Call for papers: Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” – Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі #22, 2013 (спецыяльны нумар). Тэрмін падачы – да 20 верасня 2013

logo_palitykat

Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”

Лятучы ўніверсітэт

Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”

 

Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі

(спецыяльны нумар)

Тэрмін падання матэрыялаў:

20 верасня  2013 года

Планаваны час выхаду: канец 2013 года

“Палітычная сфера” – вядучае спецыялізаванае выданне па палітычных і сацыяльных навуках у Беларусі. Часопіс друкуе вынікі навуковых даследаванняў з розных галін палітычнай навукі і сумежных дысцыплін. Усе артыкулы часопіса праходзяць ананімнае акадэмічнае рэцэнзаванне. Адпаведнасць навуковым стандартам, а таксама эмпірычны ці тэарэтычны ўнёсак у разуменне палітыкі з’яўляюцца крытэрыямі для публікацыі. Выданне ўключанае ў шэраг міжнародных баз навуковых публікацый, у прыватнасці Central and Eastern European On-line Library, а таксама рэферуецца ў International Political Science Association (IPSA) Abstracts.

Часопіс выдаецца з  2001 года.

Асноўная тэма нумару –  інтэлектуальная сітуацыя ў Беларусі, вызначэнне этапаў яе фармавання, асноўных характарыстык, сучасных праблем і выклікаў, узаемасувязь інтэлектуальнай сітуацыі, стану акадэмічнай супольнасці і развіцця культуры, пазначэнне перспектыў, кропак найбольшага напружання і працы для сённяшняй інтэлектуальнай і акадэмічнай супольнасці.

 

Плануецца, што аснову спецыяльнага тэматычнага нумару “Палітычнай сферы” складуць матэрыялы канферэнцыі “Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі: абставіны і самавызначэнне мыслення”, якая адбылася ў Мінску 14-15 снежня 2012 г. Таксама мы запрашаем да публікацыі аўтараў, якія не бралі ўдзел у канферэнцыі, але гатовыя прадставіць артыкулы па аналізу інтэлектуальнай сітуацыі ў Беларусі і развіцця акадэмічнай супольнасці.

 

Што вызначае і з’яўляецца падставамі для нашых планаў, перспектыў, інтэлектуальных  і дзейнасных памкненняў? Праз якія канцэпты, паняткі і схемы мы апісваем і тлумачым сваю сітуацыю? У якім кірунку развіваецца інтэлектуальная і культурная прастора незалежнай Беларусі? Да чаго мы прыйшлі за 20 год? Якія магчымасці і перспектывы ўзнікаюць зараз? Ці можа акадэмічная і інтэлектуальная супольнасць зрабіць свой унёсак у разгортванне сітуацыі? У якім кірунку трэба рухацца?

Гэтыя пытанні патрабуюць рэфлексіі, аналізу, канцэптуальных і праграмных прапановаў.

 

Асноўная праблематыка нумару:

 

1. Інтэлектуальная сітуацыя – асноўныя характарыстыкі нашага часу

2. Праблемы і выклікі  сучаснага беларускага мыслення

3. Акадэмічная і інтэлектуальная супольнасць: пытанні камунікацыі і самастойнага развіцця

4. Сацыяльны і культурны кантэкст развіцця беларускага мыслення

 

Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускайрускай, англійскай мовах.

Артыкулы ў часопісе друкуюцца на беларускай і рускай мовах. Рэдакцыя самастойна ажыццяўляе пераклад.

У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі да таго не друкаваўся ні ў выглядзе асобнага артыкула, ні як частка манаграфіі.

Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне.    

Больш падрабязна пра патрабаванні і правілы афармлення глядзіце, калі ласка, тут:Palitycnaja_Sfera_2013_rules_be.

 

Матэрыялы для друку ў №22 прымаюцца да 20 верасня  2013 года.

 

Кантактны адрас е-mail: [email protected]

 

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...