Нацыя як практычная катэгорыя ад “тэорыі нацыяналізму”. Частка 2

Трэцяе паседжанне даследчага семінару “Праекты нацыі: Беларусь – Украіна, 1990-2008” пры Цэнтры палітычнага аналізу “Палітычныя сфера”. Семінар мае адбыцца 12  лістапада 2008 г. а 19-й гадзіне на падворку ЦСІ. Дакладчык: Андрэй Казакевіч

Тэорыя нацыяналізму, якая з адпаведнымі аўтарамі, тэкстамі і схемамі стала акадэмічным канонам для сацыяльных даследчыкаў рэгіёну на пачатку 2000-х, трывала ўвайшла ў навуковы зварот і нават навучальныя праграмы. Трыманне “канону” з’яўляецца абавязковым для дэманстрацыі акадэмічнае кампетэнцыі даследчыка (выкладчыка), хаця канцэптуальна канон і не з’яўляецца інтэграваным.

Тым не менш, некаторыя агульнапрынятыя схемы (ці дакладнае кананічнае і, часта, не крытычнае ўспрыманне гэтых схемаў) маюць асобныя дапушчэнні і абмежаванні, якія патрабуюць свайго пазначэння.

Мэта семінару – пазначыць гэтыя дапушчэнні і абмежаванні, а таксама ажыццявіць рэдукцыю катэгорыі “нацыя” што, на нашу думку, з’яўляецца істотным для пачатку практычнага даследавання нацыянальных праектаў у Беларусі і Ўкраіне.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на [email protected]

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...