Беларускі калегіюм: дыскусія “Літаратура пасля літаратуры. Канец прыгожага пісьменства?” 15.02.2015

BK-Vershy

15 лютага ў межах фэстывалю “Вершы на асфальце” Беларускі калегіюм прадстаўляе дыскусію “Літаратура пасля літаратуры. Канец прыгожага пісьменства?”

Пісьменьнік: мысьляр альбо шоўмэн? Сеткавая культура: хаўтуры чытанкі ці інкубатар тэкстаў? Літаратурнасьць: хвароба сьвядомасьці ці знак якасьці? Сэрыяльнасьць – новая гульня ці канвейер пустэчы? Чытач: падлажвацца ці выхоўваць?

А таксама ўсё тое, што вы хацелі даведацца пра дэвальвацыю герояў, разумнікаў ў гіпэрмаркеце, вербальны дэкаданс, белетрызацыю сьвядомасьці, гандаль аўтэнтычнасьцю і філязофскі стрыптыз, але не ведалі ў каго запытацца.

Дыскутуюць: Валянцін Акудовіч, Максім Жбанкоў, Андрэй Хадановіч, Юры Завадскі (Украіна), Сяргей Цімафееў (Латвія). Мадэруе Ірына Дубянецкая.

Пачатак а 13.30.

Дыскусія пройдзе ў галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага 57; ст.м. Міхалова)

Уваход вольны.

Check Also

Восьмы Кангрэс пераносіцца на 2019 год

Пасля працяглага працэсу кансультацый і падрыхтоўчых захадаў Арганізацыйны камітэт вымушаны аб’явіць, што Міжнародны Кангрэс даследчыкаў ...

Яндекс.Метрика