Інстытут палітычных даследаванняў "Палiтычная сфера"

Агляд даследчых і аналітычных публікацый
Праблема адсутнасці сістэмнага рэцэнзавання навуковых і аналітычных выданняў неаднаразова пазначалася беларускімі інтэлектуаламі і аналітыкамі. Рэцэнзаванне ў дзяржаўных выданнях функцыянуе ў форме рытуалу. Гэту сітуацыю ў некаторай ступені выпраўляюць незалежныя інфармацыйныя рэсурсы, тым не менш большасць кніг і артыкулаў застаюцца нерэцэнзаванымі. Тое ж тычыцца і прац пра Беларусь, што выходзяць па-за межамі краіны. Праблема застаецца і яна патрабуе свайго вырашэння.

Таму, пачынаючы з 23 траўня 2011 г., Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” адкрывае праект “Агляд даследчых і аналітычных публікацый”. Праект будзе ажыццяўляцца ў форме публікацыі на сайце www.palityka.org кароткіх крытычных рэцэнзій з пазначэннем асноўных перавагаў і недахопаў выдання. Для найбольш значных выданняў будуць рыхтавацца разгорнутыя рэцэнзіі ў часопісе “Палітычная сфера”.

Асноўная ўвага пры рэцэнзаванні будзе надавацца беларускім выданням (даследчыя, аналітычныя, інтэлектуальныя), а таксама выданням пра Беларусь і рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы незалежна ад мовы і краіны выхаду. Тэматычныя прыярытэты: палітыка, культура, гісторыя, грамадства. Як правіла рэцэнзуюцца выданні не старэйшыя за два гады.

Выхад рэцэнзій будзе адбывацца з перыядычнасцю не радзей за два разы на тыдзень (панядзелак і чацвер).

З павагай, калектыў Інстытута “Палітычная сфера”

Банальная гісторыя беларускага нацыяналізму
М. Кирчанов. Интеллектуальная история беларуского национализма. Краткий очерк. – Смоленск: Книжный клуб «Посох», 2011. – 212 с.

Агляд падрыхтаваны супрацоўнікам Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, кандыдатам сацыялагічных навук Аляксеем Ластоўскім.

Кніга пра беларускі нацыяналізм, напісаная расійскім аўтарам, але выдадзеная ў Беларусі (нас не павінна палохаць пазначэнне Смаленска ў якасці месца выдавецтва) і, адпаведна, разлічаная найперш на беларускага чытача – з’ява ўнікальная. Бо звычайна беларускі нацыяналізм трактуецца расійскімі аўтарамі як цалкам маргінальны і недаразвіты інтэлектуальны феномен. Такія інтэрпрэтацыі могуць выдатна пакласціся ў абгрунтаванне культурнага панавання Расіі ў “Паўночна-заходнім краі”, але для айчыннага чытача такія ацэнкі ніякай пазнавальнай карысці не нясуць.

Аўтар дадзенай кнігі, Максім Кірчанаў, расійскі навуковец з Варонежа, пайшоў іншым шляхам. Ён старанна на працягу ўсёй кнігі імкнецца вытрымліваць навуковую нейтральнасць, намагаецца адмежавацца ад нейкіх каштоўнасных меркаванняў. Дапамагае яму ў гэтым скарыстанне тэарэтычнай базы сацыяльнага канструктывізму, паводле якой нацыяналізм тлумачыцца як дыскурсіўны феномен, генераваны элітамі. Адпаведна, асноўны даследчыцкі прыцэл накіраваны на разгляд і аналіз тэкстаў і вылучаных там базавых ідэй беларускага нацыяналізму. Да гэтай прынцыповай нейтральнасці аўтара можна паставіцца па-рознаму, але ў дадзенай сітуацыі яна з’яўляецца цалкам прымальным падыходам. Праўда, не паўсюль Кірчанаву на старонках кнігі атрымоўваецца яе вытрымліваць, але тое, што ён упарта і старанна імкнецца яе дасягнуць ужо само па сабе варта павагі.

Аўтар выкарыстоўвае досыць вялікую базу крыніц, і большасць з іх – беларускамоўныя. Хоць здаецца, што пераважна яны былі сабраныя метадам сёрфінгу ў інтэрнэце. Калі ўлічваць тое, што аўтар жыве ў Варонежы і выдае па пяць манаграфій у год (!!), ды прытым пра досыць далёкія рэгіёны (Бразілія, Інданезія, Латвія, Вялікабрытанія), то наўрад ці варта было б чакаць ад яго працы ў архівах ці комплекснага бібліяграфічнага агляду літаратуры. Дадамо, што ў традыцыі папулярных выданняў А. Тараса з серыі “Невядомая гісторыя”, спасылачны апарат у кнізе надзвычай хаатычны, у спісе літаратуры досыць часта прыведзены толькі назвы прац без усялякага пазначэння іх паходжання, адначасова выкарыстоўваецца некалькі альтэрнатыўных сістэмаў спасылак і гэдак далей.

Калі ўжо казаць пра афармленне выдання, то Тарас паклапаціўся і пра падбор ілюстрацый, якім часам даюцца надзвычай цікавыя подпісы. Напрыклад, фотаздымак невядомага нам чалавека чамусьці падпісаны імём дырэктара Інстытута “Палітычная сфера” Андрэя Казакевіча. Некаторыя ж подпісы пад фатаздымкамі навогул выглядаюць камічна, напрыклад: “Националисты – это люди, которые любят свою землю и свой народ” – і гэта ў манаграфіі, напісанай у экспліцытна канструктывісцкім ключы! Надзвычай паказальны і яшчэ адзін подпіс пад фотаздымкам: “Костёл Святой Анны (за ним – костёл Вострая брама)”. Гэта вельмі характэрна – крычаць пра нашу віленскую спадчыну, і не мець пры гэтым ніякага ўяўлення як выглядае Вострая брама і дзе яна знаходзіцца.

Але вернемся да самога тэксту. Яшчэ адна цікавая адметнасць “Інтэлектуальнай гісторыі беларускага нацыяналізму” – гэта надзвычай высокая канцэнтрацыя вершаваных цытатаў беларускіх аўтараў. З іншага боку, і сапраўды толькі застаецца пагадзіцца з тым, што ў фарміраванні беларускага нацыянальнага руху надзвычайную ролю выканала паэзія, і таму такое перанасычэнне вершамі мае свае рэзоны.

