Даследчы семінар 11 красавіка “Канцэпцыі нацыі і палітыкі ў БССР, другая палова 1980-х”

img46Даследчы семінар “Палітычнай сферы” дзейнічае для прафесійнай камунікацыі і абмену ідэямі ў сферы вывучэння палітыкі, удасканалення метадалогіі і стратэгіі аналізу палітычных працэсаў. На семінары праводзяцца прэзентацыі актуальных вынікаў палітычных, сацыяльных і эканамічных даследаванняў. План працы даследчага семінара “Палітычнай сферы” на першае паўгоддзе 2013 г.

Канцэпцыі нацыі і палітыкі ў БССР, другая палова 1980-х

Дакладчыкі – Андрэй Казакевіч, Андрэй Асадчы.

Даследчая праблема – акрэсліць у кантэксце гісторыі ідэй канцэпцыі “ беларускай нацыі” і “палітыкі”, якія прапаноўваліся рознымі грамадскімі і палітычнымі сіламі Беларусі ў позні савецкі перыяд. Па выніках даследавання праведзенага ў 2011-2012 годзе.

 

Запрашаюцца ўасе зацікаўленыя!

Пачатак семінара ў 18-00.

Для ўдзелу ў семінары трэба адправіць заяўку на info @ palityka.org

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...