Падпіска на друкаваную прадукцыю

Падпіска на друкаваную прадукцыю Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”

Агульная інфармацыя
Часопіс “Палітычная сфера” з’яўляецца адзіным спецыялізаваным выданнем па палітычных навуках у Беларусі. З 2005 года часопіс выходзіць з перыядычнасцю два разы на год. Падпіска не прадугледжвае перадаплаты, аплата ажыццяўляецца пасля атрымання нумара.

Працэдура падпіскі
Для таго, каб падпісацца на часопіс неабходна адправіць запыт у адвольнай форме на электронны адрас [email protected]. Запыт апрацоўваецца і ўносіцца ў базу дадзеных.

Правы падпісчыкаў
Кожны падпісчык атрымлівае апавяшчэнні аб выхадзе новых нумароў часопіса і іншых выданняў Інстытута. Першы замоўлены нумар падпісчык аплачвае ў поўным памеры. Для набыцця другога нумара прадстаўляецца зніжка ў памеры 20% ад кошту. На набыццё трэцяга і наступных нумароў прадстаўляецца зніжка ў памеры 40%. Зніжка падпісчыкам распаўсюджваецца на ўсе іншыя выданні Інстытута, а таксама больш раннія нумары часопіса.

Кошты і ўмовы
Актуальныя кошты і іншыя ўмовы набыцця глядзіце тут: prices.

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...