НАВІНЫ · 2 мая 2012
Канферэнцыя “Нацыя, дзяржава, рэгіён: Нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве” 11-12 траўня 2012 г. (рэгістрацыя гасцей на канферэнцыю да 7 траўня)
Нацыя, дзяржава, рэгіён: Нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве (канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя) 11-12 траўня 2012 года (Мінск, Беларусь) Nationhood, Statehood, Region: National Movements and Regionalism in Belarus and Lithuania (late 19th – early 20 th century) May 11-12, 2012 (Minsk, Belarus) http://palityka.org/wp-content/uploads/2012/05/afisha1-B.jpg У рамках канферэнцыі, якая пройдзе 11-12 траўня ў Мінску, плануецца сабраць асноўных спецыялістаў па краёвай ідэі і нацыянальных рухах Беларусі і Літвы.
Задачай канферэнцыі з’яўляецца паглыбленне параўнальнага аналізу, пераасэнсаванне траекторый нацыятварэння ў рэгіёне і пашырэнне міждысцыплінарнай даследчай перспектывы.
Плануецца, што развіццё беларускага, літоўскага, польскага руху і краёвай ідэі будзе разгледжана на ўзроўні 1) ідэй і інтэлектуальных праектаў, 2) эвалюцыі сістэмы палітычных і культурных арганізацый, 3) падставовых сацыяльных і культурных працэсаў рэгіёну былога ВКЛ.
Таксама ў рамках канферэнцыі адбудзецца круглы на тэму: “Праекты рэгіянальнага супрацоўніцтва: ад краёвай ідэі да еўрапейскай інтэграцыі ”.
Арганізатары: Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва) Польскі Інстытут у Мінску (Беларусь) Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва) Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Удзельнікі Каля 40 спецыялістаў з Беларусі, Польшчы, Літвы і іншых краін, якія спецыялізуюцца ў вывучэнні беларускага, краёвага і літоўскага руху.
У тым ліку, Алесь Смалянчук (дырэктар Інстытуту гістарычных даследаванняў Беларусі), Дарыюш Шпопер (кіраўнік кафедры гісторыі дзяржавы і права Польшчы Гданьскага Універсітэту), Рымантас Мікніс (дырэктар Інстытута гісторыі Літвы) ды іншыя.
Праграма канферэнцыі Conference Program Пятніца (11 траўня) / Friday (May 11) Рэгістрацыя/ Registration 9.00-10.00 Адкрыццё канферэнцыі, вітальныя словы / Opening plenary, speech of welcoming 10.00-10.15 Пленарнае пасяджэнне / Plenary session 10.15-11.45 Перапынак на каву / Coffee break 11.45-12.05 Праца панэлі 1, пачатак працы панэлі 2 / Work of the panel 1 and the beginning of the panel 2 12.05-14.00 Абед / Lunch 14.00-15.00 Праца панэлі 2, пачатак працы панэлі 3 / Work of the panel 2 and the beginning of the panel 3 15.00-16.45 Перапынак на каву / Coffee break 16.45-17.00 Праца панэлі 3 / Work of the panel 3 17.00-18.20 Агульная дыскусія: “Праекты рэгіянальнага супрацоўніцтва: ад краёвай ідэі да еўрапейскай інтэграцыі ” Plenary discussion: “The Projects of Regional Co-operation: from post-GDL Regionalism (Krajovasc Idea) to European Integration” 18.20-19.20 Вячэра / Dinner 19.30 Прагулка па вячэрнім Мінску / Evening walk around Minsk 20.30 Субота (12 траўня) Saturday (May 12) Субота (12 траўня) / Saturday (May 12) Праца панэлі 3 /Work of the panel 3 10.00-11.45 Перапынак на каву / Coffee break 11.45-12.00 Праца панэлі 4 / Work of the panel 4 12.00-13.40 Закрыццё канферэнцыі / Closing plenary 13.40-14.00 Абед / Lunch 14.00