Вось толькі любоў аўтара да шматлікіх цытатаў (і не толькі вершаваных) пакідае досыць супярэчлівае ўражанне па прачытанні. Сам жанр інтэлектуальнай гісторыі вымагае аперыравання тэкстамі і думкамі, але ж пры гэтым патрабуе і прыцягнення іншых працэдур – найперш, кантэкстуалізацыі, якая б дазволіла нам зразумець паходжанне і значэнне агучаных словаў. І ў гэтым плане кніга Кірчанава дае вельмі мала: любыя спробы кантэкстуалізацыі вельмі абмежаваныя і практычна не даюць нейкай вытлумачальнай інтэрпрэтацыі. Таму звычайна пераказ ідэй розных аўтараў разгортваецца па схеме “Х сказаў тое, потым ён сказаў яшчэ вось тое, а Y сказаў тое”. Пры гэтым спосабе разгортвання расповеду амаль цалкам губляецца генеалагічная пераемнасць, нівеліруецца складаны і супярэчлівы інтэлектуальны ландшафт нашай краіны, з канкурэнцыяй, але і з супрацоўніцтвам розных ідэйных плыняў, звязаных міжсобку працэсамі адмаўленняў і запазычанняў. Фактычна як такой “інтэлектуальнай гісторыі” тут няма, мы бачым толькі чарговы пераказ ідэй і напрацовак беларускіх гісторыкаў і мысляроў, які падаецца праз канструктывісцкую прызму, але ніякім чынам гэта не абагачае наша веданне разгляданай тэмы.

Яскравым сведчаннем максімальнай схематычнасці апісання з’яўляецца тое, што да стваральнікаў беларускага нацыяналізму адносяцца толькі Францішак Багушэвіч, Вацлаў Ластоўскі і Ігнат Абдзіраловіч. Выключна іх погляды адмыслова разглядаюцца (і то, глыбокім гэты разгляд назваць цяжка). Іншыя ж знакавыя постаці паўстаюць ужо толькі ў форме перапрацаванага пантэону нацыянальных дзеячоў. Калісьці В. Булгакава абвінавацілі ў тым, што ён максімальна абсёк гісторыю беларускага нацыяналізма, але Кірчанаў тут пайшоў яшчэ нашмат далей.

А паколькі аўтар усё ж ведае сітуацыю ў Беларусі дыстанцыйна, то час ад часу робіць вельмі спрэчныя высновы, якія можна патлумачыць толькі павярхоўным веданнем кантэксту. Напрыклад, вывад пра існаванне шматлікіх перакладаў навуковых даследаванняў па нацыяналізму на беларускую мову і пра перавагу ў гэтым аспекце над расійскай традыцыяй перакладаў (ст. 10) грэе душу, але пагадзіцца з ім не дае сумленне. Публіцыстычныя выпады некаторых беларускіх аўтараў Кірчанаў успрымае ўсур’ёз і пачынае трансліраваць чарговыя недакладнасці: кшталту, што Інстытут гісторыі НАН Беларусі прапаную версію гісторыі, якая супадае з руска-савецкім імперскім міфам (ст. 172). І такіх спрэчных месцаў досыць шмат. Па ідэі яны павінны былі быць адсечанымі навуковым рэдактарам з Беларусі, але паколькі такі адсутнічае, то і блыхі паўзуць у розныя бакі.

Адзначу, што пры згаданай вышэй нейтральнасці ў дачыненні да беларускага нацыяналізму, аўтар відавочна мае нейкія відавочныя прэтэнзіі да палякаў. Паколькі цалкам бяздоказнымі выглядаюць пасажы пра тое, што галоўная мэта польскіх СМІ, урадавых і грамадскіх арганізацый – праз павялічэнне польскай прысутнасці адарваць ад нашай краіны Гродзенскую і Брэсцкую вобласці (ст. 117); што польскае і прапольскі арыентаванае насельніцтва краіны складае каля 10% і мае тэндэнцыю да павялічэння (ст. 129-130). Выснова, што “фактически создается инфраструктура польского влияния, чтобы с ее помощью при определенных условиях достичь в этих регионах цели-максимума: раздуть религиозно-этнический конфликт по «косовскому варианту», отторгнуть их от Беларуси и передать Польше» (ст. 130) была б натуральнай для артыкулу ў газетах кшталту “Славянский набат”, але на агульным фоне больш-менш бесстароннага апісання гэтыя палонафобскія матывы выглядаюць вельмі дзіўна.

Калі паспрабаваць знайсці асноўныя станоўчыя якасці ў разгляданай кнізе, то я б сказаў, што яе можна выкарыстоўваць у якасці ўводзінаў у праблематыку беларускага нацыяналізму і нацыянальных ідэалогій для чытача, які зусім з ёй не знаёмы. Сапраўды, скампіліраваны досыць вялікі аб’ём матэрыялаў, і можна ўжо не пераварочваць тоны тэкстаў, а на падставе дадзенай працы наўпрост адшукваць патрэбныя крыніцы. Але сам змест інтэлектуальных дыскусій пра нацыю і нацыяналізм, якія разгортваліся ў Беларусі, пададзены вельмі павярхоўна, і таму застаецца раіць усё ж пры магчымасці чытаць першакрыніцы. Напэўна, найбольш кніга прыдатная для расійскага чытача, які не чытае па-беларуску.

Але што сапраўды выклікае сум пасля прычытання кнігі – гэта поўная адсутнасць свежых думак і цікавых высноваў. Прымяненне канструктывісцкага апарату для разгляду беларускага нацыяналізму – далёка не наватарскі і даўно ўжо не арыгінальны ход. І вось “Інтэлектуальная гісторыя беларускага нацыяналізму” дастаткова прадказальная па змесце, і нават асноўныя недакладнасці лёгка апазнаюцца па тутэйшым паходжанні.

Выхад навуковага англамоўнага часопіса Belarusian Political Science Review
Як вядома, адной з істотных праблемаў беларускай навукі з’яўляецца значная ступень яе ізаляванасці ад замежнай акадэмічнай супольнасці. Сітуацыя выклікана многімі прычынамі, але яе відавочны сімптом – адсутнасць англамоўных выданняў у галіне гуманітарных і сацыяльных дысцыплін.

