Стаць аўтарам

Правілы і патрабаванні да матэрыялаў


Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай і англійскай мовах.


Кантактны e-mail: info [@] palityka.org


Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмаю нумару.


Тэксты не могуць утрымліваць плагіят. Рэдакцыя захоўвае за сабой права публічнага аб’яўлення пра знаходжанне плагіяту ў дасланых тэкстах.


У рэдакцыя прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які да гэтага не друкаваўся, ні ў выглядзе асобнага артыкулу, ні як частка манаграфіі.


Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне.


Далейшае перавыданне тэксту павінна ўтрымліваць спасылкі на выданне ў “Палітычнай сферы”. Гэта таксама тычыцца выкарыстання артыкулаў пры напісанні манаграфій, публікацыі ў Інтэрнэце і г.д.


Пра перавыданні тэксту і выкарыстанні яго для іншых публікацый неабходна паведаміць у рэдакцыю “Палітычнай сферы”.


Асноўныя патрабаванні:

1. Мінімальны памер артыкулу складае 30 тысяч друкаваных знакаў, максімальны – 45 тысяч.

2. Акрамя тэксту неабходна прадставіць: a) інфармацыю пра сябе, b) анатацыю тэксту, c) ключавыя словы

3. Інфармацыя пра сябе. Інфармацыя пра сябе павінна ўтрымліваць пазначэнне дысцыпліны, краіны, акадэмічнага і адміністратыўнага статусу і іншую важную інфармацыю. Памер 2-3 сказы.

4. Анатацыя. Анатацыя павінна адлюстроўваць асноўныя ідэі тэксту. Памер: не больш за 120 слоў (аптымальны памер 70-80 слоў). Анатацыя прадстаўляецца на мове арыгіналу і па-англійску.

5. Спіс ключавых словаў: 4-5 ключавых словаў


Афармленне тэксту:

1.Спасылкі. Спасылкі на літаратуру павінна пазначацца ў самім тэксце у дужках. 1) Спачатку пазначаецца аўтар (першыя словы назвы), 2) коска, 3) года выдання, 4) двухкроп’е, 5) старонка. Прыклады: (Smith, 1992: 572-584); (Камышэвіч, 1999); (Палажэнне…, 1984: п.36); (Факты и мониторинг…, 2008)

2.Афармленне літаратуры. Поўны спіс літаратуры і выкарыстаных крыніц прадстаўляецца ў канцы тэксту.

Прыклады афармлення:

- Щепанская, Т. Система: тексты и традиции субкультуры / Т. Щепанская. Москва: ОГИ, 2004.
- Интервью с одним из лидеров движения «бритоголовых» в городе Минске // Сайт журнала «Стигмата». http:// www.stigmata.name/wolves.php
- Акулов, В. Сталин и вопросы языкознания // Коммунист Белоруссии. 1990. № 1. С. 59—63.
- Aristotle. Nicomachean Ethics. Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1999.

Дадатковыя прыклады афармлення гл. www.palityka.org (апошнія нумары архіву)

3. Графічныя файлы. Не тэкставыя аб’екты (графікі, схемы, малюнкі, сімвалы і г.д.) неабходна прадстаўляць не толькі ў тэксце, але і асобнымі файламі (у той праграме, у якой яны ствараліся).