“Даследаванне прыватызацыі ў Беларусі: умовы, праблемы, перспектывы”

18 ліпеня ў гатэлі Crowne Plaza адбылася прэзентацыя дзвух даследаванняў “Прыватызацыя ў Рэспубліцы Беларусь: паляпшэнне ўмоў і асноўныя прыярытэты” (Андрэй Скрыба, Даследчы цэнтр ІПМ) і “Прыватызацыя ў Беларусі за 2011 год: вынікі аўкцыёнаў, вядучыя суб’екты, сацыяльныя наступствы ” (незалежны даследчык Дзмітрый Ісаёнак, Таццяна Чыжова і Лідзія Міхеева, Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”).

“Прыватызацыя ў Рэспубліцы Беларусь: паляпшэнне ўмоў і асноўныя прыярытэты”.

Доўгі час беларускае кіраўніцтва прытрымлівалася палітыкі адмовы ад прыватызацыі і імкнулася павысіць нацыянальную канкурэнтаздольнасць адміністрацыйнымі метадамі кіравання. Падобны досвед Беларусі, як і досвед шэрагу іншых краін з прэвалюючай доляй дзяржаўнага сектара, прадэманстравалі неэфектыўнасць дзяржаўнага кіравання кампаніямі і прывялі да яшчэ большага зніжэння іх канкурэнтаздольнасці на фоне замежных фірмаў. Гэтая акалічнасць, а таксама шэраг унутраных і знешніх эканамічных цяжкасцяў у апошнія гады зрабілі актуальным пытанне прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці на вышэйшым узроўні. Тым не менш, на сённяшні дзень эксперты і інвестары (як айчынныя, так і замежныя) адзначаюць вельмі нізкія тэмпы і эфектыўнасць прыватызацыі ў Беларусі. Сярод галоўных прычынам супярэчнасцяў паміж дзяржавай як уласнікам і інвестарам як пакупніком маёмасці называюцца разыходжанні ва ўмовах прыватызацыі, а таксама адсутнасць сістэмнага бачання мэтаў яе правядзення. У новых эканамічных умовах, у рамках інтэграцыйных аб’яднанняў, правядзенне эфектыўнай прыватызацыі павінна стаць стратэгічнай задачай беларускага кіраўніцтва.

“Прыватызацыя ў Беларусі за 2011 год: вынікі аўкцыёнаў, вядучыя суб’екты, сацыяльныя наступствы”.

На працягу 2011 года згодна з планам меркавалася прыватызаваць 181 прадпрыемства, якое належыць да розных галінах эканомікі. Працэс прыватызацыі павінен быў ахапіць прадпрыемствы з агульнай колькасцю супрацоўнікаў каля 52 тысяч чалавек з усіх абласцей Беларусі. Аднак вынік рэалізацыі плана апынуўся далёкім ад меркаванага. Да канца 2011-га года было прыватызавана толькі 38 прадпрыемстваў, прычым па 2 з іх вынікі аўкцыёнаў былі ануляваныя па розных прычынах. Працэс суправаджаўся скандальнымі заявамі старшыні ДКІ пра тое, што прыватызацыя прадпрыемстваў тармозіцца сабатажам дырэктарата і прадстаўнікоў бізнес-супольнасці пра тое, што дзяржава не імкнецца прапанаваць інвестару выгадныя ўмовы. Асноўнымі тэмамі дакладу ў межа вызначанай праблематыкі выступілі наступныя: у чым прычыны такога разыходжання попыту і прапановы, чаму бізнэс не імкнецца набываць тое, што дзяржава гатова прадаць, хто асноўныя атрымальнікі выгод ад прыватызацыі па-беларуску.

Гл. таксама:

NAVINY.by: Беларусь реанимировала старый механизм приватизации

Белсат: Прыватызацыя па-беларуску 

 

Check Also

26–27 кастрычніка 2018. Грамадскі форум Літвы і Беларусі «Што нас аб’ядноўвае?»

Літва і Беларусь – гэта не толькі краіны-суседзі. Народы гэтых дзяржаў, акрамя гісторыі, якая сягае ...

Яндекс.Метрика