Выйшаў “Беларускі Штогадовік-2011”

26 чэрвеня ў Галерэі “Ў” прайшла прэзентацыя “Беларускага Штогадовіка– 2011”, які ўжо чатыры гады запар выдаецца Беларускім інстытутам стратэгічных даследванняў (BISS) і сайтам “Наше мнение”, сталым партнёрам якіх з’яўляецца “Палітычная сфера”. У імпрэзе ўзялі ўдзел прадстаўнікі экспертнай супольнасці, шырокае кола беларускіх інтэлектуалаў, палітычныя дзеячы, журналісты.

У сваіх прамовах складальнікі і аўтары Штогадовіка (Валерыя Касцюгова, Анатоль Панькоўскі, Віктар Чарноў, Максім Жбанкоў) адзначылі спецыфічныя крызісныя тэндэнцыі, якія паглыбіліся ў 2011 годзе амаль што ва ўсіх сферах сацыяльнага жыцця Беларусі. Прафесар Уладзімір Дунаеў адзначыў важную ролю Штогадовіка ў стымуляванні публічнай дыскусіі на карысць сацыяльна-палітычных трансфармацый у краіне.

“Ізаляцыя” і “крызіс” – вось ключавыя словы, якімі, на думку экспертаў, можна абагульніць тэндэнцыі 2011 года. Параўноўваючы 2010 год з 2011-м аналітыкі Штогодніка адзначаюць, што мінулы год стаў “інэрцыйным вынікам паслявыбарчага фрэйму” і вызначыўся крызісам даверу да дзяржаўнай улады, якая не здолела стварыць задавальняючую праграму рэформаў, а таксама жорсткімі абмежаваннямі магчымасцяў для палітычнага актывізму, фінансавым крызісам і знешнепалітычнай ізаляцыяй краіны.

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...