Міжнародная канферэнцыя: «Беларусізацыя. Ці можна завяршыць працэс інстытуцыянальнага будаўніцтва незалежнай дзяржавы?» дзяржавы?”. Рэгістрацыя – да 20 лістапада

Безымянный22 лістапада 2013 года ў Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя “Беларусізацыя. Ці можна завяршыць працэс інстытуцыянальнага будаўніцтва незалежнай дзяржавы?”.

Канферэнцыя арганізавана Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі (Беларусь) пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь” (Літва, Беларусь) і Фонду Генрыха Бёля (Германія). Мерапрыемства збярэ экспертаў па пытаннях трансфармацыйных працэсаў з Германіі, Польшчы, Украіны, Расіі і Беларусі.

Мэта мерапрыемства — абазначэнне прынцыповых праблем і паглыблення разумення прычын супраціву шэрагу постсавецкіх краін і народаў трансфармацыйным працэсам у XXI стагоддзі. Калі тэматыка леташняй міжнароднай канферэнцыі тычылася канцэптуальных, тэарэтычных і практычных пытанняў дэсаветызацыі, то ў гэтым годзе мы факусуем сваю ўвагу на праблемах завяршэння інстытуцыянальнага будаўніцтва незалежных дзяржаў. Для Беларусі гэты комплексны працэс фарміравання сучаснай нацыі, уключаючы станаўленне новых грамадскіх інстытутаў і інстытутаў дзяржавы, па традыцыі можна пазначыць тэрмінам “беларусізацыя”.

Рэгістрацыя – да 20 лістапада.

Глядзіце падрабязную інфармацыю тут: Запрашэнне да ўдзелу_ Канферэнцы.pdf

Праграма канферэнцыі

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...