Кароткая інфармацыя пра аўтараў
Алег Брэскі – беларускі юрыст, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта (Брэст, Беларусь).
Вольга Брэская – беларускі сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, супрацоўнік Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта (Брэст, Беларусь).
Анатоль Брэслаўскі (Анатолий Бреславский) – расійскі даследчык горада, Бурацкі дзяржаўны універсітэт (Улан-Удэ, Расія).
Таццяна Вадалажская – беларускі сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, эксперт Агенцыі гуманітарных тэхналогій (Мінск, Беларусь).
Аляксандр Грыцанаў – беларускі філосаф, публіцыст і выдавец (Мінск, Беларусь).
Кірыл Ігнацік – беларускі аналітык, магістр, аспірант Талінскага універсітэта (Талін, Эстонія).
Аляксей Ластоўскі – беларускі сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, супрацоўнік Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (Мінск, Беларусь).
Іван Маналацій (Іван Монолатий) – украінскі гісторык, этнапалітолаг, дацэнт кафедры паліталогіі Прыкарпацкага нацыянальнага універсітэта (Івана-Франкоўск, Украіна).
Дзяніс Мельянцоў – беларускі палітолаг, магістр, эксперт Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (Вільня — Мінск), выкладчык дэпартамента палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня, Літва).
Уільям Пэйн (William Payne) – амерыканскі палітолаг, спецыяліст у галіне міжнароднай бяспекі і палітычнай філасофіі (Вільня, Літва).
Аляксандр Філіпаў – беларускі арабіст, гісторык, аспірант Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь).
Андрэй Храпавіцкі – беларускі даследчык медый, магістр (Вільня, Літва).
Юрый Чавусаў – беларускі публіцыст, палітолаг, юрыст Асамблеі няўрадавых арганізацый Беларусі (Мінск, Беларусь).
Таццяна Чуліцкая – беларускі палітолаг, аналітык, магістр палітычных навук, выкладчык дэпартамента палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня, Літва).
Андрэй Ягораў – беларускі палітолаг, магістр палітычных навук, намеснік галоўнага рэдактара «Палітычнай сферы», эксперт Агенцыі гуманітарных тэхналогій (Мінск, Беларусь).
Пастаянная спасылка на поўны тэкст артыкула: