CfP: Канферэнцыя “Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе” (26-27 траўня 2017 г.)

2016-konfaІнстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва)

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі

Польскі Інстытут у Мінску

Беларускі Калегіум

Інстытут ВКЛ (Літва)

Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)

Інстытут гісторыі Літвы 

VІ-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера”

Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе

Дата правядзення: 26-27 траўня 2017 года

Заяўкі прымаюцца да 01.04.2017

Свет за апошнія пяць-дзесяць гадоў істотна змяніўся. Змены закранулі не толькі фінансавыя плыні і арганізацыю эканомікі, але і прывялі да пераацэнкі палітычных каштоўнасцяў, паставілі новыя выклікі перад дэмакратыяй як ідэяй і палітычнай мадэллю. Набылі новую сілу дыскусіі пра заняпад, дэвальвацыю, крызіс і нават канец дэмакратыі, якія сілкуюцца ростам скептычнага і падазронага стаўлення да палітычнага істэблішменту, узмацненнем папулізму, правага і левага радыкалізму, рэлігійнага фундаменталізму. У больш памяркоўных праявах робяцца спробы пераасэнсаваць эвалюцыю дэмакратыі, выпрацаваць і стабілізаваць новую дэмакратычную мадэль.

Устойлівасць дэмакратыі была пастаўленая пад пытанне нават у краінах Еўрапейскага саюза і ЗША. Акрамя гэтага, увага да правоў чалавека і дэмакратыі значна знізілася пры вызначэнні знешняй палітыкі. За ўсходнімі межамі ЕС рост скепсісу да дэмакратычнага ладу і каштоўнасцяў становіцца асабліва відавочным. У адных краінах, такіх як Расія, Арменія, і Казахстан, назіраецца відавочны рост аўтарытарных тэндэнцый. Спробы дэмакратычных пераменаў і еўраінтэграцыі Украіны, Малдовы і Грузіі не прывялі да відавочнага поспеху, што пацягнула за сабой рост апатыі і недаверу ў шырокіх пластах грамадства. На гэтым фоне крыху выбіваецца Беларусь, дзе з 2014 года адбываецца паступовая лібералізацыя, але пакуль цяжка сказаць, наколькі гэтая тэндэнцыя будзе ўстойлівай.

У рамках канферэнцыі плануецца паставіць наступныя пытанні: Якія асноўныя выклікі і перспектывы дэмакратыі ва Усходняй Еўропе? Ці змяняецца разуменне дэмакратыі ў сучасным свеце, ці можна казаць пра тое, што выпрацоўваецца новая мадэль дэмакратыі? Ці можна казаць пра палітычную дэвальвацыю дэмакратыі? Ці працягваюць правы чалавека і дэмакратыя займаць важнае месца ў знешняй палітыцы заходніх дзяржаў?

Тэматычныя блокі:

  1. Развіццё палітычных сістэм Усходняй Еўропы: асноўныя тэндэнцыі і выклікі.
  2. Папулізм, правы і левы радыкалізм, рэлігійны фундаменталізм у сучаснай Еўропе.
  3. Беларускі досвед частковай дэмакратызацыі і лібералізацыя пасля 2014 года і яе перспектывы.
  4. Выклікі і перспектывы дэмакратыі, сучасная дэмакратычная мадэль Польшчы, Літвы і іншых усходнееўрапейскіх краінаў ЕС.
  5. Еўраінтэграцыя і дэмакратыя ў эпоху еўраскептыцызму: досвед Малдовы, Украіны, Грузіі.
  6. Аўтарытарныя і дэмакратычныя тэндэнцыі ў сучаснай Расіі.
  7. Дэмакратыя, правы чалавека і змена прыярытэтаў ЕС, ЗША і міжнародных арганізацый.
  8. Дэмакратыя і гістарычная палітыка, маніпуляванне мінулым і памяццю ва Усходняй Еўропе.

Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская, польская, украінская.

Для падачы заяўкі на ўдзел у канферэнцыі запоўніце форму рэгістрацыі.

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...