. Я думаю, что 64 Аляксяейяс Лал тяя Аляксей Ластоўскі это, в определенной мере, безответ ственные заявления » (Макей, 2010).

Усе прыведзеныя вышэй інтэрпрэ тацыі былі зробленыя на аснове яка снага аналізу тэксту, які можа ўвесці ў зман суб'ектыўнасцю інтэрпрэтацыі.

Таму для падмацавання высноваў вы карыстоўваліся дадзеныя колькасна га кантэнт аналізу корпусу прамоваў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі за 2008–2010 гады з дапамогай пра грамы "ВААЛ" (прамовы іншых асо баў давялося выключыць з аналізу, паколькі яны не давалі дастатковы масіў інфармацыі для праграмнай ап рацоўкі). Напачатку былі створаныя адмысловыя кантэкстуальныя ка тэгорыі аналізу: напрыклад, катэго рыя «Амерыка» ўключае ў сябе такія словы, як «Амерыка», «амерыканскі», «ЗША», «Злучаныя Штаты», «Вашын гтон» і г. д. (адпаведна, з масіву тэксту пры кантэнт аналізе адбіраліся тыя сказы, якія змяшчалі словы з гэтых кантэкстуальных катэгорый). Пасля выбудоўваліся эмацыйныя профілі катэгорый, якія залежалі ад кантэксту іх ужывання ў аналізаваных тэкстах. 4 З гэтых профіляў мы адабралі тыя ха рактарыстыкі, якія нам падаліся най больш істотнымі ў мэтах дадзенага даследавання: «зычлівасць», «агрэсіў насць», «свой», «чужы». Натуральна, што ўсе атрыманыя паказчыкі можна разглядаць толькі адносна адзін аднаго, яны не з'яўляюцца самадастатковымі, 4 Для разліку катэгорый «свой» і «чужы» выкарыстоўвалася ацэнка адхілення коль касці сустрэтых слоў дадзенай катэгорыі ад сярэдняй нормы для мовы. Гэта тра дыцыйная ацэнка ў кантэнт аналізе, вядомая як z score. Падлічваецца яна па на ступнай формуле: (N E)/(стандартнае адхіленне), дзе N – колькасць слоў дадзенай катэгорыі, сустрэтых у аналізаваным тэксце, а E – чаканы лік уваходжанняў слоў дадзенай катэгорыі ў тэкст. Пры падліку чаканага ліку слоў некаторай катэгорыі ў тэксце ўлічваецца даўжыня гэтага тэксту (у словах) і звычайная чашчыня сустра кальнасці слоў катэгорыі ў мове. Аналіз праводзіўся як для асноўнага жанру, дзе нармальная чашчыня разлічвалася па абавязковай праграме па рускай літаратуры для абітурыентаў ВНУ у Расіі.

Катэгорыі «зычлівасць» і «агрэсіўнасць» адносяцца да эмацыйна лексічнай ацэнкі тэксту. Эмацыйны фон вызначаецца не толькі словамі, якія канкрэтызуюць эмо цыі, але і агульнаацэначнымі словамі ці наміналізацыямі, якія выкарыстоўваюц ца для вызначэння ўдзельнікаў сітуацыі. Адпаведна, для вызначэння эмацыйнага фону выкарыстоўваюцца наступныя групы слоў: 1) агульнаацэначныя словы (до бра, дрэнна, цяжка і г. д.); 2) прыметнікі і наміналізацыі, якія ўжываюцца для апі сання і ацэнкі з уключэннем найбольш распаўсюджаных метафар; 3) дзеясловы, якія апісваюць эмацыйныя рэакцыі чалавека. Эмоцыі вызначаліся праз змяшчэн не слоў на пэўных сэнсавых шкалах, дзе задаваліся полюсы мінімальнага і мак сімальнага значэння (зноў жа, для вызначэння полюсаў выкарыстоўваліся сярэд нія разлікі для абавязковай праграмы па рускай літаратуры). Напрыклад, для фак тара «зычлівасць» адмоўны полюс шкалы – «злы, бесчалавечны», цэнтр шкалы – «балбатун, канспіратар», пазітыўны полюс шкалы – «добры, сардэчны». Адпаведна, эмацыйна лексічныя ацэнкі вылічваюцца шляхам падліку сярэдніх велічынь па кожнай са шкалаў.

