Call for papers: Палітычная сфера №23, 2014

часопіс

 

Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”

Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага

Універсітэт Вітаўта Вялікага

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

ВКЛ: гістарыяграфія, ідэнтычнасць, права #23 2014

Тэрмін падання матэрыялаў: 15 красавіка 2014 года

Планаваны час выхаду: жнівень 2014

 “Палітычная сфера” – вядучае спецыялізаванае выданне па палітычных і сацыяльных навуках у Беларусі. Часопіс друкуе вынікі навуковых даследаванняў з розных галін палітычнай навукі і сумежных дысцыплін. Усе артыкулы часопіса праходзяць ананімнае акадэмічнае рэцэнзаванне. Адпаведнасць навуковым стандартам, а таксама эмпірычны ці тэарэтычны ўнёсак у разуменне палітыкі з’яўляюцца крытэрыямі для публікацыі. Выданне ўключанае ў шэраг міжнародных баз навуковых публікацый, у прыватнасці Central and Eastern European On-line Library, а таксама рэферуецца ў International Political Science Association (IPSA) Abstracts.

 

Часопіс выдаецца з  2001 года. 

Па выніках працы секцый  “Літва” і “Русь”: коды палітыкі, этнічнасці і канфесійнасці ў ВКЛ XIII-XVII стагоддзя” і “Грамадскія і прававыя традыцыі ВКЛ” у рамках ІІІ Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчаецца набор артыкулаў для тэматычнага нумара часопіса “Палітычная сфера”, які будзе прысвечаны гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Асноўныя тэматычны накірункі нумару:

  • Канцэпты “Літва” і “Русь” і іх гістарыяграфічная інтэрпрэтацыя
  • Рэлігійная і этнічная ідэнтычнасць у Сярэднявеччы і раннім Новым часе
  • Заканадаўства ВКЛ і яго рэалізацыя на практыцы
  • Судовая сістэма ВКЛ
  • Палітычныя і прававыя традыцыі ў ВКЛ

Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускайрускай, англійскай, а таксама польскай і ўкраінскай мовах. Артыкулы ў часопісе друкуюцца на беларускай і рускай мовах. Рэдакцыя самастойна ажыццяўляе пераклад.

Памер тэксту  20-35 тысяч знакаў. Да тэксту можна далучыць ілюстрацыі.

Правілы афармлення публікацыі глядзіце, калі ласка, тут: http://journal.palityka.org/wp-content/uploads/2010/12/PS_2013_rules_be.pdf

Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмай нумару.

У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі раней не друкаваўся ні ў выглядзе асобнага артыкула, ні як частка манаграфіі. Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне.    Кантактны адрас е-mail: [email protected]


IN ENGLISH>>>

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...