Дыскусія “Ці паўплывалі нацыянальна-культурныя рухі 1980-х гадоў на ўтварэнне незалежнай Беларусі?” 16 мая

afisha_nov16 траўня Беларускі Калегіум запрашае на дыскусію “Ці паўплывалі нацыянальна-культурныя рухі 1980-х гадоў на ўтварэнне незалежнай Беларусі?

У межах 4-й Мінскай міжнароднай канферэнцыі Інстытута “Палітычная сфера” пад назвай “Па-за савецкім канонам: палітычны супраціў, акадэмічная і мастацкая аўтаномія ў познесавецкі перыяд (1960-80-я гг.)” адбудзецца дыскусія, прысвечана ўплыву нацыянальна-культурных рухаў 1980-х гадоў на ўтварэнне незалежнай дыскусіі.

Звычайна распад Савецкага Саюза звязваюць з крызісам агульнадзяржаўнай сістэмы, стратай манапалістычнага кантролю камуністычнай партыі над палітычнымі і грамадскімі працэсамі. Але, безумоўна, у значнай ступені да гэтага спрычыніліся і грамадскія рухі, якія выступалі пад нацыяльна-культурнымі патрабаваннямі. У ходзе дадзенай дыскусіі плануецца абмеркаваць, якім чынам мы зараз можам вызначыць месца ініцыятыў падобнага кшталту ў станаўленні незалежнай Беларусі.

Удзельнікі дыскусіі – Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Ірына Дубянецкая, Андрэй Казакевіч.

Дыскусія адбудзецца 16 траўня, а 14.00, у галерэі “Ў”, пр. Незалежнасці 37а.

Уваход вольны!

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...