65 Аляксяейяс Лал тяя Вобразы ўлады, народу і «чужых» толькі на падставе параўнання паказ чыкаў можна рабіць нейкія высновы.

Аналіз змены эмацыйна лексіч ных ацэнак дэманструе, што ўзровень зычлівасці ў дачыненні да Амерыкі і Еўропы ў прамовах Лукашэнкі перы яду «лібералізацыі» заставаўся пра ктычна нязменным, тое ж датычыць і ступені агрэсіўнасці. Тут мы можам заўважыць толькі тое, што «Еўропа» сапраўды ўспрымаецца значна больш «сваёю», чым «Амерыка».

Зноў жа, паколькі нейкія істотныя тэндэнцыі можна вылучыць толькі з кампаратыўнай перспектывы, мае сэнс увесці яшчэ аб'ект для параўнан ня — Расію. Мы адмыслова катэга рыяльна падзялілі «Расію» як краіну і як кіраўніцтва расійскай дзяржавы, персаніфікаванае прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, паколь кі асабліва ў 2009–2010 гадах раз гортваліся розныя інфармацыйныя скандалы паміж кіраўніцтвам Бела русі і Расіі, хоць у асноўным рыто рыка брацтва і сяброўства Беларусі і Расіі істотна не змянілася.

Адразу кідаецца ў вочы рэзкае падзенне «зычлівасці» менавіта ў да чыненні да Мядзведзева, якое адбы лося ў 2010 годзе. Цалкам лагічна, што пры гэтым узрастае ступень агрэсіўнасці ў дачыненні да Расіі і Мядзведзева ў прамовах Лукашэнкі, няхай сабе не так рэзка і радыкальна, як тое адбылося са стратай зычлівага стаўлення. Расія ў найбольшай сту пені ўспрымаецца і апісваецца, як «свой», хоць трэба адзначыць над звычай істотную рэч, што ў дадзены перыяд паказчыкі атаясамлення з Расіяй і Еўропай былі вельмі блізкімі.

Той факт, што ў перыяд «лібераліза цыі» апазнаванне Еўропы і Расіі як «свайго» знаходзілася практычна на аднолькавым узроўні, можа казаць Табліца 1. Эмацыйныя профілі катэгорый «Амерыка» і «Еўропа» (2008–2010) Амерыка Еўропа 2008 2009 2010 2008 2009 2010 Зычлівасць 6,3 6,0 6,7 6,7 6,1 7,5 Агрэсіўнасць 5,1 6,4 4,9 7,1 5,4 6,0 Свой 18,8 25,6 20,8 27,6 33,4 33,4 Чужы 3,5 3,2 0,3 0,5 3,9 2,1 Табліца 2. Эмацыйныя профілі катэгорый «Расія» і «Мядзведзеў» (2008–2010) Расія Мядзведзеў 2008 2009 2010 2008 2009 2010 Зычлівасць 7,3 8,2 7,3 14,4 12,3 3,5 Агрэсіўнасць 6,2 6,3 3,7 4,7 0,8 0,5 Свой 35,6 42,2 35,6 11,4 2,4 15,1 Чужы 7,3 8,2 7,3 2,8 0,3 2,0 66 Аляксяейяс Лал тяя Аляксей Ластоўскі пра акрэслены этап геапалітычнай нявызначанасці, калі для беларускай улады амаль што аднолькава пры вабнымі былі і заходняя, і ўсходняя перспектывы. Але правал вонкавай палітыкі ў заходнім накірунку так сама прывёў і да завяршэння гэтай стадыі нявызначанасці.

Цяжка адназначна патлумачыць, але ў эмацыянальна лексічным про філі Расіі досыць вялікія паказчыкі і ўспрыняцця яе як «чужой», што па казвае на падвышаную амбівален тнасць адносін да «вялікага брата».

Але ў адносінах да Мядзведзева ўсё больш проста, кіраўніка «роднаснай» краіны Лукашэнка відавочна не хоча ўспрымаць як «свайго» і дэманструе ў гэты час лепшае эмацыйнае стаўлен не да ЗША (даўняга рытарычнага ворага), чым да прэзідэнта суседняй дзяржавы.

