НАВІНЫ · 8 чэрвеня 2012
Інтэрв’ю Андрэя Казакевіча парталу “Новая Еўропа”
http://palityka.org/wp-content/uploads/2012/06/img_1.jpgАндрэй Казакевіч: Беларускім навукоўцам трэба «гуляць на павышэнне» Сёлета ўвосень адбудзецца ІІ Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі.
Пра вынікі першага кангрэсу і стан гуманітарнай веды распавядае арганізатар форуму, дырэктар інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч.
Сёлета ўвосень адбудзецца ІІ Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі.
Пра вынікі першага кангрэсу і стан гуманітарнай веды гутараць з арганізатарам форуму, дырэктарам інстытута «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам рэдактары «Новай Еўропы» Вольга Шпарага і Аляксей Братачкін.
Пасля першага кангрэсу зрабіліся відавочнымі асноўныя праблемы беларускай навукі Вольга Шпарага: Летась у Каўнасе прайшоў І Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі.
Што можна сказаць у цэлым пра сацыягуманітарную веду ў Беларусі і асноўныя трэнды яе развіцця?
Андрэй Казакевіч: Казаць пра цэласную карціну, напэўна, складана, хаця сам па сабе кангрэс выявіў даволі шмат цікавых тэндэнцыяў і дазваляе ацаніць стан сацыяльных і гуманітарных дысцыплін у нашай краіне.
Калі казаць пра тэндэнцыі, то найперш заўважная ізаляванасць беларускай акадэмічнай супольнасці, яе дастаткова нізкая інтэграванасць у міжнародны кантэкст.
Відавочных праяваў ізаляванасці шмат.
Напрыклад, нізкае валоданне замежнымі мовамі.
Гэта добра адчувалася падчас працы ў шэрагу секцыяў на мінулым кангрэсе.
Акрамя гэтага, недастатковае разуменне працэсаў і стандартаў нават суседніх краін: Літвы, Польшчы.
І самае галоўнае – неразуменне, грэбаванне або свядомае адмаўленне міжнародных стандартаў акадэмічнае і даследчае дзейнасці.
Відавочна, гэта ёсць праблемай, якую так ці інакш давядзецца вырашаць.
Аляксей Братачкін: Але ж пэўны дыялог падчас кангрэсу адбыўся – паміж беларусамі і замежнымі навукоўцамі, якія займаюцца даследаваннямі Беларусі?
Ці можна гаварыць пра існаванне «беларусістыкі» і за межамі Беларусі А.К.: Дыялог сапраўды адбыўся.
Тыя, хто займаецца Беларуссю ў замежжы, – людзі больш-менш вядомыя.
Яны зацікаўленыя ў тым, каб друкавацца ў Беларусі, падтрымліваць акадэмічныя кантакты.
Іх ідэі і дасягненні збольшага вядомыя нашым даследчыкам.
Ізаляцыя, пра якую я казаў вышэй, – гэта не столькі адсутнасць камунікацыі, але яе значнае скажэнне.
Напрыклад да гэтага чаму застаецца праблема статусаў і стэрэатыпаў: «вышэйшасць» знешняга і «ніжэйшасць» мясцовага.
Гэта асобная складаная тэма.
Наконт другой часткі пытання, то я б увогуле адыходзіў ад панятку «беларусістыка».
У значнай ступені ён выглядае састарэлым, занадта «этнацэнтрычным» (з усімі перавагамі і недахопамі такога падыходу).
Мне падаецца, што Беларусь-як-даследчая-праблема мусіць усё больш уключацца ў параўнальную перспектыву рэгіянальнага і міжнароднага ўзроўню.
Таму ўласна і назва – «Кангрэс даследчыкаў Беларусі», а не «Кангрэс беларусістаў».
Панятак беларусістыкі і беларускіх даследаванняў патрабуе пераасэнсавання ў новых умовах.
А.Б.: Своеасаблівую «ізаляцыю» беларускай веды можна пераадолець?
А.К.: Адзін з механізмаў вырашэння праблемы, як і ў іншых краінах, – гэта змена правілаў гульні і размеркавання статусаў у акадэмічнай супольнасці, а таксама інтэграцыя ў рэгіянальныя і міжнародныя праграмы і праекты.
Гэта не будзе простым.
Магчымасці для міжнароднага супрацоўніцтва для беларускіх даследчыкаў з розных прычынаў істотна абмежаваныя.
Адносна нізкі знешні імідж беларускай сацыяльнай і гуманітарнай навукі (апраўданы ці не – гэта іншае пытанне), знешнепалітычная ізаляцыя краіны (і, як вынік, выключэнне ці абмежаванне ўдзелу ў асобных праграмах), недастатковае валоданне мовамі, нізкая мабільнасць, востры дэфіцыт прызнаных акадэмічных «зорак» і г. д. – гэта толькі некаторыя, найбольш відавочныя праблемы.
Беларускім навукоўцам усё ж трэба «гуляць на павышэнне».
Чытаць цалкам>>> (http://n-europe.eu/article/2012/06/07/andrei_kazakevich_belaruskim_navukoutsam_treba_gulyats_na_pavyshenne)