Інфармацыя пра аўтараў і ўдзельнікаў дыскусіі

Інфармацыя пра аўтараў і ўдзельнікаў дыскусіі

Бабровіч Вячаслаў — беларускі палітолаг, аналітык, кандыдат філасофскіх навук, загадчык кафедры паліталогіі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта.

Вадалажская Таццяна — беларускі сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, супрацоўнік інстытута сацыялогіі НАН Беларусі (Мінск), эксперт Агенцыі гуманітарных тэхналогіяў (Мінск).

Ігнацік Кірыл — магістр паліталогіі, каардынатар Пан-Еўрапейскіх клубаў Беларусі (Мінск).

Казакевіч Андрэй — беларускі палітолаг, галоўны рэдактар часопіса «Палітычная сфера» (Мінск), кіраўнік бакалаўрскай праграмы «Паліталогія і еўрапейскія даследаванні» Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня, Літва).

Крывалап Аляксей — беларускі культуролаг, даследчык медый, выкладчык факультэта сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня, Літва), суарганізатар «Віленскага медыя-семінара» (VMS).

Лаўрухін Андрэй — беларускі філосаф, кандыдат філасофскіх навук, кіраўнік бакалаўрскай праграмы «Сацыяльная і палітычная філасофія» Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня, Літва).

Мацкевіч Уладзімір — беларускі філосаф, метадолаг, эксперт грамадскага аб’яднання «Цэнтр сацыяльных інавацый» (Мінск), эксперт Агенцыі гуманітарных тэхналогіяў (Мінск).

Мельянцоў Дзяніс — беларускі палітолаг, магістр паліталогіі і міжнародных адносінаў, аспірант кафедры міжнародных адносінаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта (Мінск), Выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня, Літва).

Нікалюк Сяргей — беларускі палітолаг, аналітык (Мінск).

Пачобут Андрэй — журналіст, карэспандэнт «Газэты Выборчай», сябра Галоўнай Рады Саюза палякаў на Беларусі.

Сямёнаў Мікалай — беларускі філосаф, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры рэлігіязнаўства тэалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (Мінск).

Чарноў Віктар — беларускі аналітык, палітолаг, выканаўчы дырэктар грамадскага аб’яднання «Фонд “Адкрытае грамадства”».

Чуліцкая Таццяна — беларускі палітолаг, аналітык, магістр палітычных навук Манчэстэрскага універсітэта, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня, Літва).

Шэлест Аксана — беларускі сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, навуковы сакратар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі (Мінск), эксперт Агенцыі гуманітарных тэхналогіяў (Мінск).

Пастаянная спасылка на поўны тэкст артыкулу:

Інфармацыя пра аўтараў і ўдзельнікаў дыскусіі

Check Also

Дзевяты нумар часопісу “Палітычная сфера”

З’явіўся дзявяты нумар часопісу “Палітычная сфера”. Тэма нумару “Інстытуты выбару”.