IV. Рыторыка ў дачыненні да « апазіцыі » : ці была лібералізацыя?

Яшчэ важнейшым для разумення лібералізацыі ёсць стаўленне ўладаў Беларусі да дэмакратычных стан дартаў, і тут найбольш характэрным маркерам выступае стаўленне да апазіцыі.

Вельмі значным нам уяўляецца той факт, што негатыўная эмацый ная афарбоўка і адкрытая варожасць да сваіх палітычных апанентаў ёсць нязменнаю рысаю выступаў А. Лука шэнкі, якая не перажывае ніякіх зме наў і ў перыяд лібералізацыі. Часця ком у ягоных выступах выкарыстоў ваюцца і вельмі грубыя ды абраз лівыя выразы на адрас «так званай апазіцыі». Галоўныя аргументы кры тыкі – палітычная апазіцыя ў Бела русі адстойвае толькі свае інтарэсы ды інтарэсы заходніх гаспадароў, у той час як яе дзеянні шкодзяць бе ларускаму народу. Нягледзячы на тое што ў 2010 годзе дапускаецца нябачаная доўгі час ступень свабоды падчас прэзідэнцкай выбарчай кам паніі, у публічнай рыторыцы Лука шэнкі гэта называецца ўсяго толькі змушанаю саступкай «еўрапейскім партнёрам», якая зусім не змяняе сутнасці справы.

Прывядзём найболей характэр ныя выказванні (адзначым, што тэма апазіцыі ў А. Лукашэнкі – адна з са мых улюбёных, і прыклады можна пералічваць дзясяткамі):

2008 год : « Им совершенно безраз лично, что от этого гвалта стра дает не Лукашенко, а люди. Впрочем, интересы страны и граждан — это совсем не предмет их деятельнос ти. Извините за выражение, они людей просто используют » (Лука шенко, 2008е);

« Как власть должна реагиро вать на эти безобразия, когда в час пик люди не могут проехать по центру столицы, когда молодчики набрасываются с кулаками? Кого в данном случае защищать — сотни тысяч жителей или группу отвяз ных бездельников, которым захоте лось поиграть в "революционеров", подчеркиваю, на чужие, заграничные деньги? » (Лукашенко, 2008е);

« Наши "свядомыя", так называе мые оппозиционеры, которые рвутся 67 Аляксяейяс Лал тяя Вобразы ўлады, народу і «чужых» во власть, нигде не работают, а живут лучше всех в республике » (Лукашенко, 2008f );

« Нашли какого то вшивого оппо зиционера » (Лукашенко, 2008fe) .

2009 год : « У них уже поперло это или по пьяни, или от какой то дури, у них это уже все полезло через уши, через другие места, через все дыры.

Они не сдержались. Поэтому это не оппозиция — это ”пятая колонна“.

”Пятая колонна“! Это враги бело русского народа! [...] Мы знаем, о чем они говорят, что они требуют от европейских чиновников, от американцев. Все это страшный вред, который они пытаются нанести нашему госу дарству. [...] Вот она, эта позиция сегодня нашей, так называемой, вшивой, подчеркиваю вшивой оппозиции!

Никакая она не оппозиция. ”Пятая колонна“, враги белорусского народа.

Я это ответственно заявляю, зная, о чем они говорят и чего они хотят.

Они готовы сегодня продаться лю бому, лишь только бы свернуть го лову Лукашенко, вскочить в кресло самим и разбомбить страну » (Лу кашенко, 2009a);

« Дорогие мои, все вы, если заду маетесь, поймете — это же не оп позиция, это просто враги народа! » (Лукашенко, 2009b).

2010 год : « Наша же оппозиция борется только за свое благососто яние. Им не важно, кому служить – Западу или России... Лишь бы пла тили » (Лукашенко, 2010b);

« Вы что, меня бы простили, если бы завтра громили страну, а я, имея в руках силовой блок, оружие и прочее, мародерам и идиотам позво лил издеваться над страной и наро дом?! » (Лукашенко, 2010c);

« Никакие они не оппозиционеры.

