Праграма даследавання масавай актыўнасці ў Беларусі

27 студзеня, а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае паседжанне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: Праграма даследавання масавай актыўнасці ў Беларусі”. Дакладчык: Андрэй Ягораў, апанент: Андрэй Казакевіч.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Па дадатковую інфармацыю пра месца правядзення звяртайцеся на [email protected]

Тэзісы дакладу:

Мэта:

На аснове шырокага спектру фактычнае інфармацыі скласці цэласнае ўяўленне пра феномен вулічных акцый як з’явы палітычнага жыцця Беларусі. Вызначыць фактары вулічнае актыўнасці, асаблівасці акцый у розныя гістарычныя перыяды, іх палітычны, культурны і сацыяльны кантэкст.

Праграма даследавання:

  1. Вызначэнне панятку акцыі. Класіфікацыя акцый.
  2. Вызначэнне спісу масавых акцый за 1990 – 2009 гг.
  3. Збор інфармацыі пра масавыя акцый па вызначаным параметрам (гл. ніжэй).
  4. Аналіз сабранага матэрыялу. Аналіз асобных параметраў за 1990 – 2009 гг., комплексны аналіз па перыядам (гл. ніжэй), карэляцыі паміж параметрамі, фактарны аналіз і г.д.
  5. Агульная характарыстыка астатніх (не масавых) акцый.

Параметры аналізу масавых акцый:

  1. Геаграфія акцый (у межах Беларусі).
  2. Колькасць удзельнікаў у акцыях пратэсту. Колькасць удзельнікаў у асобнай акцыі. Колькасць удзельнікаў за пэўны перыяд: месяць, квартал, паўгоддзе і г. д.
  3. Калектыўныя ўдзельнікі акцый (партыі, арганізацыі, інстытуцыі);
  4. Частата акцый. Частата акцый за асобныя перыяды: месяц, квартал, паўгоддзе год і г. д.
  5. Арганізатары акцый (фізічныя асобы, інстытуцыі, арганізацыі). Праверка на наяўнасць тэндэнцый у змене гэтага параметра (праз карэляцыі і параўнанне перыядаў).
  6. Геаграфія акцый (у межах населенага пункту): маршруты, лакалізацыя. “Дазволеныя” і “недазволеныя” маршруты. Праверка на наяўнасць тэндэнцый у змене гэтага параметра (праз карэляцыі і параўнанне перыядаў).
  7. Заяўленая нагода акцый. Праверка на наяўнасць тэндэнцый у змене гэтага параметра (праз карэляцыі і параўнанне перыядаў).
  8. Лозунгі і мэты акцый (з пазіцыі арганізатараў). Праверка на наяўнасць тэндэнцый у змене гэтага параметра (праз карэляцыі і параўнанне перыядаў).
  9. Аналіз друкаванае прадукцыі, звязанай з акцыямі (іх падрыхтоўкай).
  10. Грамадскі і палітычны ўплыў акцый (калі фіксуецца). Грамадскі і палітычны ўплыў асобнае акцыі, акцый за пэўны перыяд: квартал, паўгоддзе і г. д.
  11. Адлюстраванне акцый у СМІ.
  12. Тэхніка акцый (наглядная агітацыя, сімволіка, канцэрты і г. д.).
  13. Гвалт падчас акцый пратэсту.
  14. Рэпрэсіўныя захады пасля акцый.

Папярэдняя перыядызацыя:

  1. 1990 – 1996 гг.
  2. 1996 – 2000 гг.
  3. 2001 – 2009 гг.

    Check Also

    Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

    Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...