Вайна як idée fixe нашай сучаснасці: гуманітарыі шукаюць альтэрнатыву ваеннаму патасу і распаўсюду мілітарысцкай рыторыкі.

Картинки по запросу Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны

Гуманітарыі з Літвы, Украіны, Расіі і Беларусі збяруцца ў Мінску напрыканцы кастрычніка дзеля асэнсавання актуальнай сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне і магчымасцяў гуманітарнай рэфлексіі ва ўмовах “ваеннага часу”.

 

28-29 кастрычніка 2017 г. у Мінску адбудзецца канферэнцыя “Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны”. Арганізатарамі падзеі выступілі: Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільнюс), Лятучы ўніверсітэт (Мінск), Цэнтр міждысцыплінарных гуманітарных даследаванняў (Мінск), Інстытут “Палітычная сфера” (Мінск-Вільнюс). Выклік, на які павінна даць адказ праца канферэнцыі, задае сацыяльна-палітычная сітуацыя ва ўсходне-еўрапейскім рэгіёне. «Неабвешчаная вайна» ва Украіне, якая разгарнулася як у рэальным, так і ў віртуальным (медыйным) вымярэннях, прывяла да надзвычайнага нагнятання рыторыкі вайны, схільнасці да квазірацыянальных абгрунтаванняў і афектаў ў духу “a la guerre comme a la guerre”. Усё часцей – і палітыкамі, і гуманітарыямі – абмяркоўваюцца магчымыя сцэнарыі новай вайны, акупацыі і г.д., і ужо не зразумела, ці здольныя мы вырвацца з гэтага замкнёнага кола “мілітарысцкай гонкі” на палях нашай свядомасці.

Ці можа гуманітарная веда стаць сродкам супрацьстаяння прапагандзе? Якія культурныя ці мастацкія практыкі могуць быць выкарыстаныя для дэканструкцыі “уяўнай вайны”? Наколькі сама гуманітарная думка здольная заставацца па-за рамкамі ідэалагічнага супрацьстаяння і фармаваць дзейсную альтэрнатыву мілітарысцкай рыторыцы і нагнятанню патасу магчымай вайны?

Над гэтымі і іншымі вострымі пытаннямі сучаснасці запрашаем разважаць і дыскутаваць разам з удзельнікамі канферэнцыі – інтэлектуаламі і даследчыкамі з Украіны, Расіі, Літвы і Беларусі.

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская.

 

З праграмай канферэнцыі можна пазнаёміцца тут.

Усе зацікаўленыя могуць зарэгістравацца да ўдзелу па спасылцы. Рэгістрацыя адкрытая да 20 кастрычніка 2017 году.

 

Удзел у канферэнцыі можна сумясціць з карысным майстар-класам па напісанні заявак на міжнародныя канферэнцыі, запіс на які трывае да 6 кастрычніка. Падрабязнасці ўдзелу і рэгістрацыя па спасылцы.

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...