Міжнародная навуковая канферэнцыя “Нацыя, дзяржава, рэгіён: нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве”

get_imgКанцэпцыя

У рамках канферэнцыі, якая пройдзе 11-12 траўня ў Мінску, плануецца сабраць асноўных спецыялістаў па краёвай ідэі і нацыянальных рухах Беларусі і Літвы. Задачай канферэнцыі з’яўляецца паглыбленне параўнальнага аналізу, пераасэнсаванне траекторый нацыятварэння ў рэгіёне і пашырэнне міждысцыплінарнай даследчай перспектывы.

Плануецца, што развіццё беларускага, літоўскага, польскага руху і краёвай ідэі будзе разгледжана на ўзроўні 1) ідэй і інтэлектуальных праектаў, 2) эвалюцыі сістэмы палітычных і культурных арганізацый, 3) падставовых сацыяльных і культурных працэсаў рэгіёну былога ВКЛ.

Арганізатары

Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва)

Польскі Інстытут у Мінску (Беларусь).

Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва).

Удзельнікі

Каля 40 спецыялістаў з Беларусі, Польшчы, Літвы і іншых краін, якія спецыялізуюцца ў вывучэнні беларускага, краёвага і літоўскага руху.  У тым ліку, Алесь Смалянчук (дырэктар Інстытуту гістарычных даследаванняў Беларусі), Дарыюш Шпопер (кіраўнік кафедры гісторыі дзяржавы і права Польшчы Гданьскага Універсітэту), Рымантас Мікніс (дырэктар Інстытута гісторыі Літвы) і іншыя.

Папярэдні тэматычны план

Панэль 1: Нацыятварэнне ў Беларусі і Літве: тэарэтычнае і метадалагічнае вымярэнне

Панэль 2: Беларускі палітычны і культурны рух, канец ХІХ – пач. ХХ стагоддзя

Панэль 3. Краёвая ідэя ў Беларусі і Літве, канец ХІХ – пач. ХХ стагоддзя

Панэль 4. Літоўскі палітычны і культурны рух, канец ХІХ – пач. ХХ стагоддзя  Панэль 4. Стварэнне нацый, дзяржаў і рэгіёнаў на абшарах былога ВКЛ: параўнальная перспектыва.

Працоўныя мовы канферэнцыі  беларуская, польская, руская, ангельская.

Тэрмін прадастаўлення заявак на ўдзел да 2 сакавіка 2012 года.

Тэхнічныя дэталі

Для ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі неабходна даслаць:

1) CV на любой працоўнай мове

2) тэзісы выступу памерам у 2-3 тыс. друкаваных знакаў на любой працоўнай мове

3) таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая падтрымка.

Заяўку неабходна даслаць на адрас [email protected] да 2 сакавіка 2012 года.

Арганізатары хадайнічаюць пра атрыманне бясплатнай беларускай візы.

У асобных выпадках можа быць разгледжана пытанне пра кампенсацыю выдаткапражыванне і праезд.

Публікацыя

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне спецыялізаванага зборніка, прысвактуальнаму стану даследаванняў нацыянальных рухаў і краёвай ідэі ў Беларусканца XIX – пачатку XX стагоддзя.

Папярэдняя праграма канферэнцыі

11 траўня 2012 г.

9.00-10.00 – Рэгістрацыя

10.00-10.30 – Адкрыццё канферэнцыі, вітальныя словы

10.30-12.00 – Праца панэлі

12.00-12.20 – Кава-паўза 1

2.20-14.00 – Праца панэлі

14.00-15.00 – Абед

15.00-16.30 – Праца панэлі

16.30-16.50 – Кава-паўза

16.50-18.20 – Праца панэлі

18.40-20.00 – Вячэра

20.00 – Прагулка па вячэрнім Мінску

12 траўня 2012 г.

10.00-11.30 – Праца панэлі

11.30-11.50 – Кава-паўза

11.50-13.20 – Праца панэлі

13.20-13.40 – Закрыццё канферэнцыі

13.40 – Ад’езд

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...

Адзін камэнтар

  1. Сюзанна

    Добры дзень,

    прабачце, ці не маглі б Вы напісаць мне дакладную назву канферэнцыі, якая адбудзецца 11-12 траўня, на ангельскай мове? Буду вельмі Вам удзячная.

    З павагай,

    Сюзанна