Арабскія і амерыканскія ваенныя кампутарныя гульні: уплыў глабальнай тэхналогіі на дыскурс

Дэвід Мэйчын, Усама Сулейман Арабскія і амерыканскія ваенныя кампутарныя гульні: уплыў глабальнай тэхналогіі на дыскурс // “Палiтычная сфера” №8, 2007 с.94-107
ISSN 1819-3625


Abstracts
Дадзенае даследаванне параўноўвае дзве кампутарныя гульні, амерыканскую і арабскую, якія адлюстроўваюць канфлікт у Ліване. У артыкуле высвятляецца, ці ўплывае фармат гульні на яе змест. Падаецца гістарычны фон дзеянняў Злучаных Штатаў Амерыкі і Хізбалы ў рэгіёне, звяртаецца ўвага на рэпрэзентацыю сацыяльных актараў, установак і дзеянняў у абедзвюх гульнях. Мы ставім пытанне, як гульні суадносяцца з рэальнымі падзеямі ў свеце, якія яны рэкантэкстуалізуюць, як яны фармуюць гэтыя падзеі ў тэрмінах вайсковага дыскурсу «спецыяльных аперацый», што бярэ свой пачатак у ЗША. Аднак мы робім тое з пэўнымі агаворкамі, з улікам інтарэсаў асяродку, дзе гульні былі выраблены. Мы паказваем, што ў іх змесце адлюстраваны розныя палітычныя зацікаўленасці, але ўсёабдымная ўлада фармату вайсковай кампутарнай гульні робіць уплыў наўпрост праз падзел інтарэсаў. Гэткія фарматы не ёсць нейтральнымі кантэйнерамі для палітычна рознага зместу, але самі па сабе ўтрымліваюць каштоўнасці і ідэалагічнае пасланне, датычнае вырашэння канфлікту.
Ключавыя словы:
кампутарныя гульні, мультымадальнасць, новыя медыі, тэрарызм, Хізбала, Ліван

Пастаянная спасылка на поўны тэкст артыкулу:

Дэвід Мэйчын, Усама Сулейман Арабскія і амерыканскія ваенныя кампутарныя гульні: уплыў глабальнай тэхналогіі на дыскурс // “Палiтычная сфера” №8, 2007 с.94-107

Check Also

Восьмы нумар часопісу “Палітычная сфера”

З’явіўся восьмы нумар часопісу “Палітычная сфера”. Тэма нумару “Зямля і прастора”.