Даследчы семінар “Палітычнай сферы” 14 лютага: “Гістарычная памяць і нацыянальная ідэнтычнасць”

get_img

Даследчы семінар “Палітычнай сферы” дзейнічае для прафесійнай камунікацыі і абмену ідэямі ў сферы вывучэння палітыкі, удасканалення метадалогіі і стратэгіі аналізу палітычных працэсаў. На семінары праводзяцца прэзентацыі актуальных вынікаў палітычных, сацыяльных і эканамічных даследаванняў. План працы даследчага семінара “Палітычнай сферы” на першае паўгоддзе 2013 г.

Дыскусіі пра нацыянальную ідэнтычнасць і гістарычную памяць звычайна разгортваюцца ў рэжыме высоўвання розных праектаў, крытыкі афіцыйнага дыскурса ці абагуленых разважанняў. Між тым, звычайна абмінаецца сацыялагічная інфармацыя, якая можа даць аб’ектыўнае ўяўленне пра стан калектыўнай свядомасці жыхароў Беларусі.

Сярод корпуса сацыялагічных даследаванняў на гэту тэматыку варта вылучыць два апытанні, праведзеныя сацыялагічнай лабараторыяй “Новак” у 2009 і 2012 гадах на тэму “Нацыянальная ідэнтычнасць вачамі беларусаў”. У межах даследчага семінара “Палітычнай сферы” і школы палітычнага аналізу Лятучага універсітэта вядучы сацыёлаг лабараторыі аксіяметрычных даследаванняў “Новак” Надзея Яфімава распавядзе пра метадалагічную “кухню” дадзеных даследаванняў.
Якія індыкатары даследавання нацыянальнай ідэнтычнасці і гістарычнай памяці можна вылучыць, як арганізоўваць працэдуру апытання, якія падводныя камяні чакаюць даследчыка? І што могуць даць дадзеныя сацыялагічных даследаванняў, якім чынам іх інтэрпрэтаваць і абагульняць?

У семінары таксама прыме ўдзел у якасці судакладчыка супрацоўнік Інстытута “Палітычная сфера” Аляксей Ластоўскі, які закране адзін з аспектаў вывучэння беларускай гістарычнай памяці – пытанне пра вытокі нацыянальнай дзяржаўнасці.

Запрашаюцца ўасе зацікаўленыя!

Пачатак семінара ў 18-00.

Для ўдзелу ў семінары трэба адправіць заяўку на info @ palityka.org

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...