У той час як міжнародныя англамоўныя выданні (разам з проста публікацыямі па-ангельску), з’яўляюцца асноўным механізмам абмену ідэямі і вынікамі даследаванняў у сусветнай акадэмічнай супольнасці, то ў Беларусі да гэтага часу не існуе ніводнага прафесійнага перыядычнага выдання на ангельскай мове у галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін. Гэта пры тым, што публікацыі ў англамоўных выданнях з’яўляюцца асновай для вызначэння на міжнароднай арэне акадэмічных статусаў для навукоўцаў і інстытуцый.

Выхад першага нумару Belarusian Political Science Review у выдавецтве Vytautas Magnus University Press ёсць спробай выправіць гэту сітуацыю, прынамсі для даследчыкаў палітыкі і сумежных дысцыплін.

Часопіс заснаваны Кансорцыумам беларускіх, літоўскіх, украінскіх і латвійскіх арганізацый па ініцыятыве Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычнага сфера” (palityka.org), і ў пэўнай ступені з’яўляецца працягам ініцыятывы па пераадоленню ізаляцыі і павышэнню міжнароднага статусу беларускай навукі, распачатай Міжнародным Кангрэсам даследчыкаў Беларусі (icbs.lt).

Галоўная задача выдання – прадставіць чытачу па-за межамі Беларусі найбольш важныя акадэмічныя даследаванні беларускай палітыкі і грамадства. Дзеля гэтага рэдакцыя з дапамогай Акадэмічнай рады адбірае найбольш істотныя навуковыя публікацыі, зробленыя беларускімі даследчыкамі на належным навуковым узроўні. Адабраныя публікацыі затым рэцэнзуюцца і перакладаюцца на англійскую мову. Рэшта матэрыялаў фарміруецца на аснове адкрытага конкурсу (call for papers). У адпаведнасці з канцэпцыяй, часопіс будзе змяшчаць даследаванні, прысвечаныя не толькі Беларусі, але і рэгіёну – Польшчы, Украіне і краінам Балтыі.

Відавочна, асноўны фокус выдання – палітычныя і сацыяльныя навукі. Але часопіс з’яўляецца міждысцыплінарным, таму ўвага надаецца і ўсім сумежным галінам веды, накіраваным на даследаванне палітыкі і палітычнага ў шырокім разуменні – асабліва гісторыі і гісторыі ідэй.

У першым нумары найбольшая ўвага надаецца розным канцэпцыям і праектам  палітычнага і нацыянальнага развіцця Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды: першыя дзесяцігоддзі ХХ ст. (Ірына Міхеева), БССР 1960-1970-х гг. (Алег Дзярновіч) і, натуральна, у незалежнай Рэспубліцы Беларусь (Андрэй Казакевіч, Аляксей Ластоўскі, Сяргей Богдан). Таксама ў часопісе можна знайсці і абагульненне вывучэння беларускіх эліт (Наталля Васілевіч), вынікі эмпірычнага даследавання моўных практык беларускіх палякаў (Ірына Лашук, Аксана Шэлест) і веб-актыўнасці падчас мясцовых выбараў 2010 г. (Міхаіл Нядзвецкі). Прысутнічае і блок матэрыялаў па пытаннях вонкавай палітыкі: артыкулы пра параўнанне абарончых сістэмаў Літвы і Беларусі (Дзяніс Мельянцоў) і пра вынікі рэалізацыі праграмы “Усходняга Партнёрства” для Беларусі (Андрэй Ягораў). Першы нумар часопіса ўтрымлівае і шэраг змястоўных і канцэптуальных рэцэнзій на выданні, якія датычаць беларускай праблематыкі.

Часопіс і надалей будзе выходзіць штогод, таму звяртаем увагу зацікаўленых аўтараў на магчымасць публікацыі ў нашым выданні.

Часопіс выходзіць у дзвюх версіях: электроннай і друкаванай. Электронную версію можна бясплатна спампаваць на сайце часопіса: http://bpsreview.palityka.org. Друкаваную версію можна замовіць, звярнуўшыся ў рэдакцыю: bpsreview@palityka.org .

Contents

Abstracts

Змест

Содержание

Turinys

Political Ideas

Aliaksiej Lastoŭski (Aliaksei Lastouski). Russo-Centrism as an Ideological Project of Belarusian Identity

Andrej Kazakievič (Andrei Kazakevich). Concepts (Ideas) of the Belarusian Nation since Gaining Independence (1990–2009)

Alieh Dziarnovič (Aleh Dziarnovich). Social Thought in 1960s-1970s’ Belarus: History, Nation and Independence

Siarhiej Bohdan (Siarhei Bohdan). The National Democratic Project in Belarusian Politics in 1980s-1990s: Zianon Paźniak’s Version

Iryna Michejeva (Iryna Mikheyeva). “Kryvija” and “Zadruga” as Cultural and Political Horizons of National Rebirth Projects of Belarus and Poland: Experience of Comparative Analysis

Institutions and Communities

Natallia Vasilievič (Natalya Vasilevich). Study of Belarusian Elites: Between Algebra and Geography

Iryna Lašuk and Aksana Šeliest (Iryna Lashuk and Aksana Shelest). The Symbolic and Communicative Dimensions of the Linguistic Practices of the Belarusian Poles

Michail Niadzviecki (Mikhail Niadzvietski). The Level of Web Activism by Candidates in the Local Elections 2010 (Minsk City)

Foreign Policy and Security Studies

Dzianis Mieljancoŭ (Dzianis Melyantsou). Defence Systems in Lithuania and Belarus: Comparative Perspective

Andrej Jahoraŭ (Andrei Yahorau). Who Has Benefited from the Implementation of the Neighborhood Policy in Belarus?

Review

Aliaksiej Lastoŭski (Aliaksei Lastouski). Crisis of Belarusian Studies

Uladzislaŭ Ivanoŭ (Uladzislau Ivanou). Belarus, Mechanics of a Dictatorship

Siarhiej Liubimaŭ (Siarhei Liubimau). Urban Studies and the Issue of Innovations

Andžej Pukšto. Gente Lithuana, Natione Lithuana

Editorial Language Policy and Transliteration Principles

Authors of the Issue

About Institute

Informations and back cover

Прамаўляючы лібералізацыю. Публічныя прамовы і курс беларускай палітыкі ў 2008-2010 гг.
Вашай увазе прапануецца аналітычная запіска “Прамаўляючы лібералізацыю. Публічныя прамовы і курс беларускай палітыкі ў 2008-2010 гг.”, якое ажыццяўляў Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” пры падтрымцы Беларускага фонда публічнай палітыкі.

