Даследчы семінар: Структура палітычнае веды
“Структура палітычнае веды”
Рэгулярны даследчы семінар пры Інстытуце “Палітычная сфера”
Перадгісторыя:
Семінар з’яўляецца працягам даследчага семінара, які быў заснаваны аспірантамі кафедры паліталогіі БДУ ў 2003 годзе (дзейнічаў у 2003 – 2005 гг.).
У 2006 – 2009 гг. (з перарывамі) семінар дзейнічаў у межах Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.
З кастрычніка 2009 года аб’яўлены як рэгулярны даследчы семінар пры Інстытуце палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.
Місія:
Семінар дзейнічае для арганізацыі прафесійнае камунікацыі і абмену ідэямі даследчыкаў палітыкі незалежна ад дысцыпліны і акадэмічнае прыналежнасці.
Фармат:
На семінары прэзентуюцца вынікі даследчае дзейнасці навукоўцаў Беларусі ў выглядзе даклада і жывое дыскусіі па яго сутнасці.
Прадугледжваецца, што семінар спрыяе абмену ідэямі ў галіне вывучэння палітыкі, удасканаленню метадаў і стратэгіі аналізу палітычных працэсаў.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсё зацікаўленыя даследчыкі, аналітыкі, а таксама аспіранты і студэнты.
Перыядычнасць семінара: раз на два тыдні.
Абвесткі пра семінар глядзіце на сайце www.palityka.org.
Для дадатковае інфармацыі звяртайцеся на паштовую скрыню info@palityka.org.