НАВІНЫ · 21 красавіка 2014
Дыскусія “Ці патрэбныя нам веды пра эліты?” 24 красавіка (Гродна)
http://palityka.org/wp-content/uploads/2014/04/Снимок.jpg Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” запрашаюць на прэзентацыю і дыскусію Ці патрэбныя нам веды пра эліты? 24 красавіка, 19.00 г.Гродна, вул.
Гараднічанская, 32а Нядаўна ў Беларусі адбыліся чарговыя выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Цягам апошняга дваццацігоддзя змянілася стаўленне актыўнай часткі грамадства да выбараў, ды і ўнутры самі мясцовыя органы ўлады адбыліся змены.
Апошняе даследаванне Інстытута “Палітычная сфера” “Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў 1999-2014 гадах на прыкладзе абласных Саветаў” адсочвае важныя тэндэнцыі на рэгіянальным ўзроўні і дае дадатковыя падставы для абмеркавання саміх ведаў пра рэгіянальныя эліты і стаўлення да іх.
Што новага прыносяць даследванні мясцовых элітаў?
Што змяняюць гэтыя веды ў разуменні сучаснага стану грамадства?
Ці з’яўляюцца гэтыя веды карыснымі для прадстаўнікоў мясцовай грамадзянскай супольнясці?
Каго сёння можна аднесці да элітаў і як іх даследваць?
Андрэй Казакевіч (дырэктар інстытута “Палітычная сфера”) і Вадзім Смок (даследчык, супрацоўнік інстытута “Палітычная сфера”) распавядадуць пра вынікі апошняга даследавання, а таксама аб даследчай і выдавецкай дзейнасці Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера”.
У дыскусіі па выніках даследвання прымуць удзел Аксана Шэлест (Мінск), Алесь, Смалянчук (Гродна), Сяргей Токць (Гродна), Іна Соркіна (Гродна) і іншыя прадстаўнікі гродзенскай інтэлектуальнай і грамадзянскай супольнасці і медыяў.
Прэзентацыя і дыскусія адбудуцца 24 красавіка у 19.00 у будынку грэка-каталіцкай парафіі ў Гродне па адрасе вул.
Гараднічанская 32а.
Уваход вольны!
Пры інфармацыйнай падтрымцы: http://palityka.org/wp-content/uploads/2014/04/Снимок2.jpg