Аналітычная запіска (pdf)

Беларускі фонд публічнай палітыкі быў заснаваны ў 2006 годзе як інструмент падтрымкі ініцыятыў беларускай экспертнай і грамадзянскай супольнасцяў для таго, каб стымуляваць стварэнне і прасоўванне канструктыўных ідэй у сферы публічнай палітыкі.

Дакумент адлюстроўвае выключна меркаванні аўтараў. Pontis Foundation і BISS могуць не падзяляць пункт гледжання, прадстаўлены ў дакуменце.

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Нацыя, дзяржава, рэгіён: нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве”
Канцэпцыя

У рамках канферэнцыі, якая пройдзе 11-12 траўня ў Мінску, плануецца сабраць асноўных спецыялістаў па краёвай ідэі і нацыянальных рухах Беларусі і Літвы. Задачай канферэнцыі з’яўляецца паглыбленне параўнальнага аналізу, пераасэнсаванне траекторый нацыятварэння ў рэгіёне і пашырэнне міждысцыплінарнай даследчай перспектывы.

Плануецца, што развіццё беларускага, літоўскага, польскага руху і краёвай ідэі будзе разгледжана на ўзроўні 1) ідэй і інтэлектуальных праектаў, 2) эвалюцыі сістэмы палітычных і культурных арганізацый, 3) падставовых сацыяльных і культурных працэсаў рэгіёну былога ВКЛ.

Арганізатары

Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва)

Польскі Інстытут у Мінску (Беларусь).

Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва).

Удзельнікі

Каля 40 спецыялістаў з Беларусі, Польшчы, Літвы і іншых краін, якія спецыялізуюцца ў вывучэнні беларускага, краёвага і літоўскага руху.  У тым ліку, Алесь Смалянчук (дырэктар Інстытуту гістарычных даследаванняў Беларусі), Дарыюш Шпопер (кіраўнік кафедры гісторыі дзяржавы і права Польшчы Гданьскага Універсітэту), Рымантас Мікніс (дырэктар Інстытута гісторыі Літвы) і іншыя.

Папярэдні тэматычны план

Панэль 1: Нацыятварэнне ў Беларусі і Літве: тэарэтычнае і метадалагічнае вымярэнне

Панэль 2: Беларускі палітычны і культурны рух, канец ХІХ – пач. ХХ стагоддзя

Панэль 3. Краёвая ідэя ў Беларусі і Літве, канец ХІХ – пач. ХХ стагоддзя

Панэль 4. Літоўскі палітычны і культурны рух, канец ХІХ – пач. ХХ стагоддзя  Панэль 4. Стварэнне нацый, дзяржаў і рэгіёнаў на абшарах былога ВКЛ: параўнальная перспектыва.

Працоўныя мовы канферэнцыі  беларуская, польская, руская, ангельская.

Тэрмін прадастаўлення заявак на ўдзел да 2 сакавіка 2012 года.

Тэхнічныя дэталі

Для ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі неабходна даслаць:

1) CV на любой працоўнай мове

2) тэзісы выступу памерам у 2-3 тыс. друкаваных знакаў на любой працоўнай мове

3) таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая падтрымка.

Заяўку неабходна даслаць на адрас info@palityka.org да 2 сакавіка 2012 года.

Арганізатары хадайнічаюць пра атрыманне бясплатнай беларускай візы.

У асобных выпадках можа быць разгледжана пытанне пра кампенсацыю выдаткапражыванне і праезд.

Публікацыя

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне спецыялізаванага зборніка, прысвактуальнаму стану даследаванняў нацыянальных рухаў і краёвай ідэі ў Беларусканца XIX – пачатку XX стагоддзя.

Папярэдняя праграма канферэнцыі

11 траўня 2012 г.

9.00-10.00 – Рэгістрацыя

10.00-10.30 – Адкрыццё канферэнцыі, вітальныя словы

10.30-12.00 – Праца панэлі

12.00-12.20 – Кава-паўза 1

2.20-14.00 – Праца панэлі

14.00-15.00 – Абед

15.00-16.30 – Праца панэлі

16.30-16.50 – Кава-паўза

16.50-18.20 – Праца панэлі

18.40-20.00 – Вячэра

20.00 – Прагулка па вячэрнім Мінску

12 траўня 2012 г.

10.00-11.30 – Праца панэлі

11.30-11.50 – Кава-паўза

11.50-13.20 – Праца панэлі

13.20-13.40 – Закрыццё канферэнцыі

13.40 – Ад’езд

Прыцягненне Другога свету
Ab Imperio. 2011. #2.

Агляд падрыхтаваны супрацоўнікам Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, кандыдатам сацыялагічных навук Аляксеем Ластоўскім.

Крыху раней, пры аглядзе першага нумару за 2011 год, мы ўжо прэзэнтавалі агульную канцэпцыю часопіса Ab Imperio, сканцэнтраванага на даследаваннях новай імперскай гісторыі і нацыяналізму.

Зараз мова пойдзе пра наступны нумар, у якім працяг атрымала магістральная лінія на гэты год, вызначаная рэдактарамі выдання – даследаванне Другога свету. Пад гэтай сімвалічнай намінацыяй разумееца тая альтэрнатыва “цывілізаванаму” свету, якая сфарміравалася ці то пад бокам Беларусі, ці то з экспансіяй на беларускую тэрыторыю – а менавіта Расійская імперыя-СССР-Расійская федэрацыя. Адпаведна, ракурс разумення гэтай прасторы як Другога свету патрабуе вывучэння стратэгій вылучэння і адмежавання асобнага і самадастатковага геапалітычнага праекту, спробаў самаапісання і канцэптуалізацыі гэтай адметнасці як ўнутры, так і звонку. Адзначым, што ў гэтым нумары асаблівая ўвага таксама надаецца культурным трансферам, запазычанням і паралелям, якія ставяць пад сумнеў поўную ізаляванасць “дзяржавы-вострава”.

