Завершаны збор заявак на ўдзел у V Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі

Скончылася рэгістрацыя выступоўцаў на V Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 2-4 кастрычніка 2015 года ў Коўна (Літва).

Нягледзячы на больш строгія патрабавані для ўдзельнікаў, цікавасць да Кангрэсу павялічваецца. Сёлета арганізацыйны камітэт атрымаў рэкордную колькасць анкет – больш за 530 – ад патэнцыйных удзельнікаў з 20 краін свету.

У першай палове чэрвеня эксперты-арганізатары секцый і прадстаўнікі арганізацыйнага камітэту правядуць ацэнку і адбор заявак на ўдзел.

Тымчасам рэгістрацыя гасцей і журналістаў працягваецца.

Заяўку для ўдзелу ў Кангрэса ў якасці госця можна падаць тут: https://palityka.wufoo.eu/forms/application-form-for-guests-and-others/

Рэгістрацыя прадстаўнікоў СМІ адбываецца тут: https://palityka.wufoo.eu/forms/application-form-for-media/

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...