Сацыяльная і палітычная структура беларускай эліты
2 Люты, 2010 | By Казакевiч Андрэй | Category: Навіны супольнасці
3 лютага, 18.00 на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае паседжанне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута “Палітычная сфера”
Тэма дакладу: Сацыяльная і палітычная структура беларускай эліты
Дакладчык: Андрэй Казакевіч
Апанент: Дзяніс Мельянцоў
Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Па дадатковую інфармацыю пра месца правядзення звяртайцеся на info@palityka.org
Сацыяльная і палітычная структура беларускай эліты
Тэзісы, 3 лютага 2010
1. Даследаванне беларускай палітычнай эліты мае пэўныя складанасці. Пры вызначэнні кола людзей (пасадаў), якіх варта адносіць да эліты, праблемаў з’яўляецца неадпаведнасць рэальных і фармальных паўнамоцтваў (функцыяў). У той ці іншай ступені гэта характэрна для ўсіх палітычных сістэм, але ў Беларусі прадстаўляе істотную даследчую праблему. Найбольш паказальны прыклад – палітычны статус Парламенту.
2. Уласцівасцю беларускай эліты з’яўляецца адсутнасць ці слабая інстытуцыялізацыя цэнтраў улады па-за межамі дзяржаўных органаў.
3. Непразрыстасць эліты па многім параметрам. У прыватнасці складанасць пошуку інфармацыі пры выкарыстанні адкрытых крыніцаў. Гэта звязана, па ўсёй бачнасці, не з замоўчваннем, але адсутнасцю попыту на такую інфармацыю, вузкасцю інфармацыйнага рынку і інфраструктуры альтэрнатыўных СМІ. Адносна нізкай цікавасцю да дэталяў беларускае палітыкі.
4. Пры аналізе дзяржаўных структураў можна вылучыць 500-550 пасад, якія можна адносіць да беларускай палітычнай эліты. Унутры гэтага кола існуе значнай дыферэнцыяцыя па параметры палітычнай уплывовасці, а таксама функцыям.
5. Метады аналізу. Асноўныя даступныя метады: аналіз біяграфій і аналіз перамяшчэнняў. Практычнае значэнне (магчымасць сабраць інфармацыю, карысць для інфармацыі для палітычнага аналізу) мае аналіз такіх параметраў: пол, узрост, месца нараджэння, адукацыя, кар’ера. Найбольш значны параметр – аналіз кар’еры.
6. Разгляд папярэдніх вынікаў аналізу сацыяльнай і палітычнай структуры беларускай палітычнай эліты.
Ці будуць у сеціве нейкія рэзультаты паседжання? Нейкі абзорны тэкст ці ўвогуле стэнаграма? Бо тэма цікавая, а прысутнічаць не атрымаецца.