Нумар пачынаецца з артыкулу амерыканскага гісторыка Рычарда Уортмана, які звяртаецца да зменаў у разуменні канцэпта “цэласнасць” (целость) у палітычнай думцы Расійскай імперыі. Хоць асноўны змест артыкула датычыць эвалюцыі гэтай ідэі ў імперскія часы, калі была артыкулявана патрэба захавання інтэграцыі дадзенай прасторы, лёс гэтага канцэпту даводзіцца да сучаснай Расіі, і такім чынам ён успадкоўваецца ад Пятра I да Пуціна. Адметна тое, што Уортман падкрэслівае супрацьпастаўленне і адрозненне расійскай палітычнай думкі ад заходняй, якая мела тыя ж праблемы з захаваннем цэласнасці дзяржавы, але вырашала іх праз іншыя шляхі, больш легалісцкія, чым валюнтарысцкія.

Наступная секцыя часопіса ўтрымлівае два артыкулы, прысвечаныя даследаванню фарміравання этаса і каштоўнасцей двух прафесійных карпарацый, якія на акрэсленым этапе самавызначэння сваіх службовых абавязкаў цесна знітавалі іх з асветніцтвам краіны. Алена Вішлянкова піша пра развіццё самаўсведамлення расійскіх лекараў у першай палове XIX стагоддзя, калі пад уплывам збегу розных фактараў (стварэнне сістэмы прафесійнага вышэйшага навучання, замацаванне прэстыжнасці дзяржаўнай службы, агульныя інтэлектуальныя тэндэнцыі) у гэтым асяродку ўзнікаюць памкненні выйсці па-за межы сваіх непасрэдных абавязкаў і займацца асветніцтвам насельніцтва і “сацыяльным аналізам” для патрэбаў дзяржавы. Марына Ласкутова звяртаецца да іншага гістарычнага перыяду – 1920-х гадоў, пачаткаў савецкай дзяржаўнасці, і аналізуе дыскусіі сярод краязнаўцаў пра прызначэнне і місію іх дзейнасці, сувязь з іншымі інтэлектуальнымі дыскусіямі (у тым ліку і тымі, што каранямі сыходзяць у часы Расійскай імперыі). Вынікам урэшце стала падпарадкаванне лакальных ініцыятываў патрэбам мадэрнізацыі і развіцця савецкай дзяржавы.

Запрошаны рэдактар гэтага нумару Сяргей Жук, прафесар гісторыі з Універсітэта Бол (ЗША) сфарміраваў тэматычны форум па праблематыцы “закрытасці” савецкага грамадства. Ці сапраўды яно было настолькі замкнёным, ізаляваным і самадастатковым, як пра тое казала прапаганда і як падавалася звычайным людзям? Стваральнік форуму ў сваіх уводзінах дае досыць грунтоўнае апісанне асноўных дыскусій наконт закрытасці/адкрытасці савецкага грамадства, якія разгортваюцца ў апошнія гады пераважна сярод амерыканскіх гісторыкаў. Некаторыя праблемныя пытанні, пазначаныя Жуком, далей разгортваюцца на старонках ў больш канкрэтныя даследаванні. Так, Кэйт Браўн разглядае закрытыя “атамныя” гарадкі, якія звычайна лічыліся прадуктам сталінісцкага таталітарнага парадку, і выбудоўвае цалкам іншую лінію іх генеалогіі: водле амерыканскай даследчыцы прамымі прататыпамі для такіх закрытых гарадкоў сталі амерыканскія ўзоры, найперш Манхэтэнскі праект.

Наталля Чарнышова таксама ставіць пад сумнеў “замкнёнасць” савецкага грамадства, і адсочвае відавочныя паралелі ў формах спажывання позняга савецкага грамадства і заходняй культуры, асабліва такую блізкасць аўтарка адсочвае ў практыках спажывання тэхналагічных тавараў. Андрэй Казавой аналізуе гісторыю турыстычных абменаў паміж СССР і ЗША, калі прадпісаныя ролі і задачы савецкіх турыстаў (як прапагандыстаў сацыялістычнай мадэлі развіцця) аказваліся малаэфектыўнымі, і хутчэй спрыялі распаўсюджванню ідэалістычных ўяўленняў пра “Захад”.

Нарэшце, Кацярына Емяльянцова звяртаецца ў сваім даследаванні да яшчэ аднаго выпадку “закрытага” горада – Северадзвінска, дзе вырабляліся падводныя лодкі стратэгічнага прызначэння. Пры захаванні татальнага кантролю дзяржаўных органаў над сацыяльнай прасторай аўтарка вылучае адмысловыя “шэрыя зоны” (напрыклад, чорны рынак) і функцыянаванне паралельных нефармальных сацыяльных сувязей. Такім чынам, праз заходнюю прызму (а ўсе пазначаныя вышэй аўтары працуюць у англа-саксонскай навуковай сістэме) больш важкай і цікавай становіцца праблема трансфераў, запазычанняў і паралеляў паміж заходнім і савецкім грамадствам.

Нумар працягваецца даследаваннем накірункаў студэнцкай міжнароднай міграцыі, якое ажыццявіла Марыя Сафонава. Аналізуючы накірункі міграцыі, яна прыйшла да высновы пра існаванне “глубокіх міграцыйных каналаў”, якія абумоўленыя не толькі сучаснымі раскладкамі прэстыжнасці адукацыі, у значнай ступені яны выкрашталізоўваюцца праз гістарычныя дачыненні. Найбольш устойлівыя каналы ўзнікаюць пры захаванні сувязей паміж былой метраполіяй і калоніяй, некаторым чынам гэтую ж мадэль можна экстрапаляваць і на сучасныя беларуска-расійскія адукацыйныя дачыненні. Больш падрабязна расійскім сацыёлагам разглядаецца студэнцкая міграцыя з Казахстана ў Расію, дзе апісваюцца і тыя інстытуцыянальныя механізмы, які ўзнікаюць для забяспячэння такой мабільнасці.

Наступны тэкст Кевіна Плата і Бенджаміна Натанса ўяўляе сабой хутчэй рэпліку на манаграфію Аляксея Юрчака і прапаноўвае альтэрнатыўны шлях канцэптуалізацыі познесавецкай культуры, са зменай акцэнту ад бінарных апазіцый (актывістаў-дысідэнтаў) да феноменаў пазасістэмнасці.

