Рэцэнзаванне кніг

ahlady

Адсутнасць сістэмнага рэцэнзавання навуковых і аналітычных выданняў неаднаразова адзначалася беларускімі інтэлектуаламі і аналітыкамі. Рэцэнзаванне ў дзяржаўных выданнях функцыянуе ў форме рытуалу. Гэту сітуацыю ў некаторай ступені выпраўляюць незалежныя інфармацыйныя рэсурсы, тым не менш, большасць кніг і артыкулаў застаюцца нерэцэнзаванымі. Тое ж датычыць і прац пра Беларусь, што выходзяць за межамі краіны.
У сувязі з гэтым з Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» запусціў у 2011 годзе праект «Кніжны агляд», які ажыццяўляецца ў форме публікацыі на сайце www.palityka.org кароткіх крытычных рэцэнзій з пазначэннем асноўных перавагаў і недахопаў выдання. Для найбольш значных выданняў будуць рыхтавацца разгорнутыя рэцэнзіі ў часопісе «Палітычная сфера».

Асноўная ўвага пры рэцэнзаванні будзе надавацца беларускім выданням (даследчыя, аналітычныя, інтэлектуальныя), а таксама выданням пра Беларусь і рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы незалежна ад мовы і краіны выхаду. Тэматычныя прыярытэты: палітыка, культура, гісторыя, грамадства. Як правіла, рэцэнзуюцца выданні, не старэйшыя за два гады.