Выхад навуковага англамоўнага часопіса Belarusian Political Science Review

cover_bpsreviewЯк вядома, адной з істотных праблемаў беларускай навукі з’яўляецца значная ступень яе ізаляванасці ад замежнай акадэмічнай супольнасці. Сітуацыя выклікана многімі прычынамі, але яе відавочны сімптом – адсутнасць англамоўных выданняў у галіне гуманітарных і сацыяльных дысцыплін.

У той час як міжнародныя англамоўныя выданні (разам з проста публікацыямі па-ангельску), з’яўляюцца асноўным механізмам абмену ідэямі і вынікамі даследаванняў у сусветнай акадэмічнай супольнасці, то ў Беларусі да гэтага часу не існуе ніводнага прафесійнага перыядычнага выдання на ангельскай мове у галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін. Гэта пры тым, што публікацыі ў англамоўных выданнях з’яўляюцца асновай для вызначэння на міжнароднай арэне акадэмічных статусаў для навукоўцаў і інстытуцый.

Выхад першага нумару Belarusian Political Science Review у выдавецтве Vytautas Magnus University Press ёсць спробай выправіць гэту сітуацыю, прынамсі для даследчыкаў палітыкі і сумежных дысцыплін.

Часопіс заснаваны Кансорцыумам беларускіх, літоўскіх, украінскіх і латвійскіх арганізацый па ініцыятыве Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (palityka.org), і ў пэўнай ступені з’яўляецца працягам ініцыятывы па пераадоленню ізаляцыі і павышэнню міжнароднага статусу беларускай навукі, распачатай Міжнародным Кангрэсам даследчыкаў Беларусі (icbs.lt).

Галоўная задача выдання – прадставіць чытачу па-за межамі Беларусі найбольш важныя акадэмічныя даследаванні беларускай палітыкі і грамадства. Дзеля гэтага рэдакцыя з дапамогай Акадэмічнай рады адбірае найбольш істотныя навуковыя публікацыі, зробленыя беларускімі даследчыкамі на належным навуковым узроўні. Адабраныя публікацыі затым рэцэнзуюцца і перакладаюцца на англійскую мову. Рэшта матэрыялаў фарміруецца на аснове адкрытага конкурсу (call for papers). У адпаведнасці з канцэпцыяй, часопіс будзе змяшчаць даследаванні, прысвечаныя не толькі Беларусі, але і рэгіёну – Польшчы, Украіне і краінам Балтыі.

Відавочна, асноўны фокус выдання – палітычныя і сацыяльныя навукі. Але часопіс з’яўляецца міждысцыплінарным, таму ўвага надаецца і ўсім сумежным галінам веды, накіраваным на даследаванне палітыкі і палітычнага ў шырокім разуменні – асабліва гісторыі і гісторыі ідэй.

У першым нумары найбольшая ўвага надаецца розным канцэпцыям і праектам  палітычнага і нацыянальнага развіцця Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды: першыя дзесяцігоддзі ХХ ст. (Ірына Міхеева), БССР 1960-1970-х гг. (Алег Дзярновіч) і, натуральна, у незалежнай Рэспубліцы Беларусь (Андрэй Казакевіч, Аляксей Ластоўскі, Сяргей Богдан). Таксама ў часопісе можна знайсці і абагульненне вывучэння беларускіх эліт (Наталля Васілевіч), вынікі эмпірычнага даследавання моўных практык беларускіх палякаў (Ірына Лашук, Аксана Шэлест) і веб-актыўнасці падчас мясцовых выбараў 2010 г. (Міхаіл Нядзвецкі). Прысутнічае і блок матэрыялаў па пытаннях вонкавай палітыкі: артыкулы пра параўнанне абарончых сістэмаў Літвы і Беларусі (Дзяніс Мельянцоў) і пра вынікі рэалізацыі праграмы “Усходняга Партнёрства” для Беларусі (Андрэй Ягораў). Першы нумар часопіса ўтрымлівае і шэраг змястоўных і канцэптуальных рэцэнзій на выданні, якія датычаць беларускай праблематыкі.

Часопіс і надалей будзе выходзіць штогод, таму звяртаем увагу зацікаўленых аўтараў на магчымасць публікацыі ў нашым выданні.

Часопіс выходзіць у дзвюх версіях: электроннай і друкаванай. Электронную версію можна бясплатна спампаваць на сайце часопіса: http://bpsreview.palityka.org. Друкаваную версію можна замовіць, звярнуўшыся ў рэдакцыю: bpsreview@palityka.org .

_______________________________________________________________________________________

Contents

Abstracts

Змест

Содержание

Turinys

Political Ideas

Aliaksiej Lastoŭski (Aliaksei Lastouski). Russo-Centrism as an Ideological Project of Belarusian Identity

Andrej Kazakievič (Andrei Kazakevich). Concepts (Ideas) of the Belarusian Nation since Gaining Independence (1990–2009)

Alieh Dziarnovič (Aleh Dziarnovich). Social Thought in 1960s-1970s’ Belarus: History, Nation and Independence

Siarhiej Bohdan (Siarhei Bohdan). The National Democratic Project in Belarusian Politics in 1980s-1990s: Zianon Paźniak’s Version

Iryna Michejeva (Iryna Mikheyeva). “Kryvija” and “Zadruga” as Cultural and Political Horizons of National Rebirth Projects of Belarus and Poland: Experience of Comparative Analysis

Institutions and Communities

Natallia Vasilievič (Natallia Vasilevich). Study of Belarusian Elites: Between Algebra and Geography

Iryna Lašuk and Aksana Šeliest (Iryna Lashuk and Aksana Shelest). The Symbolic and Communicative Dimensions of the Linguistic Practices of the Belarusian Poles

Michail Niadzviecki (Mikhail Niadzvietski). The Level of Web Activism by Candidates in the Local Elections 2010 (Minsk City)

Foreign Policy and Security Studies

Dzianis Mieljancoŭ (Dzianis Melyantsou). Defence Systems in Lithuania and Belarus: Comparative Perspective

Andrej Jahoraŭ (Andrei Yahorau). Who Has Benefited from the Implementation of the Neighborhood Policy in Belarus?

Review

Aliaksiej Lastoŭski (Aliaksei Lastouski). Crisis of Belarusian Studies

Uladzislaŭ Ivanoŭ (Uladzislau Ivanou). Belarus, Mechanics of a Dictatorship

Siarhiej Liubimaŭ (Siarhei Liubimau). Urban Studies and the Issue of Innovations

Andžej Pukšto. Gente Lithuana, Natione Lithuana

Editorial Language Policy and Transliteration Principles

Authors of the Issue

About Institute

Informations and back cover

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...