Як звычайна, у Ab Imperio шмат увагі надаецца рэцэнзаванню новых кніг. Адмысловы блок з трох рэцэнзій прысвечаны нядаўняму перакладу на рускую мову манаграфіі нямецкага вучонага Міхаэля Кемпера пра ісламскі дыскурс ў Татарстане і Башкартастане ў часы Расійскай імперыі. Асаблівую ўвагу сярод новых выданняў варта звярнуць на фундаментальную манаграфію Міхаіла Далбілава «Русский край, чужая вера» пра этнаканфесійную палітыку Расійскай імперыі ў Беларусі і Літве ў часы Александра ІІ. Пакуль што гэтая праца яшчэ чакае на належную рэакцыю і з боку беларускай гістарычнай супольнасці. Сярод рэцэнзій найбольш цікавым уяўляецца абмеркаванне апошняй кнігі ўкраінскага гісторыка Георгія Касьянава “Danse Macabre” пра Галадамор як цэнтральную тэму палітыкі памяці для нашых паўднёвых суседзяў. Калі рэцэнзія Аляксандра Палянічава выкананая ў больш рэфератыўным ключы і падае асноўныя ідэі і змястоўныя інавацыі кнігі Касьянава, то Андрэй Партноў больш засяроджваецца на тых праблемных момантах, якія на старонках рэцэнзаванай манаграфіі не знаходзяць свайго задавальняючага вырашэння – грамадзянскай ангажаванасці ці інтэлектуальнай непрадузятасці гісторыка, абмежаваннях крытыкі нацыянальнага канону гістарыяграфіі, сувязі палітыкі памяці і масавай гістарычнай свядомасці.

Дадзены нумар асвятляе і аналізуе важныя аспекты фарміравання і этапаў самаўсведамлення таго цывілізацыйнага асяродка, у які ўцягнутым аказалася і наша краіна. Важна тое, ці і надалей нас будзе задавальняць роля ўскраіны Другога свету?

Вакансіі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) аб’яўляе конкурс на пазіцыі аналітыка і спецыяліста па сувязях з грамадскасцю.

З інфармацыяй пра ўмовы конкурса можна азнаёміцца ў далучаных файлах: biss-analyst-2011_by і biss-pr-2011_by

Дэдлайн: 20 снежня 2011 г.

Пачаць пісаць па-беларуску. Рэгіянальны і сацыяльны склад беларускага адраджэння, 1880-1918
7 снежня ў 18.30 на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае пасяджэнне  рэгулярнага   даследчага семінара Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.

Тэма дакладу: “Пачаць пісаць па-беларуску. Рэгіянальны і сацыяльны склад беларускага

адраджэння, 1880-1918″.

Дакладчык: Андрэй Казакевіч

Судакладчык: Андрэй Асадчы

Намаганні  аб’яднаць супольнасць для дасягнення агульнай мэты патрабуюць існавання  пэўных інстытутаў, што прадугледжвае зніжэнне разнастайнасці, адбор  асобных элементаў і ігнараванне рэшты. У выніку супольнасць становіцца  больш аднароднай, але першапачатковы матэрыял, які прадстаўлены ў ёй  нераўнамерна, адлюстроўваючы абраны прынцып адбору, можа ўплываць на  развіццё інстытутаў і супольнасці працяглы час.

Напрыканцы  ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя беларускі нацыянальны рух, а праз яго і  беларусы як этнічная супольнасць, мусілі вырашыць задачу зніжэння  разнастайнасці і селекцыі асобных элементаў культурнай і палітычнай  арганізацыі. Выбар стратэгіі быў дастаткова абмежаваным, за выключэннем  асобных сфераў, дзе існавала большая свабода дзеянняў (як прыклад:  фарміраванне літаратурнай мовы). У выбары падставовых інстытутаў новай  супольнасці поле магчымасцяў было вузкае. Сярод звычайнага набору –  дзяржава, грамадскія структуры, царква, высокая культура і г. д. –  даступнымі былі толькі этнічная культура і мова.

У  такой сітуацыі выключнае месца ў руху, мэтай якога было фарміраванне  новай нацыянальнай супольнасці, займала легітымізацыя беларускай  культуры і мовы праз інстытуцыялізацыю літаратурнай дзейнасці. У значнай  ступені пачатак нацыянальнага адраджэння як  феномен на зломе ХІХ і ХХ стст. праяўляўся менавіта як пераход да  літаратурнай і публіцыстычнай дзейнасці на беларускай мове, што азначала  пераадоленне культурных і палітычных бар’ераў, стварэнне новай  традыцыі.

Людзі,  якія ўключыліся ў гэты адначасова сацыялінгвістычны і палітычны працэс,  фактычна склалі першую генерацыю беларусаў ужо ў нацыянальным, а не  этнічным разуменні.

Працэс беларускага адраджэння (калі  выкарыстоўваць тэрміналогію саміх удзельнікаў), меў сваё сацыяльнае,  дэмаграфічнае, а таксама тэрытарыяльнае і часавае вымярэнне. Уласна  разгляд гэтых вымярэнняў з’яўляецца асноўным фокусам увагі даследавання.  Нас галоўным чынам цікавіць разгляд першых актыўных удзельнікаў  культурнага руху як асаблівую сацыяльную і палітычную супольнасць, склад  якой дазволіць больш дакладна зразумець пачатак інстытуцыялізацыі новай  нацыянальнай супольнасці на аснове этнічнай культуры і мовы.

Існуюць  усе падставы меркаваць, што асобныя рэгіёны, прафесійныя і сацыяльныя  групы этнічных беларусаў істотна адрозніваліся па сваёй актыўнасці на  першым этапе нацыятворчага працэсу. Аналіз пазначанай супольнасці  дазволіць пабачыць участкі, праз якія адбывалася крышталізацыя і  афармленне новых інстытутаў і нормаў. Таксама важным можа быць  вызначэнне сацыяльнай і геаграфічнай траекторыі, наступствы і здабыткі  ад далучэння да нацыятворчага працэсу. Такім чынам, мы паспрабуем больш  дакладна лакалізаваць першы этап беларускага нацыятворчага працэсу з  геаграфічнага, сацыялагічнага і дэмаграфічнага пункту гледжання.

Прадметам  нашага разгляду сталі ўсе асобы, якія апублікавалі літаратурныя ці  публіцыстычныя публікацыі на беларускай мове дастатковыя для таго, каб  патрапіць у энцыклапедычныя выданні.

Усяго па вынікам аналізу матэрыялаў з біяграфічнымі і бібліяграфічнымі дадзенымі намі быў складзены спіс з 98  асобаў, якія так ці інакш пакінулі свой след у літаратурнай і  культурнай гісторыі Беларусі. Спіс дзеячоў дастаткова вялікі, што, на  нашу думку, дае магчымасць фіксацыі надіндывідуальных тэндэнцый.

