Пяты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 2-4 кастрычніка 2015 года

ICBS-Logo

Абвешчаныя даты правядзення Пятага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Найбуйнейшая беларуская акадэмічная падзея адбудзецца 2-4 кастрычніка 2015 года. Традыцыйна на Кангрэс збяруцца каля 400 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і замежжа, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама адбудзецца наданне чарговай Прэміі за найлепшую навуковую публікацыю ў 2013-2014 гадах.

Заяўкі на арганізацыю панэляў і секцыяў у межах Пятага Кангрэса прымаюцца да 15 сакавіка.

Кнігі і артыкулы можна намінаваць на прэмію да 15 красавіка.

І, нарэшце, індывідуальныя заяўкі для ўдзелу ў Кангрэсе можна будзе падаваць да 18 траўня.

Уся дадатковая тэхнічная інфармацыя з’явіцца ў бліжэйшы час. Сачыце за навінамі!

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на пошту Кангрэса: icbs @ palityka.org

http://icbs.palityka.org/news-by/v-mizhnarodny-kangres/

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...