Агляд даследчых і аналітычных публікацый

d0bad0bdd0b8d0b3d0b8Праблема адсутнасці сістэмнага рэцэнзавання навуковых і аналітычных выданняў неаднаразова пазначалася беларускімі інтэлектуаламі і аналітыкамі. Рэцэнзаванне ў дзяржаўных выданнях функцыянуе ў форме рытуалу. Гэту сітуацыю ў некаторай ступені выпраўляюць незалежныя інфармацыйныя рэсурсы, тым не менш большасць кніг і артыкулаў застаюцца нерэцэнзаванымі. Тое ж тычыцца і прац пра Беларусь, што выходзяць па-за межамі краіны. Праблема застаецца і яна патрабуе свайго вырашэння.

Таму, пачынаючы з 23 траўня 2011 г., Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” адкрывае праект “Агляд даследчых і аналітычных публікацый”. Праект будзе ажыццяўляцца ў форме публікацыі на сайце www.palityka.org кароткіх крытычных рэцэнзій з пазначэннем асноўных перавагаў і недахопаў выдання. Для найбольш значных выданняў будуць рыхтавацца разгорнутыя рэцэнзіі ў часопісе Палітычная сфера”.

Асноўная ўвага пры рэцэнзаванні будзе надавацца беларускім выданням (даследчыя, аналітычныя, інтэлектуальныя), а таксама выданням пра Беларусь і рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы незалежна ад мовы і краіны выхаду. Тэматычныя прыярытэты: палітыка, культура, гісторыя, грамадства. Як правіла рэцэнзуюцца выданні не старэйшыя за два гады.

Выхад рэцэнзій будзе адбывацца з перыядычнасцю не радзей за два разы на тыдзень (панядзелак і чацвер).

З павагай, калектыў Інстытута “Палітычная сфера”

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...