Асноўныя параметры аналізу.  Як ужо адзначалася вышэй, паўставанне беларускага руху было  шматузроўневым працэсам, які меў свае сацыяльныя, дэмаграфічныя і  тэрытарыяльныя вымярэнні. Гэтыя вымярэнні мы будзем фіксаваць праз  наступны завершаны набор параметраў. Тэрытарыяльнае вымярэнне  будзе фіксавацца праз разгляд месца нараджэння і месца смерці  удзельнікаў культурнага руху. Мяркуецца, што гэта дазволіць нам  вызначыць тэрытарыяльную аснову беларускага нацыянальнага руху, а  таксама уплыў удзелу ў паўставанні руху на пэўную жыццёвую траекторыю.  Пад дэмаграфічным вымярэннем мы маем набор наступных параметраў: год нараджэння, узрост далучэння да культурнага руху, працягласць жыцця і час смерці. Пад сацыяльным вымярэннем  у межах даследавання маецца на ўвазе: сацыяльнае паходжанне, адукацыя,  абраная прафесія і прычына (абставіны) смерці. Такім чынам, мы маем 10  параметраў, якія, на нашу думку, дапамогуць значна больш глыбока  зразумець прыроду і абставіны беларускага нацыятварэння напрыканцы ХІХ –  пачатку ХХ стст.

На  семінары плануецца прэзентацыя і абмеркаванне атрыманых вынікаў.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Па дадатковую інфармацыю пра месца     правядзення звяртайцеся на info@palityka.org.

Пасля выбараў, напярэдадні крызісу – аналітыка і прагнозы ад “Беларускага штогодніка – 2010”
Белорусский ежегодник. Сборник обзорных и аналитических материалов по развитию ситуации в Республике Беларусь. - Минск, 2010. - 438 с. / сост. и ред. А. Паньковский, В. Костюгова.

Агляд падрыхтаваны супрацоўнікам Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Таццянай Чыжовай

Сёлета выйшаў трэці штогадовы зборнік Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) і сайта экспертнай супольнасці «Наше мнение» -  Белорусский ежегодник-2010. У 30 артыкулах прадстаўлены вынікі аналізу палітычных, сацыяльных, культурных і эканамічных працэсаў у Беларусі за 2010 год, акрэслены асноўныя тэндэнцыі развіцця сітуацыі ўнутры краіны, яе пазіцыі на знешнім палітычным і эканамічным полі.

Як і ў двух папярэдніх зборніках (за 2008 і 2009 гг.), артыкулы дадзенага выдання згрупаваныя па такіх базавых раздзелах, як “Дзяржава”, “Знешняя палітыка”, “Грамадства”, “Эканоміка”. Акрамя гэтага, у выданні 2010 года дадаткова быў уведзены раздзел “Выбары”. Зрэшты, ён змяшчае толькі два артыкулы, але сама тэма прэзідэнцкіх выбараў (асабліва - падзей 19 снежня 2010 года) і іх палітычных і эканамічных наступстваў выступае адной са скразных і так ці інакш закранаецца ў бальшыні тэкстаў. Сярод іншых вядучых скразных тэм можна вылучыць такія, як: працэсы лібералізацыі, эканамічныя праблемы Беларусі і стратэгіі ўлады па іх вырашэнні, чыннік знешніх стасункаў ва ўнутранай палітыцы і адваротны чыннік - пацяплення альбо “замарожвання” знешніх стасункаў у залежнасці ад дзеянняў беларускіх улад на нацыянальным узроўні.

У раздзеле “Дзяржава”, закранаюцца такія аспекты ўнутранай палітыкі як праца сілавых ведамстваў, Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета міністраў, асаблівасці функцыянавання заканадаўчай і мясцовай уладаў, падымаецца праблема мадэрнізацыі вайсковых ўзбраенняў. Збольшага канстатуюцца тэндэнцыі, якія даўно сталі звычайнымі для беларускай улады - яе цэнтраімклівая накіраванасць, канцэнтрацыя большасці рычагоў беларускай палітыкі вакол Адміністрацыі Прэзідэнта пры ўсё большым дэкаратыўным характары парламента, памяньшэнне ролі  прэм’ера і Саўміна ў кіраванні эканомікай, улад і г.д. Прытым, нягледзячы на гэткую цэнтралізацыю ўлады, адначасова паўстае супрацьлеглая тэндэнцыя - адсутнасць узгодненасці ў дзеяннях дзяржструктур, што, на думку ўкладальнікаў зборніка, сведчыць аб крызісе кіравання ў Беларусі (с.7).

У двух артыкулах зборніка з раздзела “Выбары” разглядаюцца тактыкі ўлады і апазіцыі ў перадвыбарчы перыяд і ў дзень выбараў (с.61-73), а таксама даецца ацэнка настроям і палітычным прыхільнасцям электарата, канстатуецца прызнанне расколу ў беларускім грамадстве на афіцыйным узроўні (с. 74-82). У ацэнках прайшоўшых прэзідэнцкіх выбараў дамінуе адсутнасць здзіўлення хадой і вынікам электаральнага працэсу, але сцэнар дзеянняў улады падчас масавай акцыі 19 снежня 2010 года прызнаецца цалкам неспадзяваным і нематываваным. Як адзначалася вышэй, большасць аўтараў зборніка так ці інакш закранулі сітуацыю вакол падзей у Менску ў дзень выбараў і выказаліся на тэму іх негатыўных наступстваў.

Аналіз міжнародных стасункаў Беларусі, які прадстаўлены ў раздзеле “Знешняя палітыка”, радуе сваёй “шматвектарнасцю”. У асобных артыкулах закранаюцца ці не ўсе напрамкі ўзаемаадносін Беларусі. На першым месцы стаіць пытанне эканамічных стасункаў і практычных выгод для Беларусі ў ад тых ці іншых хаўруснікаў, на другім - імідж нашай краіны ў вачах заходніх суседзяў, яго залежнасць ад стасункаў улады і апазіцыі, а таксама і звязаныя з гэтым іміджам канкрэтныя матэрыяльныя набыткі і страты беларускай эканомікі напярэдадні крызісу. Асобнымі цікавымі тэмамі з’яўляюцца рэгіянальнае супрацоўніцтва Беларусі і краін Усходняй Еўропы (у тым ліку - у звязку з праграмай Усходняга партнёрства).

