24 / 1 / May 5, 2016
№24, 2016
Гісторыя і нацыя №24 (1), 2016
Выпуск 24 (1) 2016 уключае восем артыкулаў па гісторыі памяці, ідэнтычнасці, ідэяў і палітычнай гісторыі. Дадзеныя і файлы аўтаматычна сабраныя з загружаных у новую WordPress-медыятэку матэрыялаў гэтага нумара.
У першай версіі выпуск адлюстроўвае поўны спіс артыкулаў, PDF-файлы, аўтазгенераваныя citation і HTML-старонкі артыкулаў.
Артыкулы
Калектыўная памяць як зброя: гісторыя ВКЛ у савецкай прапагандзе падчас савецка-нямецкай вайны
Падчас савецка-нямецкай вайны Савецкі Саюз ператварыў вобразы калектыўнай памяці ў інструмент прапаганды. У артыкуле разглядаецца, як падчас Другой сусветнай вайны вобразы з гісторыі ВКЛ апынуліся ў савецкім антыфашысцкім прапагандысцкім дыскурсе, якімі вобразамі карысталася савецкая прапаганда і для якіх мэтаў яны выкарыстоўваліся ў першую чаргу.
Прапрацоўка камуністычнага мінулага ў Славакіі: асноўныя фактары і дынаміка
У артыкуле разглядаецца працэс развітання з камуністычным мінулым у Славакіі. Адмыслова аналізуецца працэс пераходу ўлады і канфігурацыя эліт, паколькі гэтыя фактары прынцыпова паўплывалі на характар дэкамунізацыі. Таксама адзначаецца, што істотна паўплывалі на палітыку памяці ў Славакіі славацка-чэшскія стасункі і працэс уступлення ў Еўразвяз.
Рэпрэзентацыя жанчын у падручніках па гісторыі Беларусі (2009-2012)
У артыкуле прадстаўлены гендарны аналіз беларускіх падручнікаў па гісторыі Беларусі. Даследаванне паказвае, што сучасныя беларускія падручнікі працягваюць канструяваць традыцыйны погляд на гісторыю як пераважна мужчынскую і публічную. “Афіцыйныя” падручнікі мала ўлічваюць унёсак жанчын у развіццё грамадства і ствараюць свет, дзе мужчыны больш актыўныя і часцей маюць доступ да рэсурсаў і ўлады.
Палессе і вопыт нацыянальнага канструявання (1988-1995)
У артыкуле праведзена ацэнка вопыту нацыянальнага канструявання на прыкладзе ідэалагічнай дзейнасці грамадска-культурнага аб'яднання “Полісьсе”. Паказаны прычыны яго ўзнікнення, выяўлены і прааналізаваны інструментар і патэнцыял створанага этнапалітычнага міфа. Нягледзячы на шырокі набор ідэй і распрацаваную аргументацыю, гэты міф не быў успрыняты мэтавай аўдыторыяй як устойлівае бачанне мінулага і будучыні рэгіёна.
Першая сусветная вайна і адбудова дзяржаўнасці гістарычнай Літвы (Літвы і Беларусі) у канцэпцыі Міхала Ромэра
У дадзеным артыкуле разглядаецца гісторыя літоўскай дзяржаўнасці ў поглядах юрыста, палітыка і культурнага дзеяча Міхала Ромэра. Аналізуецца яго канцэпцыя, палітычныя абставіны і асноўныя прычыны яе няўдачы. Хоць Ромэр заклікаў паставіць на парадак дня пытанне гістарычнай Літвы як важнае для незалежнасці Польшчы і рэгіянальнай стабільнасці, польскія палітыкі інтэрпрэтавалі яго планы як палітычную інтрыгу.
“Точка опори” ці “литовська окупація”: дзеячы ўкраінскага нацыянальнага руху першай паловы ХХ стагоддзя пра далучэнне ўкраінскіх земляў да ВКЛ
У артыкуле аналізуюцца погляды дзеячаў украінскага нацыянальнага руху ХІХ – першай паловы ХХ стагоддзяў на пытанне далучэння ўкраінскіх земляў да Вялікага Княства Літоўскага. Таксама звернута ўвага на ацэнкі, дадзеныя ўкраінскімі нацыянальнымі дзеячамі розным праблемам “літоўскага” перыяду сваёй гісторыі. Аўтар параўноўвае погляды розных плыняў украінскага руху і праводзіць паралелі з сучаснай гістарыяграфіяй Украіны.
Газета “Bielarus” (1913-1915) і яе месца ў беларускім грамадстве пачатку стагоддзя
У артыкуле апісваецца маладаследаваны феномен беларускага рэлігійна-патрыятычнага руху, а таксама гісторыя яго друкаванага органа – газеты “Biełarus”. Робіцца спроба акрэсліць перадумовы з'яўлення гэтага выдання, праводзіцца агляд моўнай палітыкі каталіцкага касцёла на Беларусі і гісторыі развіцця рэлігійна-патрыятычнага руху. Аўтар таксама аналізуе чытацкую аўдыторыю і рэакцыю іншых віленскіх выданняў.
Праблемы гістарыяграфіі Евангельскіх хрысціян-баптыстаў: традыцыі перыяду БССР
У артыкуле разглядаюцца асноўныя праблемы савецкай гістарыяграфіі Евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Кантроль з боку дзяржавы, метадалагічныя і тэматычныя абмежаванні ўплывалі на тэндэнцыйнае адлюстраванне дзейнасці ЕХБ у савецкім грамадстве. Савецкая гістарыяграфія ўтрымлівае багаты факталагічны матэрыял і адначасова дазваляе лепш зразумець дзяржаўна-рэлігійную палітыку таго часу.