Прэмія за найлепшы тэкст пра палітыку

Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” аб’яўляе пра заснаванне штогадовай прэміі для беларускіх аўтараў за найлепшы навуковы тэкст пра палітыку.

Першая прэмія будзе ўручацца па выніках за 2010 г.

Да разгляду прымаюцца тэксты па паліталогіі, сацыялогіі, гісторыі і іншых сацыяльных дысцыплінах. Тэксты будуць прымацца да разгляду праз (сама)вылучэнне аўтарамі ці іх калегамі, а таксама адбірацца да ўдзелу праз маніторынг навуковай прадукцыі, што ладзіцца Інстытутам.

Прэмія разлічана на беларускіх даследчыкаў, незалежна ад таго, працуюць яны ў Беларусі ці за яе межамі (спрэчныя пытанні будзе вырашаць камісія). На атрыманне прэміі не могуць прэтэндаваць супрацоўнікі Інстытута.

Рашэнне пра ўручэнне прэміі будзе прымацца на аснове заключэння экспертнай Рады з 15 спецыялістаў у галіне палітычных навук, якія прадстаўляюць акадэмічную супольнасць Беларусі і іншых краін.

Пераможца прэміі атрымае ўзнагароду ў памеры 400 еўра.

Цырымонію ўзнагароджвання плануецца правесці ў сакавіку 2011 г.

Дадатковая інфармацыя пра працэдуру падачы, а таксама іншыя тэхнічныя дэталі будзе даступна ў бліжэйшы час.  Сачыце за навінамі на сайце Інстытута!

Check Also

26–27 кастрычніка 2018. Грамадскі форум Літвы і Беларусі «Што нас аб’ядноўвае?»

Літва і Беларусь – гэта не толькі краіны-суседзі. Народы гэтых дзяржаў, акрамя гісторыі, якая сягае ...

Яндекс.Метрика