Это враги народа. Где только мож но хуже сделать для государства – они там. Вчера Америка, Европа на нас давила – они там. Сегодня Рос сия на нас давит – они там. Одни и те же лица, заметьте. Одни и те же лица. Поэтому я их не называю оппозицией. Иногда говорю "так на зываемая оппозиция"» (Лукашенко, 2010e);

« Наша так называемая оппози ция пока действует с позиции "чем хуже – тем лучше": чем хуже для народа – тем лучше для них. На таких основах я не только с оппо зицией, но в том числе и с любыми другими гражданами Беларуси или иностранными государствами со трудничать не намерен » (Лукашен ко, 2010f ).

Уяўляецца, што менавіта тут у публічных выступах закладаліся перадумовы для канчатковага кра ху палітыкі лібералізацыі пасля 19 снежня 2010 года. Гвалтоўны раз гон дэманстрацыі пратэсту і судо вы пераслед актыўных удзельнікаў гэтай акцыі спарадзілі мноства кан спіралагічных тэорыяў, якія тлума чылі, каму выгоднае гэтае вяртанне да рэпрэсіўных формаў вядзення палітыкі, што звялі высілкі Беларусі ў наладжванні адносінаў з Захадам на нішто. Некаторыя бачылі ў гэтым руку Расіі, некаторыя тлумачылі гэта кланаваю змовай у асяроддзі Лу кашэнкі (глядзіце збор аналітыкі ў 68 Аляксяейяс Лал тяя Аляксей Ластоўскі першым нумары часопіса «ARCHE» за 2011 год, цалкам прысвечаным падзеям, звязаным з апошнімі прэзі дэнцкімі выбарамі, і пратэстам на Плошчы 19 снежня 2010 года).

Але калі ўлічваць, што ў жорстка іерархічнай палітычнай прасторы Беларусі менавіта кіраўнік дзяржа вы падае найбольш істотныя сігна лы да дзеяння, то брутальны разгон акцыі 19 снежня цалкам выцякаў з логікі прамоваў прэзідэнта цягам усяго перыяду «лібералізацыі». Ад паведна, калі сам Лукашэнка і не быў ініцыятарам такіх дзеянняў, ягоныя публічныя выступы стварылі выдат ную магчымасць для разгортвання рэпрэсіяў, пры ажыццяўленні якіх заўсёды можна было спакойна спа сылацца на вышэйшую інстанцыю.

Такім чынам, калі паглядзець, як змяняліся эмацыйныя характары стыкі («зычлівасць», «агрэсіўнасць», «свой», «чужы») публічных прамоваў прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі за 2008–2010 гг. у дачыненні да апазі цыі, то вымалёўваецца наступная карціна:

Ужо раней пазначалася, што ў год выбараў (2010) досыць істотна знізіў ся ўзровень зычлівасці ў дачынен ні да Мядзведзева, але тое ж самае адбылося і ў адносінах да апазіцыі.

Крыху падняўся і ўзровень агрэсіў насці. Гэта, у прынцыпе, пацвярджае выснову пра тое, што палітычная лібералізацыя, якая праводзілася ў Беларусі, па сутнасці не прадугле джвала карэнных і радыкальных зменаў у дачыненні да апазіцыі, што мела заканамернае адлюстраванне ў публічнай рыторыцы. Адзначым, што ў беларускай «апазіцыі» зафікса ваны найменшыя паказчыкі «сваіх» у публічных прамовах прэзідэнта, нават меншыя, чым у ЗША.

Тая логіка лібералізацыі, якую беларускае кіраўніцтва паслядоўна агучвала цягам трох гадоў, з сама га пачатку, як падаецца, была асу джаная на правал. Ні Еўразвяз, ні тым больш ЗША не мелі істотнай эканамічнай цікавасці да Беларусі, якая магла б прывесці да адмовы ад дэмакратычных каштоўнасцяў і пераходу да прагматычнага кур су. Спроба палепшыць адносіны з Захадам коштам адмовы заходніх краінаў ад кантролю за палітычны мі працэсамі і падтрымання апазі цыі была, відавочна, толькі наме рам Лукашэнкі.

Наш аналіз публічных выступаў праводзіўся ўжо ў рэтраспектыўным рэжыме, але ўяўляецца, што калі б аналітыкі ўважліва счытвалі тыя Табліца 3. Эмацыйныя профілі катэгорыі «Апазіцыя» (2008–2010) Апазіцыя 2008 2009 2010 Зычлівасць 8,9 7,2 1,2 Агрэсіўнасць 3,1 2,9 1,0 Свой 10,5 11,9 9,3 Чужы 5,5 4,2 5,2 69 Аляксяейяс Лал тяя Вобразы ўлады, народу і «чужых» «пасланні» ўладаў Беларусі, то крах палітыкі лібералізацыі быў бы цал кам прадказальны.

