На Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі пададзена каля 400 заявак

15 чэрвеня скончыўся прыём заявак на ўдзел у Другім Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі. У гэтым годзе Кангрэс выклікаў надзычайную зацікаўленасць даследчыкаў. У арганізацыйны камітэт Кангрэсу паступіла беспрэцэндэнтная колькасць заявак. Каля 400 навукоўцаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Германіі, Чэхіі, Расіі, Канады, Францыі, Фінляндыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Японіі, Малдовы, Нідэрландаў, Румыніі, Швецыі і ЗША выказалі свой намер узяць удзел у галоўнай навуковай імпрэзе 2012 года.

Па выніках збору заявак плануецца арганізаваць працу больш чым 20 секцый, якія аб’яднаюць спецыялістаў у галіне паліталогіі, гісторыі, сацыялогіі, філасофіі, культуралогіі ды іншых сацыяльных і гуманітарных дысцыплін.

Зараз заяўкі разглядаюцца арганізацыйным камітэтам Кангрэса, а тэзісы, дасланыя навукоўцамі, праходзяць экспертызу каардынацыйных саветаў кожнай з секцый.

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...