Прыём заявак на стварэнне секцый (панэляў) у межах V-ага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі — да 15.03.2015

Шаноўнае спадарства!

Нагадваем вам, што 15 сакавіка 2015 г. скончваецца прыём заявак на стварэнне секцый (панэляў) у межах V-ага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Кангрэс адбудзецца 2-4 кастрычніка 2015 года ў Коўна (Літва). 

Для падачы заяўкі неабходна запоўніць анлайн-форму: https://palityka.wufoo.eu/forms/call-for-panels-2015/

Больш падрабязней пра збор заявак на стварэнне секцый (панэляў)

Таксама нагадваем Вам, што Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі працягвае збор намінацый для Прэміі за найлепшую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін, якія былі надрукаваныя ў 2013-2014 гадах.

Прапановы можна падаць на адрас [email protected] да 15 красавіка 2015 года. Дэталёвае апісанне правілаў і патрабаванняў гл. тут: premija_rules_2015.pdf.

Больш падрабязней пра Прэмію Кангрэса.

 

icbs.palityka.org

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...