Беларускі Калегіюм абвяшчае новы набор на навучаннне. Заяўкі прымаюцца па 25 верасня 2013 г.

Bel_Collegium

Беларускі Калегіюм абвяшчае новы набор на навучаннне. Заяўкі прымаюцца па 25 верасня 2013 г.  

Навучанне ў БК – бясплатнае.

Пачатак заняткаў з 28 кастрычніка 2013 г.

Беларускі Калегіюм

прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях:

  • журналістыка: падставовы курс (новая праграма)
  • найноўшая гісторыя (новая праграма)
  • філасофія/літаратура (новая праграма)

А таксама журналісцкія практыкумы (сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў)

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Падрабязную інфармацыю пра ўмовы паступлення можна знайсці тут.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

 

Беларускі Калегіюм паўстаў у лістападзе 1997 г. з ініцыятывы шэрагу няўрадавых беларускіх арганізацый і прыватных асобаў і, як адукацыйны праект, зрэалізоўваецца з 1 кастрычніка 1998 г.

Беларускі Калегіюм — форум для правядзення публічных лекцый і дыскусій, месца інтэлектуальнага і культурніцкага дыялогу, кантактаў і супрацоўніцтва з калегамі з сярэднеэўрапейскіх і заходніх краінаў.

Беларускі Калегіюм аб’ядноўвае навукоўцаў, журналістаў, людзей мастацтва і культуры, грамадзкіх асобаў з мэтай актуалізацыі шматкультурнай беларускай традыцыі і спрыяння дэмакратычным пераўтварэнням у беларускім грамадзтве ў кантэксце вызначальных каштоўнасцяў еўрапейскай цывілізацыі й агульнаеўрапейскіх працэсаў інтэграцыі.

Прынцыпы дзейнасці:

 заходне- і сярэднееўрапейскія культурніцкія практыкі ў ажыццяўленні навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў;

 сучасныя еўрапейскія навучальныя тэхналогіі;

 параўнальны навуковы і навучальны падыход; крытычнае мысленне і адукацыя, заангажаваныя ў беларускую культурную традыцыю і сучасную сытуацыю;

 каштоўнасці адкрытага і дэмакратычнага грамадзтва.

 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз kalehium@gmail.com

Check Also

Восьмы Кангрэс пераносіцца на 2019 год

Пасля працяглага працэсу кансультацый і падрыхтоўчых захадаў Арганізацыйны камітэт вымушаны аб’явіць, што Міжнародны Кангрэс даследчыкаў ...

Яндекс.Метрика