Беларускі радыкальны нацыянальны праект: канец 1980-х – першая палова 1990-х гадоў (канцэпцыя Зянона Пазьняка)
13 Сакавік, 2010 | By Андрэй Асадчы | Category: Навіны супольнасці17 сакавіка 2010 г., а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае пасяджэнне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: “Беларускі радыкальны нацыянальны праект: канец 1980-х – першая палова 1990-х гадоў (канцэпцыя Зянона Пазьняка)”. Дакладчык: Сяргей Богдан.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Па дадатковую інфармацыю пра месца правядзення звяртайцеся на info@palityka.org
Тэзісы дакладу:
1. Радыкалізацыя нацыянальнага руху напрыканцы 1980-х гадоў і ўтварэнне БНФ. Ідэйная эвалюцыя БНФ.
- Асоба Пазьняка і яе ўплыў на фармаванне ідэалогіі нацыянальнага руху.
- Сарматызм, як духоўная традыцыя, яе ўплыў на ідэалагічныя прыхільнасці Пазьняка.
2. Матыў «абуджэння нацыі» і антыкаланіялізм у ідэалогіі З. Пазьняка.
- Стаўленне да СССР. Антыкамунізм і антысацыялізм: глабальныя і лакальныя аспекты. Спадчына ленінізму ў тэкстах Пазьняка.
- Бачанне беларускай гісторыі: ад БНР да ВКЛ. Дэманізацыя Расіі і пазітыўны погляд на Польшчу.
- Стаўленне да БССР, адмаўленне ўсякай яе каштоўнасці пры адсутнасці рэальнай альтэрнатывы.
- «Дэнацыяналізацыя» як хвароба нацыі. «Адраджэнне» і «нацыянальная рэвалюцыя», вытокі і эвалюцыя канцэпцыяў.
3. Пытанне незалежнасці. Погляды на палітычны лад незалежнай краіны, бачанне незалежнай Беларусі і праграма дзеянняў.
- Дэмакратыя і агаворкі пра яе заганы.
- Агульнае бачанне перспектываў Беларусі.
4. Мова і лінгвацэнтрызм
- Чарнобыль, яго інструменталізацыя і хуткае забыццё тэмы.
- Дэмагогія, канспіралогія і папулізм. Вобразы ворагаў і небяспекі.
- Рэлігія, яе інструментальнае і палітызаванае бачанне. Праект адраджэння уніяцтва.
5. Эканоміка, пытанне рынку. Пытанне параўнальнай важнасці эканамічных, культурных і палітычных пытанняў.
6. Уплыў радыкальнага нацыянальнага праекту на палітычную трансфармацыю краіны. Аўтаномія ад грамадства. Не беларускі кантэкст і яго моцны ўплыў на ідэалогію, стаўленне да падтрымкі Захаду.