Дыскусія “Феномен беларускай нацыі” памяці Уладзіміра Абушэнкі (12.05.2016)

logo_palitykatbk.logo.1.012 мая 2016 г.

18.30

Гатэль Crowne Plaza (г. Мінск, вул. Кірава, 13)

Феномен беларускай нацыі: досвед інтэлектуальнага асэнсавання пасля 2000 года (памяці Уладзіміра Абушэнкі)

Дыскусія ў межах V Мінскай канферэнцыі Інстытута “Палітычная сфера” (сумесна з Беларускім калегіумам).

Да канца 1980-х супярэчнасці развіцця беларускай нацыі рэдка станавіліся прадметам інтэлектуальнай дыскусіі, у 1990-х такія дыскусіі сталі часткаю палітычных сутыкненняў, але толькі ў 2000-х з’яўляюцца ўмовы для  больш глыбокага інтэлектуальнага асэнсавання. З’яўляюцца новыя тлумачэнні феномену беларускай нацыі – некаторыя спрабуюць прымірыць варагуючыя бакі, іншыя – абнавіць старыя схемы, рэшта звяртае ўвагу на новыя з’явы і ўпісвае іх у заходнія канцэпцыі.

Пасля 2000 года афармляюцца “крэольская”, “посткаланіяльная”, “постнацыянальная”, канцэпцыі, радыкальны і памяркоўны канструктывізм, перажывае ўзлёт і заняпад праект “ідэалогіі беларускай дзяржавы”, становіцца моднай ідэя культурна нейтральнай “грамадзянскай нацыі”, якая змяняецца хваляй новай цікавасці да нацыянальнай культуры.

Якое значэнне мела гэта інтэлектуальная праца? Якія канцэпцыі з’яўляюцца найбольш прыдатнымі для сучаснай Беларусі? Якімі словамі і ідэямі мы можам апісаць “феномен беларускай нацыі”? Гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца ў межах дадзенай дыскусіі.

Дыскусія прысвечана памяці вядомага беларускага сацыёлага Уладзіміра Абушэнкі (1957-2015) – аднаго з актыўных удзельнікаў інтэлектуальных дыскусій пра беларускую нацыю ў 2000-х, аўтара “крэольскай” канцэпцыі.

Удзельнікі дыскусіі: Валянцін Акудовіч (Беларускі Калегіум), Ігар Бабкоў (Інстытут філасофіі НАН Беларусі), Мікалай Кацук (сацыёлаг).

Мадэратар: Андрэй Казакевіч (Інстытут “Палітычная сфера”).

 

 

 

 

Check Also

Заслужанае вяртанне БІГіК

Заслужанае вяртанне БІГіК Разуванава Ксенія Сяргееўна. Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры ў Заходняй Беларусі (1926-1936 ...

Яндекс.Метрика