V. Некаторыя высновы Аналіз прамоваў дзяржаўных асобаў пацвярджае, што ў публіч най сферы відавочна дамінуе прэзі дэнт краіны, які выступае асноў ным рэтранслятарам прынятых ра шэнняў. Калі ва ўладнай палітыцы і існуюць нейкія разыходжанні або ўмацоўваюцца альтэрнатыўныя ася родкі прыняцця рашэнняў, то гэта не выносіцца на паверхню.

Прамовы А. Лукашэнкі, відавоч на, акрамя звычайных мэтаў інфар мавання насельніцтва і прадстаўлен ня кірункаў дзеянняў, маюць вялізны сугестыўны і легітымацыйны зарад, што і выходзіць на першы план. Яны маюць пераканаць насельніцтва і са мога прэзідэнта, што ягоныя дзеянні цалкам адпавядаюць «інтарэсам на роду» – але самі гэтыя інтарэсы вы будоўвае дзяржаўны апарат улады, у тым ліку і праз арганізацыю Усена родных сходаў. Фактычна прамовы Лукашэнкі нагадваюць замкнёнае кола, дзе словы выкарыстоўваюцца толькі для замацавання існага ста новішча. Такім чынам, ствараюцца ўмовы для ажыццяўлення палітыкі, у якой немагчымыя дэмакратычныя спаборныя працэдуры.

Тым не менш, да гэтых прамо ваў нельга ставіцца выключна як да нейкіх рытарычных і дэкларатыў ных выказванняў, аналіз дэманструе, што пры іх вывучэнні і суаднясенні з рэчаіснасцю выяўляюцца розныя ўладныя стратэгіі. У тэкстах прамо ваў досыць відавочна праяўляецца сістэма каштоўнасцяў, якою кары стаюцца ўлады Беларусі. І ў перыяд уяўнага паляпшэння адносінаў з За хадам ніякіх істотных зменаў у ёй не адбылося. Паляпшэнне адносінаў разумелася як прыняцце некаторых дэкаратыўных саступак, што дэма кратычныя краіны мелі ўспры няць як сігнал магчымага пераходу да больш прагматычнай і эканамічна арыентаванай палітыкі ў дачыненні да Беларусі. Атрымалася, што агуча ная з абодвух бакоў стаўка на паляп шэнне адносінаў і супрацу прынцы пова адрознівалася сваімі каштоў наснымі падставамі, і таму наўрад ці такое паляпшэнне магло скончыцца паспяхова. Праведзены аналіз пу блічных выступаў выдатна дэман струе, што ўлады Беларусі прымалі лібералізацыю толькі часткова, і яна ніяк не закранала змены стаўлення да палітычнай апазіцыі. Гэтая пу блічная пазіцыя цалкам сугучная практычным дзеянням пасля снежня 2010 года. Фармаванне негатыўна га вобразу апазіцыі заставалася для ўладаў устойлівым ядром бачання сітуацыі ўнутры краіны. Гэты факт паказвае межы «лібералізацыі», якія былі закладзеныя ў гэтую палітыку з самага пачатку.

70 Аляксяейяс Лал тяя Аляксей Ластоўскі Літаратура 1. Андрейченко, Владимир (2010). Спикер парламента Беларуси заявляет, что выборы президента прошли в строгом соответствии с национальным законодательством, 22.12.2010, Информационно справочный портал Беларуси Interfax.by , URL (доступ 04.03.2012): http://www.interfax.by/news/belarus/85224.

2. Баркоўскі, Павел (2007). «Сымбалічны пурпурова салатавы парадак: Беларусь = Народны Прэзыдэнт», ARCHE, №3: 96–101.

3. Васілевіч, Ганна (2011). «Вобраз Беларусі і беларусаў у прамовах Прэзідэнта» ў С. Дусэт, А. Дынько, А. Пашкевіч (рэд.), Вяртанне ў Еўропу: мінулае і будучыня Беларусі. Варшава: Oficyna Wydawnicza Uczelni Łazarskiego.

