Даследчы семінар 14 сакавіка: “Даследчая і кадравая палітыка ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін, 2008-2012”

pic_social_science_degree

Даследчы семінар “Палітычнай сферы” дзейнічае для прафесійнай камунікацыі і абмену ідэямі ў сферы вывучэння палітыкі, удасканалення метадалогіі і стратэгіі аналізу палітычных працэсаў. На семінары праводзяцца прэзентацыі актуальных вынікаў палітычных, сацыяльных і эканамічных даследаванняў. План працы даследчага семінара “Палітычнай сферы” на першае паўгоддзе 2013 г.

Структурныя прычыны праблем і “слабасці” сацыяльнай і гуманітарнай веды

Дастаткова часта можна чуць пра крызіс, стагнацыю ці нават заняпад у развіцці сацыяльных і гуманітарных навук Беларусі. Тлумачаць гэта рознымі прычынамі: ад адсутнасці традыцый і палітычнай сітуацыі да некрэятыўнасці, “савецкасці”, малога фінансавання і г.д. саміх навукоўцаў.

Але ў такіх дыскусіях варта ўзяць пад увагу і больш прагматычны ды прыземлены кантэкст – палітыка размеркавання рэсурсаў і фінансаў паміж дысцыплінамі і даследчымі тэмамі. Як паказваюць вынікі адмысловага даследавання Інстытута “Палітычнай сферы”, аналіз “палітыкі размеркавання”  у значнай ступені тлумачыць стан гуманітарнай і сацыяльнай навукі. І, магчыма, у выпраўленні неэфектыўнага размеркавання рэсурсаў знаходзіцца вырашэнне многіх праблем, якія звязваюцца з “ідэйным крызісам”, “адсутнасцю акадэмічных зорак”, “савецкай спадчынай” і г.д.

Падчас семінара плануецца разгледзець гэтыя праблемы на аснове аналізу структуры фінансавання навуковай сферы Беларусі (у параўнанні з іншымі краінамі); структуры занятасці; даследчых тэм, якія фінансуюцца БРФФД; палітыцы дысертацыйных даследаванняў і г.д. у 2000-х гадах.

Запрашаюцца ўасе зацікаўленыя!

Пачатак семінара ў 18-00.

Для ўдзелу ў семінары трэба адправіць заяўку на info @ palityka.org

 

 

Check Also

26–27 кастрычніка 2018. Грамадскі форум Літвы і Беларусі «Што нас аб’ядноўвае?»

Літва і Беларусь – гэта не толькі краіны-суседзі. Народы гэтых дзяржаў, акрамя гісторыі, якая сягае ...

Яндекс.Метрика