Беларускі калегіюм. Праграма аддзялення “Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура” (тэрмін падачы – да 8 снежня 2014 г.)

Снимок

Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура

Навучальная праграма

Тэрмін падачы заявак – да 8 снежня 2014 года

 

Беларускі калегіюм у партнёрстве з Інстытутам “Палітычная сфера” (Беларусь), грамадскімі аб’яднаннямі “Ліберальны клуб” і “Еўрапейскі клуб” (Беларусь), Універсітэтам Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытутам ВКЛ (Літва) абвяшчае набор на новую адукацыйную праграму “Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура”. Праграма прадугледжвае выкладанне асноваў сучаснай еўрапейскай палітыкі, эканомікі і культуры. Заняткі праводзяць вядучыя беларускія спецыялісты ў гэтай галіне. Апроч лекцыяў і семінараў, праграма ўключае майстар-класы, практычныя заняткі і летнюю школу.

 

Заняткі будуць праходзіць з 14 студзеня па 31 траўня 2015 года (штосераду з 18.30 да 21.30)

Летняя школа праграмы пройдзе ў чэрвені 2015 года.

 

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў атрыманні новых ведаў пра Еўрапейскі саюз. Прыярытэт надаецца студэнтам старэйшых курсаў і асобам з вышэйшай адукацыяй ва ўзросце да 30 гадоў.

 

Праграма “Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура” арыентаваная на засваенне сучасных ведаў і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублюе існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных навучальных установаў.

 

Сертыфікат Калегіюму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

 

Навучаньне ў Калегіюме – бясплатнае.

 

Набор навучэнцаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове і базуецца на выніках сумоўя. Каб атрымаць запрашэнне на сумоўе, неабходна:

  1. Запоўніць анкету
  2. Напісаць матывацыйны лісті прымацаваць да анкеты

 

У матывацыйным лісце вы мусіце апісаць ўласны досвед вывучэння еўрапейскай праблематыкі, матывацыю паступлення на праграму, планы далейшай прафесійнай кар’еры, а таксама ролю навучання ў Беларускім калегіюме ў вашым далейшым жыцці. Памер матывацыйнага ліста – каля 0,5–1 старонкі.

 

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на kalehium@gmail.com

 

Асноўныя навучальныя курсы:

 

Уводзіны ў сучасную еўрапейскую палітыку (Андрэй Казакевіч, доктар палітычных навук, Інстытут “Палітычная сфера”); Уводзіны ў еўрапейскую інтэграцыю (Алесь Лагвінец, Вераніка Мазуркевіч, “Еўрапейскі клуб”); Усходняя палітыка Еўрапейскага саюза. Дачыненні ЕС і Беларусі (Яўген Прэйгерман, “Ліберальны клуб”); Еўропа і яе “іншыя”: культурнае памежжа і сутыкненне цывілізацый (Ігар Бабкоў, кандыдат філасофскіх навук,  Інстытут філасофіі НАН Беларусі); NATO (АПАД) і еўрапейская палітыка бяспекі (Вячаслаў Пазняк, кандыдат філасофскіх навук, ЕГУ); Палітыка памяці ў аб’яднанай Еўропе (Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук, Інстытут “Палітычная сфера”); Гісторыя і тэорыя дэмакратыі ў сучаснай Еўропе (Уладзімір Роўда, кандыдат філасофскіх навук); Палітыка ЕС ў дачыненні да краінаў Блізкага Ўсхода і Кітая (Аляксандр Філіпаў, кандыдат палітычных навук, Беларускі ўніверсітэт культуры і мастацтваў); Уводзіны ў эканоміку Еўрапейскага саюза (Антон Болтачка, “Ліберальны клуб”); Публічная палітыка Еўрапейскага саюза (Вадзім Смок, Інстытут “Палітычная сфера”); Еўрапейская медыя-прастора (Аляксей Крывалап, кандыдат культуралогіі, Інстытут “Палітычная сфера”); Еўрапейская і еўраатлантычная інтэграцыя (на прыкладзе краін Балтыі) (Андрэй Валодзькін, кандыдат гістарычных навук,  Інстытут гісторыі НАН Беларусі).

Check Also

Аб’яўленне збору публікацый на прэмію Кангрэса адкладаецца да 20 лютага 2019

Аб’яўленне збору намінацый намінацый на Прэмію за найлепшую навуковую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін ...

Яндекс.Метрика