4. Гансэн, Імке (2006). «Прастора беларускага палітычнага дыскурсу і яго візуальныя і пэрфарматыўныя элементы» ў Булгакаў В. (рэд.), Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце. Варшава: Выдавецтва Вышэйшай Школы Гандлю і Права імя Рышарда Лазарскага ў Варшаве.

5. Горных, Андрей (2008). «Вечное возвращение по белорусски» в А. Усманова (отв.

ред.), Белорусский формат: невидимая реальность. Вильнюс: ЕГУ.

6. Гужон, Александра (2007). «Национализм и идентичность в Белоруссии», Франко российский научный альманах , №1. URL (доступ 24.10.2011): http://www.centre fr.

net/article=127 7. Денис, Солвита (2010). «Стратегическая "смесь" для нации: анализ новогодних обращений А. Лукашенко (2003–2009)», Палітычная сфера , №14: 80–89.

8. Лукашенко, Александр (2008a). Новогоднее обращение, Официальный интернет портал Президента Республики Беларусь , URL (доступ 04.03.2012): http://presi dent.gov.by/press66834.html#doc.

9. Лукашенко, Александр (2008b). Глава государства посетил факультет журналистики БГУ, 12.02.2008, Официальный интернет портал Президента Республики Беларусь , URL (доступ 04.03.2012): http://president.gov.by/press49435.html#doc.

10. Лукашенко, Александр (2008c). Глава государства совершил поездку в Витебскую область, 15.02.2008, Официальный интернет портал Президента Республики Беларусь , URL (доступ 04.03.2012): http://president.gov.by/press50800.html#doc.

11. Лукашенко, Александр (2008d). Стенограмма интервью Президента Республики Беларусь Лукашенко А.Г. Австрийскому агентству прессы, 20.03.2008, Официальный интернет портал Президента Республики Беларусь , URL (доступ 04.03.2012):

http://president.gov.by/press56153.html.

12. Лукашенко, Александр (2008e). Ежегодное Послание Президента Беларуси белорусскому народу и Национальному собранию Республики Беларусь, 30.04.2008, Официальный интернет портал Президента Республики Беларусь , URL (доступ 04.03.2012): http://president.gov.by/data/press57286.doc.

13. Лукашенко, Александр (2008f ). Выборы должны пройти строго по Конституции и законам Беларуси, 17.07.2008, Новости Беларуси, URL (доступ 04.03.2012): http:// www.newsby.org/news/2008/07/17/text11248.htm.

14. Лукашенко, Александр (2008g). Интервью газете ”The Wall Street Journal“ (США), 11.11.2008, Официальный интернет портал Президента Республики Беларусь , URL (доступ 04.03.2012): http://president.gov.by/press64800.html#doc.

15. Лукашенко, Александр (2009a). Ответы на вопросы журналистов в ходе рабочей поездки в Витебскую область, 18.03.2009, Официальный интернет портал Президента Республики Беларусь , URL (доступ 04.03.2012): http://www.president.

gov.by/press67462.html .

16. Лукашенко, Александр (2009b). Послание белорусскому народу и Национальному 71 Аляксяейяс Лал тяя Вобразы ўлады, народу і «чужых» собранию Республики Беларусь, 23.04.2009, Официальный интернет портал Президента Республики Беларусь , URL (доступ 04.03.2012): http://www.president.

gov.by/press84268.html.

17. Лукашенко, Александр (2009c). Интервью Президента Республики Беларусь А. Лукашенко информационному агентству «Рейтер», 05.05.2009, Белорусское информационное агенство БЕЛТА , URL (доступ 04.03.2012): http://www.belta.by/ ru/all_news/president/i_366195.html.

18. Лукашенко, Александр (2010a). Александр Лукашенко встретился с руководством ряда компаний США, 29.03.2010, Официальный интернет портал Президента Республики Беларусь , URL (доступ 04.03.2012): http://president.gov.by/press82421.

html#doc.

19. Лукашенко, Александр (2010b). 14 апреля Александр Лукашенко посетил Мозырский район в ходе рабочей поездки по южным регионам страны, 15.04.2010, Официальный интернет портал Президента Республики Беларусь , URL (доступ 04.03.2012): http://www.president.gov.by/press85789.html.