Раздзел “Грамадства” - самы вялікі па аб’ёме (больш за 200 старонак) і найбольш разнародны па змесце. Сярод вядучых тэм раздзела:

1) беларускія НПО - еўрапейскае супрацоўніцтва, роля грамадзянскіх ініцыятыў падчас выбарчай кампаніі (мабілізацыйная кампанія, інтэрнэт-актыўнасць, акты салідарнасці з палітвязнямі), рэлігійныя аб’яднанні ў Беларусі;

2) палітычныя партыі Беларусі - прававыя умовы, тактычныя рашэнні падчас выбараў, ступень удзелу ў выбарах і праявы актыўнасці пасля іх;

3) беларускія СМІ і сацыяльныя медыя;

4) культурная і адукацыйная палітыка беларускай дзяржавы (адукацыя, навука, культура, спорт).

Канстатуецца далейшая эскалацыя канфлікту паміж дзяржавай і нефармальным грамадскім сектарам, звязаная як з пагаршэннем прававых умоў для іх існавання, так і з узмацненнем  рэпрэсіўных захадаў у дачыненні да грамадскіх актывістаў і журналістаў, з узрастаннем дзяржаўнага кантролю над усімі бакамі грамадскага жыцця і яго цалкам верагоднай экспансіі ў прыватны свет (праз адсочванне інтэрнэт-актыўнасці). Роля дзяржавы ў культурна-адукацыйнай палітыцы ацэньваецца збольшага як негатыўная (бюракратызацыя, узмацненне кантролю пры адсутнасці наспелых зменаў).

Раздзел “Эканоміка” таксама адрозніваецца тэматычнай разнастайнасцю. У ім ахопліваюцца такія тэмы, як: беларускія макраэканамічныя паказнікі (канстатуецца “надзмуванне” ВУП у 2010 пасля крызіснага 2009 года), аналізуецца стан айчыннай прамысловасці, ацэньваецца узровень дабрабыту насельніцтва, закранаецца праблема знешняга гандлю (звыклае адмоўнае сальда гандлёвага балансу), разглядаецца фінансавая палітыка, праводзіцца аналіз валютнага рынку і банкаўскага сектару краіны і г.д.

Апошні “Беларускі штогоднік” атрымаўся крыху большым па аб’ёме за аналагічны зборнік 2009 года дзякуючы надрукаванаму напрыканцы кнігі дадатку “BISS Trends” - штоквартальнага аналізу, прысвечанага “ацэнцы найістотных палітычных, эканамічных, сацыяльных, знешнепалітычных і культурных тэндэнцый сучаснай Беларусі” (с.366). У зборніку 2010 года прадстаўленыя 5 адпаведных выпускаў.

Сярод апошніх значных трэндаў называюцца наступныя: кропкавая прыватызацыя прадпрыемстваў на фоне заяў аб “эканамічнай лібералізацыі”, спробы наладзіць стасункі з ЕС, супрацоўніцтва з МВФ, па-ранейшаму супярэчлівыя адносіны з Расіяй, пошук шляхоў “прымірэння” з грамадзянскай супольнасцю шляхам зніжэння ўзроўню рэпрэсій (але пры гэтым цалкам верагоднай бачыцца “ліквідацыя непажаданых для ўлад НДА і палітычных партый, стварэння перашкодаў для іх дзейнасці” - с. 426), “зачыстка” ландшафту нефармальнай беларускай культуры пры дэманстратыўнай кропкавай беларусізацыі. Як бачна, прадказанні атрымаліся даволі асцярожныя (а ў асобных выпадках - супярэчлівыя). Спраўдзіліся некаторыя з іх (акрамя прагнозаў адносна знешнепалітычных адносін, супрацы з МВФ і “прымірэння” з грамадзянскай супольнасцю).

У цэлым “Беларускі штогоднік” за 2010 г. можна ахарактарызаваць як інфарматыўны, шматстайны - прэтэндуючы на усеахопны аналіз беларускай рэчаіснасці. Тэксты, змешчаныя ў ім, збольшага вытрымліваюць пэўную планку якасці, хаця адрозненні ў глыбіні прадстаўленай аналітыкі непазбежныя. У прыватнасці, хапае артыкулаў, дзе прыводзяцца шмат цікавых фактаў, на падставе якіх будуюцца аўтарскія высновы, але пры гэтым выказаныя сцверджанні зусім не падмацоўваюцца крыніцамі інфармацыі. Такім чынам, частка тэкстаў набывае характар хутчэй публіцыстычны, чым экспертна-аналітычны - іх цікава чытаць, але наўрад ці на іх мэтазгодна спасылацца.

Агульным месцам шмат якіх артыкулаў зборніка выступае выказванне пра неабходнасць “рэформ” (найперш эканамічных рэформ), але пры гэтым застаецца незразумелым, што стаіць за дадзеным словам для кожнага аўтара. Такое абстрактнае стаўленне да рэформаў, у прынцыпе, уласціва ці не ўсёй беларускай незалежнай журналістыцы, але выглядае непажаданым у навукова-аналітычных тэкстах. Выданне можа быць карысным для даследчыкаў сучаснай Беларусі, журналістаў, грамадскіх і палітычных актывістаў, замежнікаў, якія цікавяцца беларускай праблематыкай, а таксама для навучэнцаў ВНУ ў галіне сацыяльных навук.

Ідэя сучаснай Літвы
Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” ў супрацоўніцтве з Амбасадай  Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусі, а таксама прадстаўнікамі літоўскай акадэмічнай супольнасці пачынае працу над выданнем “Анталогіі літоўскай палітычнай думкі канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя” на беларускай мове.

Плануецца, што ў анталогію ўвойдуць тэксты найбольш значных прадстаўнікоў літоўскага палітычнага і культурнага руху, якія у канцэнтраванай форме фармулююць  ідэю літоўскай нацыі, дзяржаўнасці, культуры і гісторыі, а таксама адлюстроўваюць мэты і стратэгію літоўскага “адраджэння” (atgimimas).

Анталогія дазволіць беларускаму чытачу больш глыбока зразумець гісторыю і культуру Літвы, ідэю сучаснай літоўскай дзяржаўнасці, а таксама адкрые шырокія магчымасці для параўнання інтэлектуальнай гісторыі беларускага і літоўскага руху.

Выхад анталогіі запланаваны на вясну 2012 года.

Калі Вы маеце ідэі і прапановы, калі ласка, дасылайце іх на адрас: info@palityka.org