18.05 – Публічная дыскусія “БНР і (ці) БССР – праблема асновы беларускай дзяржаўнасці”

У межах VІI-й Мінскай канферэнцыі Інстытута “Палітычная сфера Нацыянальны суверэнітэт (1918-2018): ідэя і палітычная практыка”  адбудзецца публічная дыскусія “БНР і (ці) БССР – праблема асновы беларускай дзяржаўнасці”  (Арт-Сядзіба, пр. Машэрава, 18). Пачатак – 18.30.

Удзельнікі дыскусіі: Ігар Бабкоў, Андрэй Казакевіч, Вадзім Мажэйка, Пётра Пятроўскі. Мадэратар – Русціс Камунтавічус.

Уваход на дыскусію – вольны!

Стагоддзе БНР і чаканае стагоддзе БССР на новы ўзровень ставяць дыскусію пра аснову беларускай дзяржаўнасці. Якое месца гэтыя ўтварэнні мусяць займаць у гістарычнай памяці Беларусі? З якога
моманту можна казаць пра пачатак новае беларускае дзяржаўнасці? Наколькі гісторыя, палітычны досвед і вобразы БНР і БССР кампліментарныя ці, наадварот, несумяшчальныя ў адзіным гістарычным наратыве. Гэтыя пытанні мяркуецца паставіць у рамках дыскусіі.

 

Ігар Бабкоў – кандыдат філасофскіх навук, Інстытут філасофіі НАН Беларусі

Андрэй Казакевіч (Беларусь – Літва) – доктар палітычных навук, Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь – Літва), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва)

Русціс Камунтавічус (Літва) – доктар гісторыі, Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва)

Вадзім Мажэйка – кандыдат культуралогіі, Ліберальны клуб

Пётра Пятроўскі – магістр, эксперт Аналітычнага цэнтру грамадскага аб’яднання “Белая Русь”

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...