Ідэя сучаснай Літвы

31459Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” ў супрацоўніцтве з Амбасадай  Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусі, а таксама прадстаўнікамі літоўскай акадэмічнай супольнасці пачынае працу над выданнем “Анталогіі літоўскай палітычнай думкі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя” на беларускай мове.

_______________________________________________________________________________________

Плануецца, што ў анталогію ўвойдуць тэксты найбольш значных прадстаўнікоў літоўскага палітычнага і культурнага руху, якія у канцэнтраванай форме фармулююць  ідэю літоўскай нацыі, дзяржаўнасці, культуры і гісторыі, а таксама адлюстроўваюць мэты і стратэгію літоўскага “адраджэння” (atgimimas).

Анталогія дазволіць беларускаму чытачу больш глыбока зразумець гісторыю і культуру Літвы, ідэю сучаснай літоўскай дзяржаўнасці, а таксама адкрые шырокія магчымасці для параўнання інтэлектуальнай гісторыі беларускага і літоўскага руху.

Выхад анталогіі запланаваны на вясну 2012 года.

Калі Вы маеце ідэі і прапановы, калі ласка, дасылайце іх на адрас: info@palityka.org

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...