Міжнародная PhD-праграма (дактарантура) для Беларусі (набор 2012 года)

Беларускі акадэмічны і экспертны Кансорцыум у рамках праграмы Flying University (“Лятучы ўніверсітэт”) аб’яўляе другі набор на  Міжнародную PhD-праграму для Беларусі па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах.

Заснавальнікі Кансорцыума:

Каардынатарам Міжнароднай PhD-праграмы для Беларусі з’яўляецца Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.

Праграма арганізаваная па завочным прынцыпе. Доктарская дысертацыя пішацца ў Беларусі, завершаны (ці завершаны ў значнай ступені) тэкст прадстаўляецца для абароны завочна ці экстэрнам ва ўніверсітэтах Літвы, Польшчы і іншых еўрапейскіх краінаў. Выбар універсітэта для абароны дысертацыі ажыццяўляецца на індывідуальнай аснове ў залежнасці ад лінгвістычнай падрыхтоўкі, тэмы дысертацыі і іншых параметраў.

Праграма забяспечвае: навуковае кансультаванне, тэхнічную дапамогу, акадэмічную камунікацыю і метадалагічную дапамогу ў форме семінараў, сувязь з замежным універсітэтам і адстойванне інтарэсаў аўтара дысертацыі, кампенсацыю ўсіх выдаткаў, звязаных з абаронай (у тым ліку ганарараў беларускім і замежным кансультантам, збораў універсітэтаў за абарону, таксама можа разглядацца пытанне пакрыцця выдаткаў на транспарт, пражыванне, навуковую літаратуру і інш.).

Тэкст дысертацыі можа быць на ангельскай, расейскай ці беларускай мовах. Выбар мовы залежыць ад навуковай дысцыпліны, тэмы дысертацыі і ўніверсітэта, дзе будзе ажыццяўляцца абарона. Стандартны тэрмін навучання па праграме — тры гады. Час навучання можа быць скарочаны ці працягнуты на індывідуальнай аснове.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Завершаная вышэйшая адукацыя (дыплом ВНУ ці ступень магістра).
  • Валоданне беларускай і расейскай мовамі ў ступені, дастатковай для разумення лекцыяў і напісання тэкстаў. Валоданне ангельскай мовай з’яўляецца пажаданым.
  • Наяўнасць навуковых, экспертных ці аналітычных публікацыяў.

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2012 года ў электронным выглядзе на адрас: phd @ palityka.org.

Вынікі адбора будуць вядомыя на працягу месяца пасля завяршэння падачы заявак. Па выніках конкурса будзе адабрана 5 чалавек.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць:

  • Рэзюме (CV) з фотаздымкам, пазначэннем адукацыі, прафесійнага досведу, публікацыяў і іншай рэлевантнай інфармацыі.
  • Матывацыйны ліст у адвольнай форме. Aб’ём: да 2 старонак.
  • Кароткае апісанне дысертацыйнага даследавання, якое мусіць утрымліваць: тэму, апісанне праблемы даследавання, план, спіс літаратуры (не больш за 10 пазіцыяў). Агульны памер: да 5 старонак.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на электронны адрас: phd @ palityka.org.

http://phd.palityka.org

СПАМПАВАЦЬ PDF-версію абвесткі

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...