Публічная дыскусія “Палітычная навука як праблема: лёсы і траекторыі ў сучаснай Беларусі” 21 верасня 2016, 17.00-19.00

21 верасня ў межах “Тыдня беларускага мыслення” пройдзе дыскусія, арганізаваная Беларускім калегіумам і Інстытутам “Палітычная сфера”:

“Палітычная навука як праблема: лёсы і траекторыі ў сучаснай Беларусі”.

Удзельнікі: Андрэй Казакевіч, Андрэй Ягораў, Юры Чавусаў, Аляксандр Філіпаў.

У інстытуцыялізаванай форме палітычная навука мае 25-ці гадовы досьвед развіцця, якія патрабуе свайго асэнсавання. Дыскусія мае на мэце паставіць наступныя пытанні:

  • Што такое паліталогія ў сучаснай Беларусі?
  • Якія ідэі і матывы рухаюць яе развіццё?
  • Наколькі даследаванне палітыкі акадэмічны, а на колькі палітычны феномен?
  • І, нарэшце: ці мае беларуская палітычная навука дасягненні, і якія інтэлектуальныя плыні вызначаць яе развіццё ў будучыні?

Месца правядзення: пр-т Машэрава, 9 (“Корпус 8”).

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...