Развіццё адносін ЕС і АПАД з краінамі Балтыйскага рэгіёну ў 1991 – 2004 гг.

11 Люты, 2010 | By Андрэй Асадчы | Category: Навіны супольнасці

17 лютага 2010 г., а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае пасяджэнне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: “Развіццё адносін ЕС і АПАД з краінамі Балтыйскага рэгіёну ў 1991 - 2004 гг.”. Дакладчык: Андрэй Валодзькін.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Па дадатковую інфармацыю пра месца правядзення звяртайцеся на info@palityka.org

Тэзісы дакладу:

У 1991 - 2004 гг. адбываецца інтэграцыя краін Балтыйскага рэгіёну ў заходнюю супольнасць, вядучымі міжнароднымі інстытутамі якой з’яўляюцца Еўрасаюз (ЕС) і Арганізацыя паўночна-атлантычнай дамовы (АПАД).

Мэта:

Прааналізаваць працэс развіцця адносін гэтых дзвюх арганізацый з краінамі рэгіёну і раскрыць яго асаблівасці, вызначыўшы фактары, якія садзейнічалі ўзмацненню ролі ЕС і АПАД у Балтыйскім рэгіёне, перадумовы і асноўныя этапы іх пашырэння у гэтай частцы Еўропы, значнасць балтыйскага вектару ў сістэме знешнепалітычных прыярытэтаў кожнай з гэтых арганізацый, месца і ролю рэгіянальных праектаў і праграм у агульным кантэксце іх балтыйскай палітыкі, а таксама асаблівасці, агульныя рысы і ўзаемасувязі палітыкі ЕС і АПАД у Балтыйскім рэгіёне.

1. Фармаванне балтыйскай палітыкі ЕС:

- узаемасувязь працэсаў еўрапейскай інтэграцыі і балтыйскага рэгіяналізму;

- супрацоўніцтва ЕС з Саветам дзяржаў Балтыйскага мора;

- Балтыйскі рэгіён ў знешнепалітычных дакументах ЕС, праблема распрацоўкі комплекснай стратэгіі у адносінах да Балтыйскага рэгіёна.

2. Працэс пашырэння ЕС у Балтыйскім рэгіёне:

- развіццё адносін з паўночнымі краінамі і краінамі Балтыі;

- чацвёртае (”паўночнае”) пашырэнне 1995 г. і яго уплыў на развіццё балтыйскай палітыкі ЕС;

- падрыхтоўка і прыняццё краін Балтыі.

3. Праграма “Паўночнага вымярэння” як спроба ажыццяўлення ЕС комплекснай стратэгіі развіцця рэгіёну Паўночнай Еўропы і Балтыйскага мора:

- супярэчнасці на этапе распрацоўкі і прыняцця праграмы;

- яе асноўныя прынцыпы і задачы;

- праблема вызначэння з прыярытэтамі дзейнасці;

- ацэнкі вынікаў і перспектыў “ПВ”.

4. Трансфармацыя сістэмы бяспекі ў Балтыйскім рэгіёне ў 1990-я гадах.:

- змяненне расстаноўкі сіл у рэгіёне і разбурэнне старога рэжыму бяспекі “паўночнага балансу”;

- праекты фармавання новай сістэмы бяспекі Балтыйскага рэгіёну па-за межамі АПАД і прычыны іх няўдач.

5. Фактары, якія садзейнічалі ўзмацненню ролі АПАД у рэгіёне:

- арыентацыя на трансатлантычную сістэму бяспекі як аснова знешняй палітыкі краін Балтыі;

- расійска-балтыйскія супярэчнасці;

- пазіцыя паўночных краін па пытаннях пашырэння АПАД і амерыканскай ваенна-палітычнай прысутнасці ў Еўропе.

6. Працэс пашырэння АПАД у Балтыйскім рэгіёне:

- эвалюцыя палітыкі Паўночна-атлантычнага Альянсу адносна пашырэння на паўночным усходзе Еўропы і прыняцця краін Балтыі, фактары, якія уплывалі на гэты працэс;

- праграма “Партнёрства дзеля міру” і рэгіянальныя праекты супрацоўніцтва з АПАД;

- прыняцце ў Альянс краін Балтыі і дыскусіі аб магчымасці уступлення паўночных краін.

7. Асноўныя вывады даследавання.

Leave Comment


Рэклама