20. Лукашенко, Александр (2010c). Послание Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко белорусскому народу и Национальному собранию, 21.04.2010, Официальный интернет портал Президента Республики Беларусь , URL (доступ 04.03.2012): http://www.president.gov.by/press10256.html.

21. Лукашенко, Александр (2010d). Интервью Президента Республики Беларусь А.

Лукашенко информационному агентству «Рейтер», 04.05.2010, Официальный интернет портал Президента Республики Беларусь , URL (доступ 04.03.2012):

http://president.gov.by/press10274.html .

22. Лукашенко, Александр (2010e). 16 сентября Александр Лукашенко выступил на шестом съезде Федерации профсоюзов Беларуси, 16.09.2010, Официальный интернет портал Президента Республики Беларусь , URL (доступ 04.03.2012):

http://www.president.gov.by/press97752.html.

23. Лукашенко, Александр (2010f ). 25 ноября Александр Лукашенко дал интервью французской газете «Фигаро», 25.11.2010, Официальный интернет портал Президента Республики Беларусь , URL (доступ 04.03.2012): http://www.president.

gov.by/press100685.html#doc.

24. Макей, Владимир (2009). Макей: Надеюсь, что вскоре Совет ЕС снимет все санкции в отношении Беларуси, 05.11.2009, Белорусский портал TUT.BY , URL (доступ 04.03.2012): http://news.tut.by/politics/151671.html .

25. Макей, Владимир (2010). Макей: Беларусь вправе ожидать более конструктивных шагов со стороны Евросоюза, 04.11.2010, Белорусский портал TUT.BY , URL (доступ 04.03.2012): http://news.tut.by/politics/203574.html.

26. Нордбэрг, Марк, Кузё, Тарас (2001). Пабудова нацыяў і дзяржаваў. Гістарычная спадчына і нацыянальная самасьвядомасьць у Беларусі і Ўкраіне. Параўнаўчы аналіз, ARCHE, №5, URL (доступ 24.10.2011): http://arche.bymedia.net/2001 5/nord501.zip.

27. Проект ВААЛ , URL (доступ 04.03.2012): http://www.vaal.ru/.

28. Рудлінг, Пэр Андэрс (2010). «Лукашэнка і “чырвона карычневыя”: дзяржаўная ідэалогія, ушанаванне мінулага і палітычная прыналежнасць», Палітычная сфера , №14: 90–113.

29. Сальнікава, Юнэля (2009). Сацыяльнае канструяванне рэальнасці ў беларускім афіцыйным дыскурсе, Інтэлектуальная супольнасць Беларусі « Belintellectuals », URL (доступ 04.03.2012): http://belintellectuals.eu/publications/287/.

30. Сіліцкі, Віталь (2010). «Прэзідэнцкая адміністрацыя: нявызначаны “новы курс”» у А. Паньковский, В. Костюгова (ред.), Белорусский ежегодник – 2009. Минск:

Белорусский институт стратегических исследований.

72 Аляксяейяс Лал тяя Аляксей Ластоўскі 31. Современный дискурс анализ, БГУ, URL (доступ 24.10.2011): http://discourseanaly sis.org/red.shtml.

32. Ухванова Шмыгова И.Ф., Савич Е.В., Ефимова Е.В. (2008). Методология исследований политического дискурса: Актуальные проблемы содержательного анализа общественно политических текстов: сб. науч. трудов . Вып. 4.:

Политическое поле Беларуси глазами дискурс аналитика. Минск: БГУ.

33. Шалак, Владимир (2004). Современный контент анализ . Москва: Омега Л.

34. Belarusian Institute for Strategic Studies Trends (2011). №8. Сентябрь – декабрь 2011.

URL (доступ 04.03.2011): http://belinstitute.eu/images/doc pdf/BISS_Trends_N8_ ru.pdf.

35. Brzozowska, Anna (2003). Symbols, Myths and Metaphors: the Discursive Battle Over the ‘True’ Belarusian Narrative, Slovo, Vol. 15, No. 1: 49 58.

36. Leshchenko, Natalia (2008). The National Ideology and the Basis of the Lukashenka Re gime in Belarus, Europe Asia Studies . – Vol. 60, No. 8: 1419 1433.