Сацыяльная і палітычная структура беларускай эліты

3 лютага 2010 г., а 18- й гадзіне, на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае паседжанне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: Сацыяльная і палітычная структура беларускай эліты”. Дакладчык: Андрэй Казакевіч, апанент: Дзяніс Мельянцоў.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Па дадатковую інфармацыю пра месца правядзення звяртайцеся на info@palityka.org.

Тэзісы дакладу:

1. Даследаванне беларускай палітычнай эліты мае пэўныя складанасці. Пры вызначэнні кола людзей (пасадаў), якіх варта адносіць да эліты, праблемаў з’яўляецца неадпаведнасць рэальных і фармальных паўнамоцтваў (функцыяў). У той ці іншай ступені гэта характэрна для ўсіх палітычных сістэм, але ў Беларусі прадстаўляе істотную даследчую праблему. Найбольш паказальны прыклад – палітычны статус Парламенту.

2. Уласцівасцю беларускай эліты з’яўляецца адсутнасць ці слабая інстытуцыялізацыя цэнтраў улады па-за межамі дзяржаўных органаў.

3. Непразрыстасць эліты па многім параметрам. У прыватнасці, складанасць пошуку інфармацыі пры выкарыстанні адкрытых крыніцаў. Гэта звязана, па ўсёй бачнасці, не з замоўчваннем, але адсутнасцю попыту на такую інфармацыю, вузкасцю інфармацыйнага рынку і інфраструктуры альтэрнатыўных СМІ, адносна нізкай цікавасцю да дэталяў беларускай палітыкі.

4. Пры аналізе дзяржаўных структураў можна вылучыць 500-550 пасадаў, якія можна аднесці да беларускай палітычнай эліты. Унутры гэтае кола існуе значнай дыферэнцыяцыяй па перыметры палітычнай уплывовасці, а таксама функцыям.

5. Метады аналізу. Асноўныя даступныя метады: аналіз біяграфій і аналіз перамяшчэнняў. Практычнае значэнне (магчымасць сабраць інфармацыю, карысць для інфармацыі для палітычнага аналізу) мае аналіз такіх параметраў: пол, узрост, месца нараджэння, адукацыя, кар’ера. Найбольш значны параметр – аналіз кар’еры.

6. Разгляд папярэдніх вынікаў аналізу сацыяльнай і палітычнай структуры беларускай палітычай эліты.


Check Also

Восьмы Кангрэс пераносіцца на 2019 год

Пасля працяглага працэсу кансультацый і падрыхтоўчых захадаў Арганізацыйны камітэт вымушаны аб’явіць, што Міжнародны Кангрэс даследчыкаў ...

Яндекс.Метрика