Майкл Урбан. “Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады”

Выдадзены беларускамоўны пераклад кнігі Майкла Урбана “Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады”.

urb1Кніга амерыканскага даследчыка Майкла Урбана прысвечана палітычнаму развіццю Беларусі ў 1960-1980-х гадах. На аснове шырокага фактычнага матэрыялу аўтар апісвае складаныя ўзаемаадносіны паміж рознымі групамі беларускай савецкай эліты, а таксама паказвае вынікі і наступствы палітычнай барацьбы для развіцця БССР ва ўмовах хуткай індустрыялізацыі і урбанізацыі.

Выданне выйшла ў межах серыі “Беларуская палітыка”, заснаванай Інстытутам палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, пры ўдзеле Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.

Урбан, М. Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады / М. Урбан; пер. з англ. мовы. Вільня: ЕГУ, 2010. – 196 с.

Кнігу можна набыць праз нашу ўласную сістэму падпіскі на прадукцыю Інстытута: http://palityka.org/journal/padpiska/, у кнігарнях г. Мінска (Акадэмкніга), а таксама пазнаёміцца з выданнем на Сядзібе Партыі БНФ .

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся: [email protected].

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...