Набор Беларускага Калегіюму на 2015-2016 гг.

BK

Беларускі Калегіюм

Аб’яўляе чарговы надор на дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях: 

Найноўшая гісторыя

Філязофія/літаратура

Еўрапейскі саюз: палітыка, грамадства, культура

Журналістыка: падставовы курс 

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. 

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Навучаньне ў БК – бясплатнае.

Пачатак заняткаў з канца кастрычніка 2015 г. 

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2015 г. 

Прыём на навучанне ажыцяўляецца па вынікам сумоўя. Для запрашэння на сумоўе неабходна запоўніць анкету.

Адказы на асноўныя пытанні звязаныя з паступленнем і навучаннем можна паглядзець тут. 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз info@belcollegium,org, facebook.com/belcollegium на сайце Беларускага Калегіюму.

Check Also

Восьмы Кангрэс пераносіцца на 2019 год

Пасля працяглага працэсу кансультацый і падрыхтоўчых захадаў Арганізацыйны камітэт вымушаны аб’явіць, што Міжнародны Кангрэс даследчыкаў ...

Яндекс.Метрика